March 24th, 2020

40 гадоў таму памёр народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка | Камунікат.org

40 гадоў таму, 24 сакавіка 1980 года, памёр народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка.Пра адну з таямніц, якую пакінуў нам творца ў сваёй паэтычнай спадчыне, разважае даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк:
– Пятро Усцінавіч вельмі “шыфраваўся”, і мы вось не ведаем на самой справе, і я вось да канца нават не ведаю, трэба шукаць, што гэта была за такая дзяўчына, якая праз усе вершы 60-70-х гадоў праходзіла. І гэта не жонка Пятра Усцінавіча. Пра якую ён успамінаў, што было і, на жаль, гэта дзесьці там. Трэба будзе адшукаць і зрабіць пэўную выставу. Хто яна – таемная незнаёмка Пятра Усцінавіча Броўкі? Паэт – гэта самота, паэт – гэта пошук, паэт – гэта пошук той, хто ідзе да шчасця, але шчасце гэта яго абмінае, але нараджаюцца вершы.Некаторыя сучаснікі... Болей...

Куды знік архіў БНР? | Камунікат.org

Куды мог знікнуць архіў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, які яе будучы прэзідэнт Мікола Абрамчык вывез падчас Другой сусветнай вайны з Прагі?
Кажа архівістка Наталля Гардзіенка:
– Загадка – знакаміты архіў БНР вывезены Міколам Абрамчыкам з Прагі. Дзве валізкі дакументаў. Да сваёй смерці ў 1970-м годзе трымаў, нібыта, у сябе ў хаце. Што было ў гэтых валізках, мы ведаем вельмі прыблізна. Па згадках у „Споведзі” Ларысы Геніюш, лёс гэты двух валізак на сёння так і застаецца невядомым. Вельмі шмат было меркаванняў, што зрабіла Ніна Абрамчык. Ці яна іх прадала камусьці, ці яна іх пахавала разам з мужам.Куды мог знікнуць архіў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, які яе будучы прэзідэнт Мікола Абрамчык вывез падчас Другой сусветнай вайны з Прагі? Кажа архівістка Нат... Болей...

Пайшоў з жыцця археолаг Пятро Лысенка | Камунікат.org

Не стала вядучага археолага Беларусі. На 89-м годзе жыцця памёр археолаг, доктар гістарычных навук Пятро Лысенка.
Ён аўтар звыш 100 навуковых прац, дзякуючы яго даследаванням паўстаў унікальны археалагічны музей “Бярэсце”.Вывучаў старажытныя беларускія гарады, асабліва на Палессі: Тураў, Пінск, Мазыр, Давыд-Гарадок ды Берасце. „За гэта край шанаваў свайго даследчыка”, – адзначае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:
– З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Турава, ганаровым грамадзянінам Пінска. Ён стваральнік археалагічных музеяў у гарадах, дзе праводзіў вялікія архелагічныя раскопкі, – у Берасці, і там створаны музей „Бярэсце”, у Тураве. У Пінску таксама праводзіў поўнамаштабныя раскопкі.Дарэчы, у апошнія гады жыцця прафесар Лысенка ў... Болей...

Андрэй Чарнякевіч пра гісторыю адзначэння 25-га сакавіка | Камунікат.org

Сёлета на Дзень Волі не будзе праводзіцца масавая акцыя з-за пандэміі каронавірусу.
Традыцыя адзначэння 25-га сакавіка мае стогадовую традыцыю, толькі ў часы бальшавіцкага і польскага панавання на беларускіх землях свята не магло адзначацца публічна.„Госць Рацыі” гісторык, кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч:
– Калі казаць пра традыцыі святкавання 25-га сакавіка – Дзень абвяшчэння незалежнасі БНР ці свята Трэцяй устаноўчай граматы, то гэтым Гародня можа ганарыцца. Першая гадавіна была адзначана менавіта ў нашым горадзе. Само гэта свята ці падзея, звязаныя з гэтым, падзяліліся на некалькі сустрэч. Справа ў тым, што Гародня вясной 1919 года стала нефармальнай другой сталіцай БНР. Тут сабраліся найбольш актыўныя беларускія дзеячы, як з Менску, так і з іншых... Болей...

Дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў | Камунікат.org

24 сакавіка ў Польшчы адзначаецца дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.
Гэта дзень, калі немцы ў 1944 годзе забілі сям’ю Ульмаў з Маркавай, што на Падляшшы, за дапамогу габрэям.
Таксама дзякуючы гераізму жыхароў Падляшша прадстаўнікі габрэйскай меншасці дачакаліся канца вайны.
Многія ратавальнікі дагэтуль невядомыя:
– Ведаю, што пасля таго, як іх вывезлі з Кузніцы, то частка хавалася ў добрых людзей.Людзі, што ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі, атрымоўваюць ганаровую ўзнагароду „Праведнікаў народаў свету”, якую прысужджвае ізраільскі інстытут Яд Вашэм. Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...