June 19th, 2020

Патрабуем спыніць пераслед Паўла Севярынца: заява СБП і Згуртавання | Камунікат.org



18 чэрвеня адбыўся новы адміністрацыйны працэс над сябрам Рады ЗБС "Бацькаўшчына" і сябрам ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Паўлам Севярынцам. Прысудам грамадскаму дзеячу і пісьменніку стаў новы тэрмін адміністратыўнага пакарання. Сумарна, у выніку некалькіх судовых паседжанняў, Павел Севярынец прыгавораны да 90 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.Падставай для такога неапраўдана суворага пакарання стаў удзел Паўла Севярынца ў дазволеным пікеце па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, на якім ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту з адбываннем у Ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) па адрасе 1-шы завулак Акрэсціна, 36а, дзе знаходзіцца дагэтуль.З паведамленняў сродкаў масавай інфарм...

Болей

...

Таццяна Севярынец: Ярмошына не чула, як Лукашэнка абражаў беларусаў? | Камунікат.org



Віцебская актывістка БХД атрымала адказы ад старшыні ЦВК на патрабаванне адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Калектыўны ліст падпісалі 83 чалавекі – столькі подпісаў сабралі за адну гадзіну. У тэксце былі спасылкі на СМІ, у тым ліку і дзяржаўныя, якія транслявалі выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра “майданутых” суайчыннікаў і “шалудзівага” Сяргея Ціханоўскага, а таксама пра пагрозы страляць у свой нароод у выпадку непадпарадкавання.І толькі Лідзія Ярмошына нічога такога не чула, а спасылак на першакрыніцы не заўважыла, кажа Таццяна Севярынец: – У лісце яна казала, што нічога такога, што вы ўказваеце, не было. І вашы аргументы не маюць ніякай падставы. І гэта чалавек, які займае такую пасаду, які павінны адсочваць заканадаўства адносна выбарчага працэсу… А калі чала...

Болей

...

«Доўгая дарога дадому» – імпрэза ў Бычках у гонар Васіля Быкава | Камунікат.org



19 чэрвеня ў роднай вёсцы Народнага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Быкава адбылася сустрэча па ўшанаванні яго памяці. Імпрэзу ладзілі ўшацкія ўлады.Альтэрнатыўная імпрэза, якую ладзіць штогод дэмакратычная супольнасць, сёлета не праводзілася ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. Але ў Бычкі прыехалі ўсё ж прадстаўнікі Руху «За свабоду». Кажа кіраўнік абласной недзяржаўнай арганізацыі «Самакіраванне і грамадства», сябра Руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў: – Дзякуй Богу, што ўлады ўсё ж такі вырашылі правесці імпрэзу. Таму што, калі мы сюды ехалі, мы ведалі, што не будзе вялікага фэсту, як заўсёды. Усе гэтыя гады з 2004 года рыхтавала мая арганізацыя ўсе гэтыя фэсты. А з 2007 года да нас далучыўся Рух «За свабоду». Але так як сёлета такая сітуацыя з пандэміяй, то мы вырашылі, што гэта...

Болей

...