March 3rd, 2020

Зміцер Кучук: Еўразвязу варта прапанаваць Беларусі кампенсацыю за БелАЭС | Камунікат.org

Карэспандэнт Радыё Рацыя і старшыня Беларускай партыі „Зялёныя” Зміцер Кучук абмяркоўваюць праблемы вакол будаўніцтва Астравецкай АЭС.РР: Днямі Беларусь наведала дэлегацыя Еўрапарламента. У яе складзе быў дэпутат Еўрапарламента ад Літвы, пастаянны дакладчык Еўрапарламента па справах Беларусі Пятрас Аўштравічус. У Менску ён выступіў з рэзкай крытыкай адносна будаўніцтва ў 45 кіламетрах ад сталіцы Літвы Вільні атамнай электрастанцыі. Ён назваў гэтую праблему самым вялікім каменем на шляху развіцця адносінаў Беларусі не толькі з Літвой, але і з усім Еўразвязам. Вы згодныя з такой пазіцыяй?
Зміцер Кучук: Еўрапейскі звяз будзе, канешне, патрабаваць закрыцця атамнай станцыі. Гэта відавочна. Гэта пазіцыя прадстаўніка Літвы. І я думаю, што многія дэпутаты Еўрапарламента з “зялён... Болей...

Бярозаўшчына: вяртанне гістарычнай памяці | Камунікат.org

Шмат часу аддаў краязнаўца Сяргей Кнырэвіч, які на пачатку 90-х эміграваў у Чэхію, вяртанню гістарычнай памяці Бярозаўшчыны.Дзякуючы ягонай працы былі адноўленыя закінутыя могілкі ля Бярозы часоў Першай сусветнай вайны. Сведчанні і фотаздымкі па гісторыі Бярозы розных часоў, запісаныя ўспаміны, шматгадзінная праца ў архівах, публікацыі ў прэсе робяць Бярозу больш пазнавальнай і, магчыма, прывабнай у турыстычным плане, кажа Сяргей Кнырэвіч:
– Па Бярозаўшчыне адмысловых матэрыялаў няма, акрамя кнігі “Памяць”, якую я называю “кароткі курс раённай арганізацыі КПБ”. Там практычна нічога па гісторыі няма. Я адкрыў для сябе некалькі польскіх кніг аўтарства Марыі Папоўскай і Ванды Рыбінскай, гэта ў 30-я гады, якія сапраўды паказалі, што гісторыя Бярозаўшчыны вельмі ц... Болей...

Украінскае кіно прыйшло ў Беларусь. Што варта зь яго паглядзець? | Камунікат.org

З сотняў новых украінскіх кінафільмаў беларускіх паказаў дачакалася камэдыя «Мае думкі ціхія». Ад 27 лютага яна будзе ісьці ў менскіх кінатэатрах «Піянэр», Silver Screen Galileo, VOKA Cinema і Falcon Club.Ці адкрые гэты фільм беларускі рынак для ўкраінскага кіно і якія фільмы варта паглядзець беларусам? Пра гэта сярод іншага ў інтэрвію Свабодзе расказаў украінскі кінакрытык Яраслаў Підгора-Гвяздоўскі.Штогод здымаюць да 40 стужакУ 1990–2000-х гадах сытуацыя з нацыянальным кінэматографам ва Ўкраіне мала чым розьнілася ад беларускай — фільмы амаль не стваралі, большасьць кінатворцаў зьяжджалі з краіны або ратаваліся працай на тэлеканалах, а пляцоўкі ішлі ў арэнду пад здымкі замежных стужак ці музычных кліпаў.Апошнія гады ва ўкраінскім кінэматографе адбыўся ... Болей...

«Перайсьці на беларускую мову не гатовы», — блогер Nexta | Камунікат.org

Сьцяпан Сьвятлоў, аўтар папулярных каналаў на Youtube і Telegram Nexta, патлумачыў у відэаінтэрвію праекту «Морква», чаму большасьць свайго кантэнту робіць па-расейску і як бы паўплываў на яго пераход на беларускую мову.Адказваючы на пытаньне, ці для ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі ён гатовы рабіць ролікі ў Youtube і весьці Telegram-канал на беларускай мове, Сьцяпан Сьвятлоў сказаў, што «толькі часткова».«Цалкам не гатовы. Таму што працую ня толькі на беларускую аўдыторыю. Калі б цалкам перайшоў на беларускую мову, то „столь“ была б — 100-150 тысяч праглядаў, прыкладна столькі набірае мая перадача „Суб’ектыў“, якая робіцца па-беларуску на Белсаце».Расейскамоўныя выпускі на Youtube-канале Nexta маюць ад некалькіх сот... Болей...

Марыя Мартысевіч: Мы стараемся не быць у баку ад важных падзеяў у краіне | Камунікат.org

3 сакавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень міру для пісьменніка. Дату абраў 48-мы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба ў 1986 годзе.
Разам з «Госцяй Рацыі», намесніцай старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Марыей Мартысевіч пагаворым пра правы беларускіх пісьменнікаў і не толькі.РР: Віншую вас з надышоўшым Сусветным днём міру для пісьменніка. Раскажыце, калі ласка, з чым Беларускі ПЭН-цэнтр уваходзіць у гэтае свята.
Марыя Мартысевіч: ПЭН-цэнтр уваходзіць у гэтае міжнароднае свята на бадзёрай, аптымістычнай ноце. Найперш пачнем з таго, што ПЭН – адзін з галоўных арганізатараў фестывалю “Прадмова”, які адбудзецца ў пачатку красавіка ў Менску. Зараз адбываюцца рэгіянальныя паездкі фестывалю “Прадмова” па Беларусі. Гэта выступы, інтэлектуальныя дыскусіі, про... Болей...