March 20th, 2020

Доўгі спіс прэміі Міхала Анемпадыстава | Камунікат.org

Доўгі спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому сёння споўнілася б 56 гадоў.На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 37 кніг. У доўгі спіс журы абрала 20 вокладак:
        Кацярына Пікірэня – аўтарка вокладкі кнігі “Англійскі сусед”, Міхаіл Вешым (пераклад на беларускую Таццяны Анікеенкі). Логвінаў, 2019.        Дзяніс Пастарнак – аўтар вокладкі кнігі “Анталогія сучаснага беларускага верлібра”, укладальнік – Георгій Барташ. Смэлток, 2019.        Ганна Бундзелеева, Сяргей Календа – аўтары вокладкі кнігі “Балтыйскія шкарпэткі”, Сяргей Календа. Логвінаў, 2019.     &nbs... Болей...

Стаў вядомы доўгі спіс прэміі Арсенневай | Камунікат.org

Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з доўгім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду. 
У яго ўвайшлі:        Валянціна Аксак “Кава ў арліным гнязьдзе”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.        Крысціна Бандурына “HOMO”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.        Данута Бічэль-Загнетава “Гускі вяртаюцца”. Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гродна.        Вольга Гапеева “Чорныя макі”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.        Ігар Кулікоў “Храм ракі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.      &nbs... Болей...

Віцебскія актывісты сочаць за ўжываннем беларускай мовы ва ўстановах культуры | Камунікат.org

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці правялі імпрэзу “Масленичный разгуляй”.
На думку актывісткі Таццяны Севярынец, установа, якая мусіць клапаціцца пра захаванне народнай спадчыны”, заклікана садзейнічаць захаванню ды папулярызацыі беларускай мовы і культуры . Але з гэтай задачай метадычны цэнтр не спраўляецца: большасць імпрэзаў, у тым ліку для школьнікаў, тут праводзяць па-расейску, у сацыяльных сетках амаль няма беларускамоўных допісаў, і сайт АМЦНТ – практычна расейскамоўны.
Усё гэта змусіла віцебскіх актывістаў напісаць лісты да кіраўнікоў адпаведных установаў, кажа Таццяна Севярынец:
– Мы звярталіся ў навукова-метадычны цэнтр і ў аблвыканкам пісалі лісты. Канешне, нас хвалюе пытанне, як мо... Болей...

Беларуская згушчаніна для Эндзі Уорхала | Камунікат.org

Сусветны поп-арт не абмінуў Беларусь, даўшы старт для асобнага накірунку беларускага мастацтва.Беларускі харчовы прадукт, які можна супаставіць з супамі маркі «Кэмпбэл» у творах Эндзі Уорхала, падчас адкрыцця выставы «Сусветны поп-арт» у Менску прадставіў куратар праекта Дзяніс Барсукоў:
– Гэтая згушчаніна – таксама беларускі брэнд, які можа быць нашым адказам супу «Кэмпбэл». У яго таксама вельмі просты і цікавы дызайн, запамінальны і, сапраўды, з гэтай згушчанінай звязана шмат успамінаў для шматлікіх людзей. Сама графічнасць, што яна бела-сіняя, а «Кэмпбэл» бела-чырвоная – гэта таксама ёсць нейкі такі кантраст і такая мастацкая гульня.Выстава «Сусветны поп-арт» будзе працаваць у сталічнай выставачнай галерэі &l... Болей...

Алесь Пушкін: Мы змагаемся мастацтвам і артэфактамі | Камунікат.org

Піліпу Шаўрову за тое, што пафарбаваў на чырвонае рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў Менску, пагражае да шасці гадоў зняволення. Гэта быў акт вандалізму ці мастацкі чын?Разважае цёзка расейскага паэта, мастак Алесь Пушкін:
– Гэта змаганне бяскроўнае. Чачэнцы прайгралі таму, што яны бясконца ўзрывалі. Цяпер у выніку 98% за Пуціна. Беларусы выйграюць сваё змаганне за культуру, таму што мы змагаемся артэфактамі. Нашаму Караткевічу ў Кіеве не пафарбавалі рукі чырвоным. Нашаму Купалу ў Кітаі не пафарбавалі рукі чырвоным. Адаму Міцкевічу тут не пафарбавалі, а Аляксандру Сяргеевічу – помніку пастаўленаму мэрыяй Масквы, юрыст Піліп Шаўроў пафарбаваў рукі чырвоным.Днямі маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову было выстаўленае канчатковае абвінавачванне – “хуліганства і хуліганства ўч... Болей...

Алесь Жамойцін: Багушэвіч практычна назваў сябе беларусам | Камунікат.org

21-га сакавіка спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння абаронцы сялянаў, абаронца роднай мовы і аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.
Удзельнік паўстання 1863 -64 гадоў, ён здолеў пазбегнуць высылкі. Выдаў зборнікі „Дудка беларуская,” „Смык беларускі”, якія распаўсюджваў сярод сялянаў.„Госць Рацыі” дырэктар музею імя Францішка Багушэвіча Алесь Жамойцін:
– Пачынаць трэба з таго, што Багушэвіч прыйшоў у 19-м стагоддзі на сітуацыю, калі беларуская мова па сутнасці засталася ў карыстанні толькі ў сялянскай хаце. Для таго, каб гэтая мова займела статус сапраўднай мовы народа: у школе, у сям’і, універсітэце, справаводстве, рэлігіі, для гэтага была патрэбна праца цэлых пакаленняў. Першым з тых, хто гэту працу пачы... Болей...