March 21st, 2020

Гародня: журналісты зыходзяць на дыстанцыйную працу | Камунікат.org

У Гародні надзвычайнага стану не абвешчана і няма каранціну, аднак журналісты незалежнага беларускамоўнага выдання Hrodna.life зыйшлі на дыстанцыйную працу з-за каронавіруса.У рэдакцыі застаўся працаваць адзін Руслан Кулевіч.
– Я працую зараз адзін у офісе, усе ізаляваліся, працуюць з дома. Я павінен быць у цэнтры горада, каб шукаць навіны, бо кожны дзень штосьці адбываецца. Я з офіса выязджаю на падзеі, прыязджаю і раблю навіны.На думку журналіста, ён прымае ўсе магчымыя меры, каб не разносіць вірус.
– На офіс прыходжу праз краму “Адметнасць”. Там заўсёды ёсць антысептык, яны мне пшыкаюць. Важу з сабой антысептык і вільготныя сурвэткі. Зараз ужо ў кожнай установе ёсць адмысловыя месцы, дзе можна апрацаваць рукі. Працуем, пакуль ёсць магчымасць. Гэта нашая задача ... Болей...

Відэавіншаванне з Днём паэзіі ад сябраў СБП Гародні | Камунікат.org

Для гэтага сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Гародні выбралі музычны варыянт віншавання.Бо пры абласной суполцы СБП дзейнічае музычны гурт „N.Z.-Harodnia” (Novy Zamak-Harodnia) аднайменны літаратурнаму альманаху.
Кажа ўдзельнік гурта і галоўны рэдактар альманаху Янка Трацяк:
– Мы вырашылі зрабіць маленечкае такое віншаванне ў сувязі з выхадам “Новага Замка” . І зрабіць гэтае віншаванне праз свой гурт. Так атрымалася, што людзі ў нашым Саюзе не толькі пішуць, а яшчэ ўмеюць гаварыць, спяваць і граць. І болей таго, яшчэ ўмеюць пісаць вершы, якія цудоўна кладуцца на музыку.Эпідэмія каронавіруса вымусіла літаратараў пайсці на такі спосаб прэзентацыі свайго новага альманаху для прыцягнення да яго выхаду чытачоў і гледачоў. Пакуль што ёсць анлайн-магчымасць для ш... Болей...