June 6th, 2020

Дзяніс Лісейчыкаў: Культ святой Еўфрасінні Полацкай аднавілі базыльяне | Камунікат.org



Шанаванне святой Еўфрасінні Полацкай да XVII стагоддзя не было масавым. Яе культ, як апякункі беларускіх земляў, аднавілі базыльяне.Кажа гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальна-гістарычнага архіва Дзяніс Лісейчыкаў: – Напрыклад, у сямнаццатым стагоддзі базыльяне паспрабавалі рэанімаваць культ святой Еўфрасінні Полацкай. Нам здаецца, што была такая святая ў Полацку і ўвесь час быў яе культ. Насамрэч не, ён такім паўсюдным пачаў рабіцца з сямнаццатага стагоддзя з падачы базыльянаў. Нават у нас, у Менску, у пэўны час, праўда, нядоўга ў сямнаццатым стагоддзі існавала царква святой Еўфрасінні Полацкай, якая была пасля разбураная.Найбольш вядомыя манастыры ўніяцкага ордэна базыльянаў знаходзіліся ў Жыровічах і Супраслі. Базыльяне — уніяцкі манаскі ордэн на тэрыторыі Першай Рэчы Паспалітай, які ...

Болей

...

Докшыцкія ўлады выканалі сваё абяцанне | Камунікат.org



З панядзелка, 8 чэрвеня, на сваю былую пасаду старшыні Тумілавіцкага сельскага Савета, што на Докшыччыне, вяртаецца Генадзь Пацэвіч.Некалькі месяцаў таму яму прыйшлося ў добраахвотна-прымусовым парадку саступіць сваю пасаду былому кіраўніку Докшыцкага раёна Алегу Пінчуку, каб апошні дапрацаваў свой службовы стаж да 20 год. Людзі з Тумілавіцкага сельскага Савета былі супраць, нават збіралі подпісы і арганізоўвалі сходы і адстойвалі свайго былога кіраўніка. Як казалі жыхары сельсавета, яны змагаліся за Генадзя Пацэвіча таму, што ён добры, адказны і паважаны кіраўнік: – За два гады зрабіў больш, чым усе астатнія. Калі б ні прыйшоў, заўсёды выслухае. – Ніколі нікому не нагрубіяніў. Заўсёды ветлівы, адносіцца з павагай. – Калі што папросіш, стараецца дапамагчы.Але цяперашні кіраўнік Докшыцкага ...

Болей

...

У адміністратара «Камянецкай паказухі» канфіскавалі тэхніку | Камунікат.org



Пра гэта паведамляюць як сама Vkontakte-суполка, так і згаданы адміністратар Алесь Анішчук.«Усё адбывалася ў доме ў вёсцы Доўбізна, дзе я жыву разам з бацькамі. Трое міліцыянтаў і двое панятых прыйшлі да мяне 5 чэрвеня ў 7:00 раніцы», – кажа адміністратар: – Зачытваюць пастанову пракурора, што будуць рабіць дагляд. Я ее не чытаў, бо быў яшчэ сонны, і адразу нічога не разумеў, што адбываецца. Тэлефоны адразу забралі. Гэта, я разумею, была іх галоўнай мэтай. Забралі два сістэмныя блокі і ноўтбук. Сказалі мне падпісацца ў гэтым пратаколе, я не падпісваўся.Паводле Алеся, агляд праводзіўся да 8:20, а за некалькі дзён да гэтай падзеі ўжо меліся «трывожная званочкі» ў выглядзе: позвы ў міліцыю на 28 траўня і некалькіх спробаў правесці агляд. – Мне падаецца, што першая прычына, гэта выбары 2020, т...

Болей

...

Яўген Фядотаў: Вакол беларускага існуе шмат стэрэатыпаў | Камунікат.org



Placoüka — падкасты на Soundcloud і YouTube пачалі ствараць некалькі менскіх IT-спецыялістаў ды творчых асобаў. Гэтым разам яны прапануюць абмеркаваць — чаму беларусы не любяць беларусаў, не глядзяць беларускае і не ствараюць яго.Адзін з аўтараў і сузаснавальнікаў падкастаў праграміст Яўген Фядотаў звярнуў увагу на тое, што вакол беларускага існуе шмат стэрэатыпаў: – Ёсць такая думка, нейкае такое папулярнае меркаванне, нават стэрэатып, што ўсё, што беларусы робяць — першапачаткова будзе дрэнным. Заўсёды здаецца, што гэта будзе няякаснае, нецікавае, сумнае. Мы хацелі крыху разбурыць такі стэрэатып. Абмеркаваць, чаму ён з’явіўся, што з’яўлялася прычынамі яго з’яўлення і як гэта можна вырашыць.Удзельнікі абмяркоўваюцца наступныя тэмы: „Што трэба ведаць пра прэзідэнцкія выбары?”, „Чаму белару...

Болей

...

Ці будзе адноўлена бібліятэка Радзівілаў? | Камунікат.org



Больш дзесяці гадоў таму Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала працу па аднаўленні ўнікальнай гістарычнай бібліятэкі Радзівілаў – буйнейшага кніжнага збору Усходняй Еўропы. У віхуры апошніх стагоддзяў бібліятэка была разрабаваная і расцярушаная па ўсім свеце. Унікальны кніжны збор у Беларусі вырашана аднавіць у віртуальным фармаце. Дзеля гэтага быў створаны адмысловы міжнародны савет, але справа да канца так і не была выканана.Кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі: – Прапаную аднавіць працу міжнароднага савету. Пасля сканчэння пандэміі неабходна правесці яго пасяджэнне, але перад тым, як праводзіць пасяджэнне міжнароднага савету, то цалкам мэтазгодна правесці пасяджэнне Нацыянальнага камітэту для таго, каб падвесці вынікі.Паводле Рамана Матульскага, праца павінна...

Болей

...