May 18th, 2020

Сяргей Тарасаў: Усе спадзяваліся на музеефікацыю гэтай тэрыторыі | Камунікат.org



У Полацку працягваюць гучаць пратэсты супраць будаўніцтва каля Сафійскага сабора кадэцкай вучэльні.Абурэнне гэтае будаўніцтва выклікала і таму, што раней былі распрацаваны некалькі праектаў музеефікацыі гэтай тэрыторыі так званага Верхняга Замка. Пра адзін з такіх праектаў, які быў распрацаваны пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цялежнікава, расказаў гісторык, археолаг і пісьменнік Сяргей Тарасаў: – Уладзімір Цялежнікаў палачанін, ён былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканняў. Ён тэхнік, а вось разам з рэстаўратарамі і архітэктарамі зрабіў план-рэканструкцыю Верхняга Замка ў Полацку. Ён мяне браў у якасці кансультанта, я не зусім згодны з тым, што ён прапаноўвае, шмат хібаў, але ўсё ж такі, гэта нейкая прапанова музеефікацыі Верхняга горада. Учора, 15 траўня, Полацак наведаў міністр адукац...

Болей

...