March 18th, 2020

«Беларускаму Кнігазбору» – 25! | Камунікат.org

17 сакавіка 1995 года паўстала адно з першых недзяржаўных беларускаарыентаваных выдавецтваў – Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»!
Галоўнай мэтай выдавецтва была падрыхтоўка, выданне і распаўсюджванне па ўсім свеце шматтомнага літаратурнага і гісторыка-культурнага кнігазбору Беларусі. Выдавецтва было заснавана выбітнымі беларускімі дзеячамі культуры і навукі. Сама ідэя ўтварэння выдавецтва і падрыхтоўкі знакавага для Беларусі кніжнага праекта была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам, кандыдатам гістарычных навук Кастусём Цвіркам.
І 17 сакавіка 1995 года было зарэгістравана грамадскае аб’яднанне Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор». Сярод яго заснавальнікаў былі: Н. Гілевіч, Р. Бараду... Болей...

8 беларускіх онлайн-бібліятэк. Пампуйце, чытайце і слухайце бясплатна | Камунікат.org

Пандэмія каранавірусу значна абмежавала мабільнасьць людзей ва ўсім сьвеце, а карантын даў людзям мноства вольнага часу. Яго можна бавіць, чытаючы кнігі.
Свабода прапануе восем беларускіх бясплатных онлайн-бібліятэк.
Бібліятэка СвабодыБеларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды». Да гэтай пары ў ёй выйшлі 74 кнігі. ВОСЬ ТУТ сьпіс усіх выданьняў «Бібліятэкі Свабоды» ХХІ стагодзьдзя.
Аўдыёкнігі і «Падкасты Свабоды»Больш за 100 разнастайных падкастаў і аўдыёкніг беларускіх пісьменьнікаў можна паслухаць дзякуючы плятформе «Падкасты Свабоды».Kamunikat.org (Камунікат)Найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка. ТУТ сабрана амаль 8 тысяч кніг, а таксама часопісы, газэты, аўдыёкнігі, тэлеперадачы. Усяго больш за 40 т... Болей...

Адменены канцэрт барда Шалкевіча пройдзе онлайн – 19 сакавіка толькі на «Белсаце» | Камунікат.org

Глядзіце а 19:00 на belsat.eu, YouTube або Facebook.«Белсат» вырашыў зрабіць падарунак прыхільнікам гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Канцэрты, якія меліся адбыцца ў Горадні 19 і 20 сакавіка, адмянілі з увагі на пандэмію каронавіруса.Але ўсе, хто хацеў трапіць на канцэрты, змогуць паглядзець выступы ўлюбёнага музыкі онлайн: на нашым сайце belsat.eu, YouTube-канале «Белсат. Музыка» або на старонцы «Белсату» ў Facebook.Віктар Шалкевіч заспявае свае найлепшыя хіты.
Не прапусціце! Болей...