May 16th, 2020

Лекцыя “Суднаходства Беларусі як субкультура” – у рэжыме анлайн | Камунікат.org



З якіх караблёў складаўся рачны нёманскі флот у міжваенныя часы існавання Другой Рэчы Паспалітай? Куды можна было дабрацца па Нёмане?Распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: – Старыя параходы “Русалка”, “Султан”, “Баярыня” атрымалі польскія патрыятычныя назвы і паспяхова плавалі па Нёмане. Вось, напрыклад, два самыя знакамітыя нёманскія параходы – адзін з іх называўся “Ягайла”, а другі называўся “Ядзвіга”. Дарэчы, параходы гэтыя да 60-х гадоў служылі гарадзенцам спраўна. У савецкі час “Ягайла” быў перайменаваны ў “Пушкіна”, а “Ядзвіга” была перайменаваная ў “Восьмае сакавіка”. Па гендэрным прызнаку, можна сказаць. Лекцыя Андрэя Вашкевіча “Суднаходства Беларусі як субкультура” была арганізаваная гарадзенскім Цэнтрам гарадскога жыцця і прайшла ў рэжыме анлайн пад дэвізам „Можаш – зас...

Болей

...

Нацыянальная бібліятэка правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні | Камунікат.org



Пандэмія каронавірусу прымушае шукаць новы формы працы. 15 траўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні, якія сёлета прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і яго бібліятэкі.Кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскi: – На жаль, жыццё ўносіць свае карэктывы. Працуем віртуальна. У гэтым ёсць свае недахопы, але думаю, што ёсць і свае плюсы. Думаю, што відэатрансляцыя дае нам магчымасць расшырыць кола нашых удзельнікаў, прыцягнуць тых, хто, магчыма, не змог бы прыехаць непасрэдна ў Менск у нашую бібліятэку, а зараз мае магчымасць удзельнічаць у нашым мерапрыемстве віртуальна.ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні Нацыянальная бібліятэка планавала правесці сёлета ў красавіку. Спачатку было вырашана...

Болей

...

Падзяліцца небам… | Камунікат.org



Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца тое, каб акаляючыя яго людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам… Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і “Тутэйшыя”; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч – новая кніга Эдуарда Акуліна “Падзяліцца небам”. Дзеля ...

Болей

...