March 2nd, 2020

Кірмаш “Казюкі” ў Беластоку | Камунікат.org

„Пальмы”, пісанкі, плеценыя кошыкі – гэта ўсё можна набыць на кірмашы ў Беластоку. Майстры з Беларусі, Літвы ды Польшчы ўладкаваліся на плошчы перад драматычным тэатрам.Апрача вырабаў майстроў, тут можна купіць карыцінскія сыры, літоўскі хлеб ды татарскія прысмакі. Апрача таго сваімі пакупкамі можна падтрымаць дзяцей і моладзь з Беларусі, кажа Крыстына Сойка з Фонда ў карысць дзяцей з Гарадзеншчыны.
– Падтрымліваем дзяцей і сем’і з Беларусі і з Польшчы, з Беласточчыны. Усё зроблена для людзей. Гэта выдатная ярмарка, дзе ёсць шмат чаго вясёлага. Мы знаёмімся з людзьмі, размаўляем з імі, слухаем цудоўную музыку.
Удзельніца кірмашу:
– Кожны год прыязджаем са сваімі вырабамі: “пальмы”, пісанкі , розныя дробязі.Кірмаш „Казюкі” ў Бел... Болей...

Ці магчымы альтэрнатыўны падыход да 8 сакавіка? | Камунікат.org

Напярэдадні 8 сакавіка жанчынам варта задумацца, які менавіта сэнс для іх асабіста ўкладаецца ў гэты дзень.Пра альтэрнатыўны падыход да Міжнароднага дня жанчын падчас арт-майстэрні „8 сакавіка” распавяла кіраўніца канцэнтрацыі „Гендэрныя даследванні” ECLAB (ЕКЛАБ) Алена Агарэлышава:
– Свята, якое дае нагоду паразмаўляць пра тое, што кожная жанчына чакае ад гэтага свята. На якія тэмы звычайна не размаўляюць падчас гэтага свята, чаму пра гэта не размаўляюць, як гэты інфармацыйны пасыл робіцца. Трэба даць сабе магчымасць самастойна штосьці скрэатывіць, не толькі паштоўку, але і сэнс, якія ўкладаецца ў гэта свята.Паводле Алены Агарэлышавай, арт-методыкі дапамагаюць усвядоміць дыскрымінацыю адчувальных груп у грамадстве.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

У Берасці прайшла чарговая экалагічная акцыя пратэсту | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў людзей у Берасці чарговы раз выйшла ў знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода. Яны збіралі подпісы пад зваротам у расейскі кансулят.Распавялі самі жыхары горада:
– Зараз збіраем подпісы, напісалі заяву ў расейскі кансулят, што ў іх ёсць такі прафесар Фрыдман, якія дапускае дзіўныя выказванні ў адносінах да завода. Спачатку запусцім вытворчасць — а потым паглядзім.
– Нашыя ўлады разам з працаўнікамі АйПауэр хочуць запусціць гэты завод. Пры гэтым дзейнічаюць вельмі ціха. Тут яшчэ яны далучылі нейкіх навукоўцаў расейскіх, Фрыдмана такога. Каб гэты прадстаўнік зрабіў высновы.Праз расейскага консула грамадскія актывісты будуць дамагацца публічных выбачэнняў за свае выказванні. У прыватнасці, прафесар Кірыл Фрыдман прапанаваў запусціць з... Болей...

Уводны курс па правах чалавека ад Андрэя Палуды | Камунікат.org

Дзяржава заўсёды ў адказе за выпадкі дыскрымінацыі ў грамадстве. У межах Дня нулявой дыскрымінацыі Уводны курс па Правах чалавека „Тэрыторыя правоў” правяла каманда Беларускай Праваабарончай Школы.Кажа Андрэй Палуда, каардынатар адукацыйна-асветніцкіх праграм БПШ:
– Дыскрымінуюцца, у тым ліку і ў нашым грамадстве, уразлівыя групы – гэта, напрыклад, насельніцтва рома, або цыганы, як у нас называюць. Таксама ёсць даскрымінацыя і ў адносінах жанчын, але ёсць дыскрымінацыя і ў адносінах мужчын, гэта з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. Шмат хто кажа, што ў нашай краіне ёсць, напрыклад, дыскрымінацыя да беларускамоўных людзей.Дзень нулявой дыскрымінацыі ладзіцца 1 сакавіка, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Сяргей Тарасаў: Я не выключаю, што Усяслаў ляжыць тут да сённяшняга дня | Камунікат.org

Вядомы гісторык, археолаг і пісьменнік Сяргей Тарасаў прачытаў побач са сценамі легендарнага полацкага Сафійскага сабора лекцыю на тэму „Усяслаў Чарадзей і яго роля ў станаўленні Беларускай Дзяржаўнасці. Да 919-годдзя памяці”.Сяргей Тарасаў мяркуе, што славуты полацкі князь быў пахаваны ў Сафійскім саборы.
– Калі перабудоўваўся сабор Глаўбіцам і Касінскім, калі змянілася арыентацыя сабора, то ўсходняя частка трапіла пад новую, сучасную абсіду. І калі ў 70-х гадах тут праводзіліся доследы ленінградскімі археолагамі, яны маглі ўскрыць толькі цэнтральную частку старажытнага сабора. А паўднёвы прыдзел, паўднёвая частка, апынулася пад сучаснай новай абсідай. І там ніхто нічога не даследаваў. Я не выключаю, што Усяслаў ляжыць там да сённяшняга дня. Таму што, самі разумееце, а ... Болей...

2 сакавіка – дзень памяці Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

Народны паэт Беларусі пайшоў ад нас шэсць гадоў таму.Пра ягоны выдатны паэтычны талент распавядае паэт Леанід Дранько-Майсюк:
– Пра Барадуліна кажуць, што гэта паэт, які носіць за плячыма вялізны мех рыфмаў. Як паэт, як майстра, Рыгор Барадулін мог зарыфмаваць усё з усім. У сэнсе версіфікацыі, а версіфікацыя – гэта мастацтва складання вершаў, так ён у нас у гэтым першы, вышэй за яго майстра ў версіфікацыйным мастацтве ў нас няма.Сёлета Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. У яго быў шчаслівы творчы лёс. Яго паэтычныя кнігі рэгулярна выходзілі і пры савецкай уладзе, і ў часы незалежнасці. Ягоныя творы ўключаныя ў школьныя хрэстаматыі.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Лазар Хідэкель. „Нас зразумеюць праз 100 год” | Камунікат.org

Яшчэ 100 гадоў таму Беларусь валодала тэхналогіяй экалагічнай архітэктуры.Пра распрацоўкі ўлюбёнага вучня Казіміра Малевіча падчас супрэматычнай вечарыны ў гонар дня народзінаў архітэктара-мастака Лазара Хідэкеля распавяла ягоная сваячка, мастацтвазнаўца Рэгіна Хідэкель:
– Ва ўсім свеце хочуць пакідаць зямлю жывой, некранутай для нашчадкаў. Варта падымаць дамы як мага вышэй, чалавеку лепш, ён дыхае свежым паветрам, бачыць неба не падымаючы галавы, бо ён жыве на небе, а зямля застаецца назаўсёды святой, чыстай і некранутай.Да 15 красавіка ў Нацыяльным мастацкім музеі ў Менску можна наведаць выставу твораў Лазара Хідэкеля „Нас зразумеюць праз 100 год”.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

“Ахоўваць водна-балотныя ўгоддзі “ – выстава ў Нарвянскім асяродку культуры | Камунікат.org

“Ахоўваць водна-балотныя ўгоддзі “ – выстава пад такім загалоўкам адкрылася у Нарвянскім асяродку культуры 28 лютага. Падчас выставы прэзентаваліі фільм “Жыццё на багнах”, пра значэнне тарфянікаў для навакольнага асяроддзя.Сустрэча ў Нарвянскім асяродку культуры – ініцыятыва пакуль нефармальнага Грамадкага камітэту жыхароў Нарвянскай гміны, якія выступаюць супраць пабудовы фабрыкі па здабычы торфу на наднарвянскіх балотных ўгоддзях у гміне Нарва і Чыжы.
Падчас сустрэчы падпісвалі таксама петыцыю супраць гэтай інвестыцыі: – Мы падпісваем петыцыю, бо мы за добры кірунак развіцця.
– Як можна не падпісваць петыцыю, калі мы з тых мясцовасцей. Трэба берагчы нашыя балоты, бо гэта наша.
– Я зацікаўлена, бо гэта прырода, мяняецца клімат. Што ... Болей...