June 2nd, 2020

Выйшаў “Верасень” № 22! | Камунікат.org



Выйшаў з друку чарговы, 22 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Мілады Паўлавай, Вікторыі Смолкі, Кацярыны Массэ, Кацярыны Ваданосавай, Міколы Кандратава, Тамары Аўсяннікавай і Эдуарда Акуліна. Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Уладзіміра Шыпілы, Сяргея Белаяра, Зміцера Дзядзенкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вінцэся Мудрова.У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы  ўкраінскіх паэтаў Русланы Мельнічук і Міхайлы Сідаржэўскага. Раздзел "Крытыка" пачынаецца артыкулам Сяргея Панізьніка “Хамутоў не зналі коні продкаў”, прысвечаным 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Аб  волі і нядолі, аб шчасці і горы, аб палітыцы і літаратуры – гутарка Эдуарда Акуліна з пяціразовым намінантам на Нобелеўскую прэмію міра Алесем Бяляцкім. П...

Болей

...

Алег Дзярновіч: Новы Крэўскі замак сумясціць тры гістарычныя вобразы | Камунікат.org



У траўні 2020 года працаўнікі „Белрэстаўрацыі” прыступілі да другога этапу кансервацыі сцен легендарнага Крэўскага замка. Такі этап у перспектыве прадугледжвае рэстаўрацыю Княскай вежы замка і прылеглых да яе сценаў.Пра будучы вобраз замка пагутарым з сённяшнім „Госцем Рацыі” – супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолагам Алегам Дзярновічам. РР: Сёлета запланавана аднавіць баявую галерэю ўздоўж адной са сценаў замка, а таксама аднавіць Уязную браму. Фінансуецца праца з Фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Якім жа чынам рэалізуецца фронт работ у Крэўскім замку? Алег Дзярновіч: Рады паведаміць, што сёлета на Крэўскім замку распачаліся кансервацыйныя працы – працы па кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі. Гэта тое, чаго не было ў мінулым годзе. Было ў пазамінулым....

Болей

...

Беларусы заспявалі „Я нарадзіўся тут” у анлайне | Камунікат.org



Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла музычны праект «Спяваем Годна».Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. Першымі музыкамі, з якімі апрабаваны такі фармат, сталі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі. Сёння мы прэзентуем песню «Я нарадзіўся тут». У запісе паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, выканаўца песні, і 50 беларусаў, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах свету.Прэм’ера песні прымеркаваная да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе. Прэм’ера песні «Паветраны шар»...

Болей

...

Батлейка пра Белавежскую пушчу: „Культуру прапілі, прыроду – з’елі!” | Камунікат.org



Амаль вымерлая вёска Стойлы пад Пружанамі можа стаць «Мекай для беларусаў» за кошт памяці пра майстра Міколу Тарасюка і адроджанай мясцовай батлейкі.Пра новы батлеечны спектакль «Прыгоды ката Самі ў Белавежскай пушчы» падчас анлайн-інтэрв’ю распавяла гаспадыня сядзібы „Стулы” Ларыса Быцко: – «Прыгоды ката Самі ў Белавежскай пушчы» – гэта будзе спектакль пра тое, як кот трапіў у пушчу і як ён знаёміцца з гэтай фаунай. Кожная жывёла крыўдуе на людзей, якія прынеслі ёй нейкую шкоду. Я хацела зрабіць больш забаўляльны спектакль, але зараз, пасля таго як я сёння чую, як пілуюцца дрэвы… Мікола Тарасюк сказаў: “Гэту культуру прапілі, прыроду – з’елі!”. Так яно і ёсць.Прэм`ера батлеечнага спектакля «Прыгоды ката Самі у Белавежскай пушчы» запланавана летась ў сядзібе «Стулы» на адкрытым паветры.Бел...

Болей

...