March 16th, 2020

Юрась Губарэвіч: З наступнага тыдня стартуе інтэрнэт-галасаванне | Камунікат.org

Пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі з каронавірусам можа ўнесці свае карэкціроўкі ў дальнейшае правядзенне праймерыз па выбарах адзінага лідара ад апазіцыі, – кажа адзін з прэтэндэнтаў, кіраўнік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.Па словах палітыка, зараз вельмі пільна адсочваецца кожнае паведамленне Міністэрства аховы здароўя:
– На сёння яны кажуць, што імклівага росту і павелічэння выпадкаў няма, і сітуацыя пад кантролем. У дадзенай сітуацыі, канешне, вельмі важна, каб людзі былі ў бяспецы. Як толькі будзе інфармацыя, ці пазіцыя, што трэба ўводзіць каранцін, то мы зменім нашыя планы, аднак моцна на самой кампаніі гэта не адаб’ецца, бо літаральна ўжо з наступнага тыдня стартуе інтэрнэт-галасаванне і агітацыя проста пяройдзе ў інтэрнэт.Праймерыз альбо “... Болей...

Джоні Льюіс: Людзі не задумваюцца, што такое вайна | Камунікат.org

Вайна як катэгорыя мусіць быць знішчаная, і чалавецтва павінна да гэтага імкнуцца.Галоўную ідэю серыі кароткаметражных фільмаў у стылі антываеннай сатыры прадставіў у Менску на фестывалі «Нефільтраванае кіно» амерыканскі рэжысёр Джоні Льюіс:
– Людзі не задумваюцца, што такое вайна насамрэч. Калі забіваюць аднаго чалавека, то гэта забойства, і вінаваты трапляе ў зняволенне. Калі забіваюць шматлікіх, то гэта лічыцца нармальным. Я не валодаю дастатковай кампетэнцыяй у палітыцы, але гляджу на вайну ў цэлым як на феномен. Галоўнае пытанне: навошта мы забіваем і як спыніць гэты працэс?На думку амерыканскага рэжысёра, шляхі да спынення вайны ў свеце знаходзяцца выключна ў руках народа, які павінен трансляваць такую мэту перад дзяржавай і кантраляваць ейнае выкананне.Беларускае ... Болей...

Сяргей Гоўша: Мы не пабудуем дэмакратычную Беларусь, пакуль не будзе парадку | Камунікат.org

Бараніць правы чалавека – гэта самае галоўнае і адказнае ў грамадстве і дзяржаве. І тыя людзі, якія гэта робяць, рызыкуюць у Беларусі свабодай і асабістым здароўем.Адным з адданых абаронцаў правоў чалавека ў Баранавічах з’яўляецца сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша. Ён распавядае пра тое, чаму прысвяціў сваё жыццё гэтай нялёгкай працы: – Калі сказаць праўду, я бачу, што мы ніколі не пабудуем дэмакратычную, заможную Беларусь, пакуль не будзе парадку ў гэтай краіне, пакуль не будуць прынятыя добрыя законы, і пакуль яны не будуць выконвацца, і пакуль не будзе падзел улады, як гэта задумвалася, на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Усё гэта пачыналася ў 1994 годзе добра. Была прынятая Канстытуцыя. Хай яна была не зусім ідэальнай, але на той момант ... Болей...

Лісты Юзэфы на менскім фестывалі «Нефільтраванае кіно» | Камунікат.org

Праз асэнсаванне мікрагісторыі асобнага чалавека можна асэнсаваць гістарычныя ўрокі ХХ стагоддзя.Міні-выставу, прысвечаную памяці Юзэфы Буйдо і паказу фільма «Лісты Юзэфы» на менскім фестывалі «Нефільтраванае кіно», прадставіў праўнук гераіні, рэжысёр з Вялікабрытаніі Майкл Даніэль Сагаціс:
– Гісторыя маёй сям’і быццам і пачалася ў Вялікабрытаніі, аднак яна нашмат шырэй. Гэта гісторыя высылкі, дэпартацыі людзей, якія выжылі ў войнах ды іншых узрушэннях ХХ стагоддзя. Наша выстава накіраваная на тое, каб нагадаць пра тыя часы і звярнуць увагу на аналагічныя ўзрушэнні, якія здараюцца і ў ХХI стагоддзі.У праекце інтэрпрэтацыі эпісталярнай спадчыны Юзэфы Буйдо, якая дасылала лісты з пасёлка Акцюбінска ў Казахстане, Баранавіч і Жалудка з Беларусі, прынялі ўдз... Болей...

Севярынец спыняе свой удзел у праймерыз | Камунікат.org

Павел Севярынец заявіў, што здымаецца з праймерыз па вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата.
Такое паведамленне ён апублікаваў на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”:
– Трэба разгортваць вайсковыя інфекцыйныя шпіталі каля буйных гарадоў, не толькі абласных і Менску. Трэба праводзіць заняткі ў школах, на дзяржаўных прадпрыемствах, ва ўніверсітэтах, каб тлумачыць, што рабіць людзям, каб не заразіцца, і што рабіць калі яны ўжо заразіліся. Трэба ўсталёўваць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і тлумачыць людзям, як пазбегнуць гэтай навалы.Прычыны свайго зняцця з праймерыз ён агучыў дзве: іншыя ўдзельнікі не пагадзіліся на адмену паездак па краіне з-за каронавірусу, і няма ніякай рэакцыі на масавае галасаванне райвыканкамаў.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Штаб праймерыз абвясціў пра прыпыненне паездак у рэгіёны з-за каронавіруса | Камунікат.org

Не прыпыняецца, а пераносіцца. Рэгіянальныя паездкі праймерыз далей не адбудуцца.
Рада кампаніі „Народнага галасавання” (праймерыз) прыняла рашэнне аб прыпыненні з 18 сакавіка па 2 красавіка рэгіянальных паездак кандыдатаў у сувязі з пагрозай распаўсюду каронавірусу. Але запланаваная сустрэча ў Баранавічах адбудзецца заўтра, 17 сакавіка ў 18:00 па адрасе: вул. Камсамольская, 23. Пра гэта ў нашым эфіры паведаміў в.а. кіраўніка штаба Аляксей Сігаеў:
– І больш у сакавіку не праводзіць ажно да 2 красавіка. Будзем таксама сачыць за сітуацыяй, можа прыйдзецца нам і крыху падоўжыць тэрмін спынення народнага галасавання па рэгіёнах. Мы не адмяняем сустрэчы, мы іх пераносім, то бок, на сёння мы кажам, што гэтыя сустрэчы, якія мусяць адбыцца на працягу двух наступных тыдняў, а іх... Болей...

Канапацкая выйшла да Дому ўраду, каб у Беларусі ўвялі карантын | Камунікат.org

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 16 сакавіка зладзіла адзіночны пікет каля Дому ўраду ў Менску.Мэта пікету: увядзеньне карантыну і закрыцьцё беларускіх межаў праз пандэмію каранавірусу.«Я лічу, што яшчэ ўчора трэба было прымаць больш рашучыя захады, каб спыніць пашырэньне эпідэміі вірусу. Калі на гэта пайшлі ўсе разьвітыя краіны сьвету, узровень аховы здароўя ў якіх вышэйшы за Беларусь, то напэўна Беларусі ня трэба было заставацца ў баку», – сказала Канапацкая.Паводле Канапацкай, карантын мае на ўвазе ня толькі сацыяльную ізаляцыю, але і адказнасьць кожнага, а таксама закрыцьцё межаў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе не закрылі авіязносіны з краінамі, дзе абвясьцілі карантын, сказала Канапацкая.Падчас пікету Канапацкая 12 сэкунд пратры... Болей...

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год | Камунікат.org

Мастак, паэт, аўтар словаў “Народнага альбома” Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.Пра значэнне яго творчай спадчыны разважае праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская:
– Беларусь, як свая культура, свая краіна, гэта было вельмі шчыльна звязана з з’яўленнем “Народнага альбома”, з песнямі “Новага неба”. І гэта была такая прыдуманая Беларусь, у якой хацелася б жыць. І я думаю, што я, і не толькі я, сталі затым у ёй жыць. Калі б можна было чамусьці навучыцца побач, то напэўна, вось гэтай здольнасці ствараць з нейкіх такіх рэчаў, аскепкаў, чагосьці вельмі рознага па прыродзе вось гэтую новую рэальнасць.Міхал Анемпадыстаў пайшоў з зямнога жыцця 28 студзеня 2018 года. Апошнім яго творчым даробкам стаў дызайнер... Болей...