March 13th, 2020

Аляксей Марачкін: Я “чорнаспісачнік” | Камунікат.org

Знаходжанне ў “чорных спісах”, зняццё карцін з выстаў па патрабаванні чыноўнікаў, цэнзура – з усім гэтым сутыкаўся мастак Аляксей Марачкін (адзін з заснавальнікаў і першы старшыня творчай суполкі „Пагоня”).
Пра тое, як гэта выглядае, паспрабавала зразумець карэспандэнтка Ева Бардзілоўская.РР: Вы лічыце, што мастакі па сваім накірунку, не стылёвым, а сацыяльным і палітычным, дзеляцца на некалькі груп.
Аляксей Марачкін: Адна з гэтых груп, гэта тыя, хто, як я іх называю ў двукоссі, “падкапытныя”, якія не канфліктуюць з уладай, гэта тыя, якія мімікрыруюць, гэта, так бы мовіць, біялагічнае выжыванне. Я іх не ўспрымаю, гэта не мой шлях. Таму што ў нас у Беларусі наперадзе шмат нявырашаных задач. Хаця як краіна Беларусь ужо адбылася. Мы ўдзельнікі Арг... Болей...

Як вярнуць Канстытуцыі значнасць Асноўнага Закону Беларусі? | Камунікат.org

15 сакавіка Беларусь будзе адзначаць 26-годдзе сваёй Канстытуцыі ва ўмовах відавочнага канстытуцыйнага крызісу.Пра шляхі рэфармавання Канстытуцыі падчас круглага стала “Як вярнуць Канстытуцыі моц, павагу, значнасць Асноўнага Закону Беларусі” распавёў кіраўнік цэнтру „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька:
– Мы хацелі правесі такі мазгавы штурм, і падкрэсліць, якія сем тэмаў абавязкова грамадска-канстытуцыйная камісія мусіць улічыць пры падрыхтоўцы сваіх прапаноў. Нам гэта карысна. Нам вельмі важна не замыкацца ў коле трыццаці чалавек, якія сёння ўваходзяць у склад камісіі, а пачуць грамадства, пачуць людзей. І чым больш шырокай будзе дыскусія, тым лепш.У паседжанні круглага стала прынялі ўдзел былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га скліканн... Болей...

Юрась Губарэвіч: Насельніцтва найбольш хвалюе тэма здароўя | Камунікат.org

Паездкі па рэгіёнах і сустрэчы з людзьмі падчас праймерызу паказалі, што насельніцтва зараз найбольш хвалюе тэма здароўя і бяспекі, кажа старшыня Руху”За свабоду” Юрась Губарэвіч.І тут на першае месца выходзіць пытанне каронавіруса і тое, наколькі дзяржаўная палітыка ў сферы забеспячэння здароўя і абмежавання распаўсюджвання гэтай хваробы рэальна адпавядае бравурным заявам, якія гучаць з вуснаў кіраўніцтва Беларусі:
– Хацелася б спадзявацца, што ў Беларусі ўсё лакалізавана, усё пад кантролем. Калі мы паглядзім на сітуацыю ў суседніх краінах, дзе на парадак больш магчымасцяў і медычных рэсурсаў, больш разважліва ставяцца да пытання распаўсюду вірусу. Там прадпрымаюць папераджальныя меры, на якія яшчэ не пайшла Беларусь.Па словах Юрася Губарэвіча, сітуацыя з каронавірусам ... Болей...

Віктар Янчурэвіч: Штаб распрацаваў і зацвердзіў падрабязны графік | Камунікат.org

Праймерыз па абранню адзінага кандыдата ад дэмакратычнай кааліцыі на прэзідэнцкія выбары пачынаецца ў Берасцейскай вобласці.Як распавёў намеснік старшыні Руху „за Свабоду” Віктар Янчурэвіч, штаб па абранню адзінага распрацаваў і зацвердзіў падрабязны графік сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі на бліжэйшыя дні.
Ужо 13 сакавіка сустрэча і галасаванне адбудуцца ў горадзе Бярозе, пачатак у 18 гадзін па адрасе вуліца Альшэўскага 59:
– У суботу будзе Берасце і Драгічын, у Берасці сустрэча аб 11-й гадзіне па адрасе Дзяржынскага 52, „Рэнесанс” будзе прымаць народнае галасаванне. У Драгічыне 16:00, Карла Маркса 2А, Sladikov Coffee. Столін, Пінск аб 11-й гадзіне вуліца Дняпроўскай флатыліі, гатэль „Прыпяць” (канферэнц-заля). У Століне сустрэча ў 16, па адр... Болей...

Рэктарка ВДУ – віцебскім актывістам: “Усё было па-беларуску” | Камунікат.org

Прадстаўнікі грамадскасці Віцебска атрымалі адказ ад рэктаркі мясцовага ўніверсітэта на свой ліст-папярэджанне пра неабходнасць выхаваўчай працы на роднай мове.
Зварот да кіраўніцы ВНУ датычыўся мінулагодняга скандальнага выпадку, калі ў Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце прайшлі імпрэзы, прысвечаныя расейскай мове, якія фінансаваліся расейскім фондам “Русский мир”.Адтрыманы адказ каментуе адзін з аўтараў ліста, Хрыстафор Жаляпаў:
– Рэктарка педуніверсітэта пералічвае ўсе мерапрыемствы, якія прайшлі з 10-га па 21-га лютага па тэме прапагандавання беларускай мовы ва ўніверсітэце. Гэта анлайн-фестываль “110 год мова гучыць у ВДУ”, інфармацыйныя гадзіны, марафон беларускай паэзіі. Прычым падтрымала гэты марафон і сама рэктарка Валянціна Багатырова.З ... Болей...

Пасля 45 сутак арышту на волю выйшаў паэт і блогер Алесь Круткін | Камунікат.org

Апошнія 15 сутак яму прысудзілі ў Лепелі за тое, што ён наклеіў налепку “Калгаснай дыктатуры – баста”.За гэта хлопца пакаралі паводле часткі 2 артыкула 23.34 КоАП – нібыта ён правёў несанкцыянаваны пікет. Галоўным доказам ягонай віны стаў батончык “Снікерс” , кажа Алесь Круткін:
– Абвінавацілі зноў-такі за пікетаванне. За тое, што я расклеіў налепкі ў Лепелі на аўтобусным прыпынку. На відэазапісе з камеры было відаць, што нехта наклейвае налепку, але не відаць, хто, здалёк. І тое, што я набываю “Снікерс”. Там прысудзілі за налепкі 15 сутак і прывезлі назад, у віцебскі ІЧУ. Таму гэты прысуд яшчэ будзе абскарджаны.Алеся Круткіна звінавацілі за налепкі як за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі ўжо не ўпершыню. Суд у Лепелі адбыўся 2... Болей...

Хрыстафор Жаляпаў: Мяне абвясцілі здраднікам „рускаму міру” | Камунікат.org

"Праблема адмаўлення беларускай мовы, гісторыі і дзяржаўнасці паўстала не сёння. Яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў мы спрачаліся з прадстаўнікамі “Славянскага сабору”, і яго прадстаўнікі абвясцілі мяне здраднікам", – кажа кіраўнік віцебскага грамадскага аб’яднання “Грамадства і самакіраванне” Хрыстафор Жаляпаў.
Па выніках 2019-га году ён стаў лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, заснаванай Рухам “За Свабоду”, якой з 2016-га году ўганароўваюць актывістаў за арганізацыю выбітных рэгіянальных ініцыятываў.
Спадар Жаляпаў атрымаў узнагароду за правядзенне ў Віцебску канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, на якой гаварылася пра неабходнасць супрацьстаяць захадам так званага “рускага свету”.
Актуальнасць ... Болей...

ІТ-тэхналогіі прыходзяць на дапамогу гісторыкам | Камунікат.org

ІТ-тэхналогіі прыходзяць на дапамогу справе вяртання памяці беларускага народа.Перспектывы рэалізацыі ідэй беларускіх гісторыкаў праз высокія тэхналогіі падчас форуму Digital History MEETUP у Менску прадставіў намеснік кіраўніка аддзелу адукацыйных праграм IBB Minsk Зміцер Дабравольскі:
– З’явілася пляцоўка для знаёмстваў, для абмеркавання, для абмену досведам, ідэямі, каб гэты кантакт паміж гісторыкамі і праграмістамі адбыўся. Складаней што мы памятаем і як мы памятаем з гэтай гісторыі. У гэтым годзе мы плануем паўтарыць, мы правядзем другі хакатон, куды запросім каманды з Нямеччыны і Расеі, Украіны, Беларусі, у гэтым годзе мы дадалі яшчэ Польшчу.Падчас двухдзённага форуму Digital History MEETUP будуць абмяркоўвацца праекты, дзе сучасныя тэхналогіі і IT-рашэнні дапамагаюць у ... Болей...