June 11th, 2020

Ці будзе гучаць беларуская мова на сёлетнім Дні беларускага пісьменства? | Камунікат.org



Сёлета агульнанацыянальны Дзень беларускага пісьменства мае прайсці ў Бялынічах Магілёўскай вобласці.Па папярэдніх звестках, у афармленні экспазіцыі музея, ды іншых аб’ектах беларускай мове месца не прадугледжвалася. Пасля звароту ў Раду міністраў, адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства культуры кіраўніцтва Таварыства Беларускай Мовы атрымала адказ, што месца ўсё ж беларускай мове ў Бялынічах будзе. – Сярод іншага ёсць запэўніванні, што беларуская мова там будзе прысутнічаць у значнай ступені. У дадзеным выпадку цяпер застаецца справа за нашымі актывістамі. За тымі людзьмі, якія непасрэдна жывуць у Бялынічах, у Магілёўскай вобласці, хто можа прасачыць наколькі сапраўды падчас Дзён беларускага пісьменства будзе прысутнічаць беларуская мова. Ужо былі выпадкі, калі больш гучала руская мова, ч...

Болей

...

Прэмію імя Натальлі Арсеньневай атрымаў Андрэй Хадановіч | Камунікат.org



У Менску адбылася онлайн-цырымонія ўручэньня прэміі Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 году. Прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Школа травы».​У шорт-лісьце прэміі былі яшчэ зборнікі Дануты Бічэль-Загнетавай «Гускі вяртаюцца» і Вольгі Гапеевай «Чорныя макі».Пераможца атрымаў грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».Летась прэмію імя Натальлі Арсеньневай, трэцюю па ліку, атрымала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя». Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімер Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».Пераможца атрымаў грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.Арганізатары прэміі — Бе...

Болей

...