June 3rd, 2020

Віктар Сазонаў: Грамадства гатовае да пераменаў | Камунікат.org



Затрыманні, арышты, штрафы ў Гародні падчас правядзення акцый па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую сведчаць пра вялікую актыўнасць беларускіх грамадзянаў у жаданні быць суб’ектамі ў вырашэнні ўласнага лёсу. А лёс можа змяніцца толькі для тых, хто мае права „выбіраць і быць выбраным” на найвышэйшую пасаду краіны.Назіральнік Віктар Сазонаў з кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” мяркуе, што ўдзельнікі збораў подпісаў з’яўляюцца законапаслухмянымі грамадзянамі, нават у гэты абсурдны час, поўны правакацыяў з боку сілавікоў. – Грамадства чакае пераменаў. Яно гатовае да гэтых пераменаў, яно неверагодна палітычна граматнае ў гэтым выбарчым аспекце. І таму ў пэўным сэнсе збор подпісаў праходзіць без парушэнняў з боку грамадства, з боку тых, хто збірае подпісы. Бо людзі ведаюць, у якой ...

Болей

...

Яўген Філімонаў: Кожны можа выбраць месца прыборкі па ўласным жаданні | Камунікат.org



Міжнародная экалагічная акцыя па прыборцы ад смецця берагоў Нёмана пройдзе з удзелам гарадзенцаў. У акцыі прымуць удзел жыхары краінаў, праз якія прабягае „сіняя стужка” ракі Нёман – Беларусі, Летувы, Расейскай Федэрацыі.Кіраўнік арганізацыі „Экаманіторынг” па Гарадзенскай вобласці Яўген Філімонаў спадзяецца, што, нават нягледзячы на пандэмію, ёсць магчымасць дапамагчы прыродзе, а таксама паўплываць уласным прыкладам на рост побытавой культуры беларусаў. – Улічваючы, што ў межах нашага горада смецця не так шмат і нашыя гарадзенцы з кожным годам усё лепш і лепш адносяцца да таго, каб збіраць за сабой і смецце не пакідаць, кожны можа выбраць месца па ўласным жаданні. Асноўная мэта – не вынесці гэтае смецце з берага, а данесці да людзей, што нельга яго там пакідаць.У акцыі, падчас пандэміі ка...

Болей

...

Ігар Станкевіч: Мусім памятаць пра рэпрэсіі 1930-х, бо ў цяперашніх уладаў тыя ж метады | Камуні



Заснавальнік ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” завяршыў даследаванні біяграфічных дадзеных ахвяраў сталінізму, расстраляных на Віцебшчыне. У мінулым месяцы прайшлі анлайн-прэзентацыі вынікаў працы даследчыка пра бязвінна забітых у ваколіцах Віцебска і Полацка.Ігар Станкевіч прааналізаваў дадзеныя, што да ўзросту, нацыянальнасці, узроўню адукацыі, прафесійнай дзейнасці ахвяраў. Цяпер вядома, якія абвінавачванні найбольш часта выстаўляліся гэтым людзям, і нават якія месяцы 1937-38 гадоў адзначаны найбольшай колькасцю арыштаваных і забітых. Непісьменны селянін і дырэктар віцебскага тэатра, аршанскі мастак і полацкі чыгуначнік – усе яны сталіся ахвярамі сістэмы, якая не шкадавала людзей, беспадстаўна іх забіваючы. Падставай для арышту і расстрэлу нярэдка была нацыянальнасць ці проста...

Болей

...

Прэмію Францішка Багушэвіча ўручаць анлайн | Камунікат.org



4 чэрвеня а 19.00 адбудзецца ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча. Уручэнне будзе праводзіцца анлайн, спасылка на прамы эфір з’явіцца ў суполках ПЭНа ў сацсетках.Прэмія Францішка Багушэвіча — гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Сачыць за навінамі прэміі можна на адмысловай старонцы ў фэйсбуку. На эфіры ўручэння будзе магчымасць паслухаць гутарку з сёлетнім лаўрэатам (і задаць яму пытанні). Назавуць імя пераможцы пісьменнікі і сябры Рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай. Раней лаўрэатамі прэміі былі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, а. Аляксандр Надсан, Леанід Маракоў, Захар Шыбека і іншыя. Летась лаўр...

Болей

...