June 15th, 2020

Алесь Сураў: Паказваць свае працы ў Нясвіжы – для мяне гонар | Камунікат.org



Гарадзенскі мастак Алесь Сураў сваёй выставай на габрэйскую тэму адчыніў летні сезон для наведнікаў у Нясвіжскім замку.Пра адметнасці выставы гарадзенскага майстра распавядае куратарка выставы Ірына Мілінкевіч: – Гэта забытая гісторыя мястэчка. Гэта вельмі важна памятаць, што быў не толькі халакост, што было штодзённае жыццё, добрае жыццё, што былі святы, што яно бурліла. І гэта было тое, што мы страцілі. Так цікава на гэта паглядзець. А творы Алеся Сурава якраз даюць магчымасць убачыць гэтую штодзённасць.Для самога Алеся Сурава выстаўляцца ў Нясвіжы – гэта вялікі гонар і павага за яго дзейнасць: – Для мяне Нясвіж заўсёды быў знакавым месцам, дзе быў самі вялікі росквіт, каторы ў дадзеным выпадку захаваўся ў такой колькасці, у такой знакавасці. Гэта знакавы горад. І тое, што я магу, напрык...

Болей

...

«Мы жадаем перамен». Гродзенскія выпускнікі праспявалі Цоя на беларускай мове | Камунікат.org



У рэдакцыю Hrodna.life даслалі відэа на песню Віктара Цоя «Перамен». На беларускай мове яе выканалі выпускнікі адной з гродзенскіх школ. Яны расказалі, чаму вырашылі гэта зрабіць.Былыя школьнікі адзначаюць, што раней не цікавілася палітыкай, але апошнія падзеі ў краіне, звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй, прымусілі іх выказацца.«Гэтым відэа мы хочам паказаць, што нам неабыякавая сітуацыя ў краіне. Мы — маладыя грамадзяне Беларусі і нам тут жыць. Мы хочам пераменаў і гэта нармальна. А ненармальна тое, калі прэзідэнт парушае канстытуцыю і кіруе краінай ужо 26 гадоў. Мы не кажам, што дрэнна жывем, але нам няма з чым параўноўваць і мы не ведаем, як жыць пры іншым прэзідэнце».10 чэрвеня ў Мінску на выпускным гімназіст Уладзіслаў Рымашэўскі, выказаўся пра будучыя выбары. Зараз ён упэўнены, што з-...

Болей

...