March 4th, 2020

„Горад зручны для кожнага” | Камунікат.org

„Горад зручны для кожнага” – праграма стажыровак пад такой назвай завяршылася ў Берасці.Яна адбывалася цягам некалькіх месяцаў у экакластары (Тэхнапарк). Агулам экалагічную адукацыю атрымала каля двух дзясяткаў чалавек, кажа адзін з арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:
– Набіраем розных актывістаў, якія хочуць займацца ў сваіх гарадах роварнай інфраструктуры, а таксама вырашэннем розных экалагічных праблем у сваім населеным пункце. Мы сумесна з гэтымі людзьмі будзем арганізоўваць экалагічныя і роварныя акцыі цягам перыяду: сакавік, красавік і травень.Ініцыятарамі правядзення такога праэкта сталі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы „За вела Берасце!” і сябры моладзевага грамадскага аб’яднання „Час зямлі”.Беларускае Радыё Рацыя, Берасц... Болей...

У Гародні размаўлялі пра смяротнае пакаранне | Камунікат.org

Сустрэча-дыскусія з кіраўніком кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэем Палудам у „Цэнтры гарадскога жыцця” Гародні сабрала некалькі дзясяткаў асобаў.На думку праваабаронцы, дыскусія сапраўды была гарачай, бо былі прадстаўленыя думкі як за, так і супраць смяротнага пакарання:
– Для мяне вельмі важным было тое, што тут былі людзі, якія выказвалі аргументы за і супраць смяротнага пакарання. У нас сапраўды атрымалася вельмі сур’ёзная дыскусія, што таксама вельмі крута, як на мой погляд. Я быў тут у кастрычніку ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, я бачу абсалютна новых людзей, што вельмі цікава і важна мы гаварылі пра смяротнае пакаранне зусім з іншымі.На думку гарадзенскага праваабаронца Уладзіміра Хільмановіча, тэма смяротнага пакарання вел... Болей...

Калі ў Віцебск прыходзіць вясна, ведае фатограф Юрый Шэпелеў | Камунікат.org

Першая фотавыстава віцебскага фотамастака Юрыя Шэпелева адкрылася ў краязнаўчым музеі.Гледачы могуць убачыць 60 творчых прац – фотавыяваў вясновага горада, бо выстава невыпадкова называецца “Калі ў Віцебск прыходзіць вясна”. Адбіраць працы для экспазіцыі было складана ўжо таму, што ў архіве назапасілася некалькі тысяч фотаздымкаў, якія аўтар робіць штодня.
– Калі ў мяне з’явіўся першы лічбавы фотаапарат гадоў 10 таму, я стараюся кожны дзень выбіраць пару гадзін для прагулкі менавіта з фотаапаратам. Шмат таго, што ўжо знішчана, засталося ў мяне ў архівах, і я магу гэта перадаставіць для нейкага даследавання, для выставы, на просьбу сяброў.
Сяброў у Юрыя Шэпелева сапраўды шмат, бо многія захапляюцца і ягоным фотамайстэрствам, і ягонымі ведамі гісторыі роднага ... Болей...

У Пінску адзначаюць 88-годдзе Рышарда Капусцінскага | Камунікат.org

У Пінску ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя 88-годдзю сусветна вядомага польскага журналіста і пісьменніка Рышарда Капусцінскага. Ён нарадзіўся 4 сакавіка 1932 года ў Пінску.Традыцыйна ў гэты дзень прадстаўнікі грамадскасці ўскладаюць кветкі да мемарыяльнай шыльды на доме, дзе нарадзіўся Капусцінскі, а таксама польская супольнасць арганізоўвае літаратурныя вечарыны.
“Гэта была вельмі шчырая і адкрытая асоба”, – узгадвае земляка жыхарка Пінска Хрысціна Каліноўская:
– Была асабіста знаёмая з Рышардам Капусцінскім з 1996 года, калі ён першы раз прыехаў у Пінск. Гэтае імя перш за ўсё для мяне ўвасабляе чалавека, з якім можна было пагаварыць пра ўсё. Чалавека з вялікай літары. Чалавека вельмі сціплага, які пранікаўся жаданнем дапамагчы другому чалавеку, падказаць яму.... Болей...

Гарадзенскія «Dzieciuki» рушаць на выступы ў Польшчу | Камунікат.org

Гарадзенскі гурт «Dzieciuki» ў бліжэйшыя выходныя накіруецца ў міні-тур у Польшчу.Распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:
– Мы ў бліжэйшы час едзем на поўдзень Польшчы. Гэта будзе Жэшаў і Гараец – гэта такое невялічкае мястэчка, бліжэй да Славаччыны. Чаму менавіта там? Таму што там знаходзіцца шмат нашых заўзятараў, лепей нават сказаць сяброў. Прынамсі тыя, што робяць фестываль Folkowisko.Музыка кажа, што цягам бліжэйшых месяцаў іх выступы таксама можна будзе пачуць у Менску і Варшаве.
– Потым у нас запланавана паездка ў Менск. Не буду зараз нічога казаць, таму што там яшчэ не ўсё ясна. Хутчэй за ўсё гэта будзе закрытая вечарына. Таксама плануецца канцэрт у Варшаве і сольнік у клубе “Рэпаблік” у Менску. Гэта будзе ў траўні.Выступы гурта «... Болей...

„Прадмова” ў Гародні. 7 сакавіка | Камунікат.org

Вялікі дэсант беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, перакладнікаў, выдаўцоў наведае Гародню 7-га сакавіка.
У „Цэнтры гарадскога жыцця”, што па вуліцы Кірава, дом 3, пройдзе фэст інтэлектуальнай кнігі „Pradmova”. У Гародні гэта будзе працяглая і шматузроўневая імпрэза, якая зацікавіць людзей усіх узростаў, якія любяць чытаць.Кажа Сяргей Герман, каардынатар фэсту ў Гародні:
– На пачатку будзе прэзентацыя дзіцячых часопісаў, якія выдае “Наша Ніва”. Гэта “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”. Гэта ўсё будзе прадстаўляць Аляксей Шэін. Прыедзе Ганна Янкута са сваёй новай кнігай “Кот Шпрот і магічнае крэсла”, гэта працяг гісторыі. І будзе добрая нагода пабачыць гэты працяг і паўдзельнічаць у гэтай гісторыі, стаць часткаю гісторыі п... Болей...

У гайнаўскім белліцэі прайшоў конкурс па беларускай мове | Камунікат.org

У беларускім ліцэі ў Гайнаўцы прайшоў ваяводскі конкурс па беларускай мове.У апошнім этапе конкурсу прыняла ўдзел 26 вучняў з падляшскіх школаў:
– Каб перачытаць усе тэксты і паўтарыць усю граматыку.
– Гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з людзьмі, якія вывучаюць беларускую мову, якія цікавяцца гэтай краінай, народам, меншасцю, з якімі можна пагаварыць па-беларуску.
– Самае важнае – гэта паглыбленне ведаў і здольнасцяў нашых навучэнцаў, гэта найбольш істотнае ў такіх конкурсах ці алімпіядах.Каб стаць лаўрэатам трэба было выканаць заданне не менш, чым на 90%. Званне лаўрэата гарантуе першынства падчас набору ў кожную звышпачатковую школу.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У гайнаўскім белліцэі прайшоў конкурс па беларускай мове | Камунікат.org

У беларускім ліцэі ў Гайнаўцы прайшоў ваяводскі конкурс па беларускай мове.У апошнім этапе конкурсу прыняла ўдзел 26 вучняў з падляшскіх школаў:
– Каб перачытаць усе тэксты і паўтарыць усю граматыку.
– Гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з людзьмі, якія вывучаюць беларускую мову, якія цікавяцца гэтай краінай, народам, меншасцю, з якімі можна пагаварыць па-беларуску.
– Самае важнае – гэта паглыбленне ведаў і здольнасцяў нашых навучэнцаў, гэта найбольш істотнае ў такіх конкурсах ці алімпіядах.Каб стаць лаўрэатам трэба было выканаць заданне не менш, чым на 90%. Званне лаўрэата гарантуе першынства падчас набору ў кожную звышпачатковую школу.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Як спыніць шкодную вытворчасць у Берасці? | Камунікат.org

Запуск акумулятарнага заводу – гэта эксперымент над здароўем берасцейцаў ды іх бяспекай. У гэтым перакананы берасцейскі юрыст Раман Кісляк.Паводле эксперта ў галіне права, расейскія эксперты павінны выбачыцца за сваю прапанову прывесці ў працу выраб АКБ:
– Людзі абурыліся тым, што гэты супрацоўнік, лекар з Санкт-Пецярбурга прапануе спачатку запусціць завод, паставіць эксперыменты над намі, над людзьмі. Яны вельмі абураныя і з гэтай нагоды напісалі зварот у Генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі. Патрабуюць спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы ў наш унутраны канфлікт. Дадзены зварот быў занесены ў Генеральнае консульства.Прадстаўнікі заводу „АйПауэр” разам з расейскімі экспертамі прапануюць запусціць завод. Гэта неабходна для таго, каб зразумець, наколькі ... Болей...

Хрыстафор Жаляпаў: Наш абавязак – супрацьстаяць „рускаму свету” | Камунікат.org

Днямі кіраўнік віцебскага грамадскага аб’яднання “Грамадства і самакіраванне” Хрыстафор Жаляпаў стаў лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, заснаванай Рухам “За Свабоду”.
Гэтай прэміяй з 2016-га году ўганароўваюць актывістаў за арганізацыю выбітных рэгіянальных ініцыятываў. Хрыстафор Жаляпаў атрымаў узнагароду за правядзенне ў Віцебску канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, прысвечанай станаўленню незалежнасці краіны і неабходнасці супрацьстаяць захадам так званага “рускага свету”.
Небяспека ўплываў прарасейскіх настрояў існуе і цяпер, лічыць Хрыстафор Жаляпаў:
– “Расейскі свет” не супакойваецца, і таму наша дзейнасць – і тая канферэнцыя, і ўсё, што мы робім пасля канферэнцыі, ёсць дэманст... Болей...

Вольга Радзюк: Мы адчуваем адказнасць за чытачоў і за наяўнасць незалежных СМІ | Камунікат.org

Ужо месяц, як у Віцебску паралельна існуюць два інтэрнэт-рэсурсы з падобнымі назвамі – “Витебский курьер” і “Витебский курьер news”.
Цягам 6-ці гадоў рэдактаркай першага была Вольга Радзюк – да продажу выдання, якое належала вядомай грамадскай дзяячцы Волгі Карач, новаму ўладальніку. Аляксей Шаблоўскі жыве ў Менску і стварае новы рэдакцыйны калектыў, у тым ліку і з віцебскіх аўтараў. Старая “каманда” сышла разам з рэдактаркай, бо паразумення з новым гаспадаром не атрымалася…
Але засталася адказнасць за чытачоў, за ўдзел у іх лёсах і за тое, каб у Віцебску не стала меней на адно незалежнае выданне, кажа Вольга Радзюк:
– Мы лічым, што павінны працягваць дэмакратычныя традыцыі папяровага выдання “Витебский курьер”, я... Болей...