March 7th, 2020

Чарняўскі Міхась, Вогнепаклоннікі | Камунікат.org

Вогнепаклоннікі
Кніга для вучняў
Чарняўскі Міхась

Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту. Болей...

Чаму ўсе ведаюць Малевіча, а імёны мастачак з УНОВІСА забытыя? | Камунікат.org

Ролю выпускніц-сябровак групы УНОВІС падчас лекцыі ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно раскрыла даследчыца Ала Пігальская.
– Мы павінны цікавіцца лёсам мастачак і тым, як яны вырашалі задачы ў сваім жыцці, у чым яны былі паспяховыя, што ў іх не атрымалася. Для нас гэта таксама вельмі важны імпульс. Важна весці дзённікі, важна адстойваць свае правы на свае творы.Гісторыя суполкі УНОВІС даказвае, што творчы поспех залежыць не ад пола творцы, а ад яго ўнутранай моцы да самарэалізацыі.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

У Беларусі 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень | Камунікат.org

Шматзначны вобраз жанчыны, створаны мастаком Міколам Селешчуком на палатне «Канец сезону туманаў», раскрывае калекцыянер жывапісу, былы міністр замежных спраў Пётр Краўчанка.
– Калі ўгледзіцца ў метафарычным сэнсе, то ў гэтым вобразе мы знойдзем і пэўныя рысы іншых беларускіх выдатных жанчын. Цётка – як свечка згарэла за Беларусь, Гэта Канстанцыя Буйло «Люблю мой край, старонку гэту…», гэта Уладзіслава Францаўна – жонка Янкі Купалы, гэта сама Еўфрасіння Полацкая, гэта Анастасія Слуцкая, гэта іншыя беларускія выдатныя жанчыны. Я думаю, што менавіта так мы павінны трактаваць гэты жаночы вобраз і гэтую карціну.Карціна «Канец сезону туманаў» знаходзіцца ў прыватнай калекцыі жывапісу Пятра Краўчанкі. Пабачыць яе прыхільнікі творчасці... Болей...

У Гародні – Pradmova | Камунікат.org

У Гародні – вялікі фэст беларускай кнігі Pradmova. Ужо адбылася частка, якая была прысвечана літаратуры для дзетак.
Першым выступоўцам быў пісьменнік Аляксей Шэін, які гэтым разам выступіў у ролі аднаго з рэдактараў дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»
– Дзеці вельмі адкрытыя на гэтыя новыя беларускамоўныя недзяржаўныя часопісы. Гэта першая спроба такая ў Беларусі выдаць сваімі сіламі часопісы для дзяцей па-беларуску. І відаць, што дзеці, сапраўды, добра рэагуюць. Дзеці гатовыя чытаць па-беларуску гісторыі ў такім сучасным афармленні з коміксамі, з дэтэктыўнымі апавяданнямі, загадкамі рознымі.Ганна Янкута выступіла на фэсце з арыгінальнымі і перакладнымі кнігамі для дзяцей:
– Гэта кніга пра Менск у асноўным, пра Беларусь, пра ката, як... Болей...