June 10th, 2020

Ірына Ляшкевіч: Родная Століншчына – найдаражэйшае месца на свеце | Камунікат.org



Дзеліцца ў сацыяльных сетках, запісвае відэа ды аўдыё з мясцовымі песнямі ды гісторыямі на Століншчыне краязнаўца і паэтка Ірына Ляшкевіч.У яе ёсць час не толькі на тое, каб пісаць вершы, займацца музычным калектывам, але і на размовы з мясцовымі жыхарамі, — распавяла сама суразмоўца: – Кожнаму чалавеку блізкі той куток, дзе ён нарадзіўся. Я нарадзілася на Століншчыне. Таму для мяне найпрыгажэйшага і найдаражэйшага месца няма. Магчыма, калі б я жыла ў нейкім іншым рэгіёне нашай Беларусі, то мне і там было б добра і камфортна. Бо гэта ўсё ж такі радзіма. Але асноўная крыніца натхнення – яе шукаеш проста ў сваім жыцці, якім бы жыццё не было. „Самае галоўнае дасягненне за апошні час — гэта кожны знойдзены верш, гэта кожная захаваная і праспяваная песня,” — падагульніла столінская краязнаўца і...

Болей

...

Ларыса Быцко: Не хачу, каб паміралі вёскі | Камунікат.org



Амаль вымерлая вёска Стойлы пад Пружанамі атрымала «другое жыццё» пасля рэалізацыі мясцовага праекту «Вясковы рэнесанс». «Рухавіком» праекту стала Ларыса Быцко, якая за кошт набыцця тут сядзібы і папулярызацыі памяці пра мясцовага майстра Міколу Тарасюка, літаральна кажучы ажыццявіла рэнесанс месца.Пра тое, як праз батлейку адраджаецца вёска Стойлы, гутарым з сённяшняй „Госцяй Рацыі” – гаспадыняй сядзібы „Стулы” Ларысай Быцко. РР: Праект «Вясковы рэнесанс» ажыццяўляўся пры падтрымцы нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў і аддзелу культуры Пружанскага райвыканкама. Што атрымалася зрабіць у выніку? Ларыса Быцко: У 2014 годзе я напісала гэты праект «Вясковы рэнесанс». Мы зрабілі чатыры опцыі, чатыры актыўнасці. Першая, мы травілі работы Тарасюка ад шашаля. Гэта была вялікая праца. Другая,...

Болей

...

Алесь Смалянчук: Для мяне гэта стала вельмі нечакана | Камунікат.org



Гісторык Алесь Смалянчук сёлета стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча. Яе арганізатарам выступіў беларускі ПЭН-цэнтр.Узнагарода ўручаецца за кнігу „Раман Скірмунт (1868 — 1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”, прысвечаную прэм’еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве. Ва ўмовах самаізаляцыі, выкліканай пандэміяй COVID-19, прадстаўнікі ПЭН-цэнтра абвесцілі пераможцу праз анлайн-трансляцыю.Кажа Алесь Смалянчук: – Я ведаю няшмат пра гэтую прэмію. Для мяне гэта была такая нечаканасць, прыемная нечаканасць, што я атрымаў узнагароду ПЭН-цэнтра. Ведаю, што раней прэмію атрымлівалі такія вядомыя людзі, як Сяргей Дубавец, здаецца, Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў быў лаўрэатам гэтай прэміі, то бок, людзі вельмі годныя. Для мяне было толькі вельмі нечакана, таму што мая пра...

Болей

...

„Нерасстраляныя” цяпер на iTunes i Google.Play | Камунікат.org



На асноўных лічбавых платформах адбыўся афіцыйны рэліз музычнага праекту «Нерасстраляныя».У яго межах вядучыя беларускія музыкі стварылі песні на вершы беларускіх паэтаў 1920-1930-х. Музычны альбом «(Не)расстраляныя» – частка вялікага праекту, які паўстаў з ініцыятывы парталу TuzinFM. У яго межах прайшлі лекцыі з выступамі музыкаў у Менску, прэзентацыі ў рэгіёнах, выйшла серыя дызайнерскіх нататнікаў, з’явіліся персанальныя старонкі паэтаў у Facebook, прайшоў вялікі канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, гуртоў Dzeicuiki, Re1ikt ды іншых удзельнікаў праекту. Цяпер усе песні, якія былі створаныя для яго, даступныя для праслухоўвання, набыцця і спампоўвання на асноўных лічбавых пляцоўках. Усе грошы, атрыманыя са стрымінгу, пойдуць на далейшае развіццё гэтага праекту.Тут саб...

Болей

...