February 10th, 2020

„Канец адзіноты” Вішнеўскага па-беларуску | Камунікат.org

Раман Януша Леона Вішнеўскага „Канец адзіноты” з’яўляецца сіквелам культавай „Адзіноты ў сеціве” і яшчэ не выдаваўся па-руску.Беларускамоўны пераклад “Канца адзіноты” прэзентавалі падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы, пра што і распавяла перакладчыца выдання Ганна Янкута:
– Гэтая кніга вельмі тут і цяпер. Яна засяроджаная на сучаснасці, і гэта, мне здаецца, вельмі каштоўны момант, і гэтае тое як раз чаго мне не хапае ў беларускіх аўтараў. Проста вось самае злабадзённае. Ёсць уражанне, што ён слухае людзей, глядзіць на людзей і затым піша пра людзей. Мне здаецца гэта адным з самых цікавых момантаў у кнізе.Набыць твор Вішнеўскага “Канец адзіноты” на беларускай мове можна ў менскай кнігарні «Янушкевіч» альбо п... Болей...

Прэзэнтацыя кнігі пра забойства ў Стоўпцах | Камунікат.org

Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прадставіць сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы».
Яна прысьвечаная падвойнаму забойству, якое адбылося 11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня.
Радыё Свабода Болей...

Павел Дайлід: Людзей перадусім цікавяць свае мясцовыя праблемы | Камунікат.org

Два гады таму ў інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы сайт пад назвай “Першы рэгіён”. Ён належыць прыватнай фірме „Ганцавічы-медыя”.Пра мэты і задачы сайта расказвае госць Радыё Рацыі, рэдактар Павел Дайлід.
РР: Спадар Павел, раскажыце пра свой сайт.
Павел Дайлід: Мы стваралі гэты сайт у тым рэгіёне, дзе раней былі незалежныя СМІ і цяпер іх няма. Людзі ўсе чытаюць вядомыя рэсурсы, як тут.бай, анлайнер, скажам, рэспубліканскія, але ў людзей вялікая запатрабаванне на сайты, якія могуць пісаць пра невялікія, лакальныя праблемы, якія вельмі хвалююць людзей. Да прыкладу, праблемы дарог, нейкая яміна ў дарозе, люк нейкія вялікі, што машыны падвеску разбіваюць. Канешне, ніякі рэспубліканскі сайт за такую інфармацыю не будзе брацца, а задача „Першага рэгіёну”... Болей...

Як спынілася ўсеўладзьдзе КПСС | Камунікат.org

У 1990 годзе пад ціскам грамадзтва КПСС адмовілася ад манаполіі на ўладу.
30 гадоў таму зьезд народных дэпутатаў СССР скасаваў неабмежаваную ўладу кампартыі.
Вось як гэта адбылося.
Радыё Свабода Болей...

Месцы несвабоды. Прэзентацыя маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання | Камунікат.org

У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады.
Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю.Пра што справаздача?Справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам \"Вясны\" стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.
Хто прэзентуе маніторынг?    Павел Сапелка, юрыст “Вясны”, аўтар справаздачы, эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы;    Барыс Бухель, юрыст магілёўскага аддзялення “Вясны”, прадстаўнік ад \"Магілёўскага праваабарончага цэнтра\" грамадскай назіральнай ... Болей...

Музею гісторыі беларускай літаратуры падаравалі рарытэт | Камунікат.org

Украінскі пісьменнік, перакладчык Аляксандр Ірванец падараваў Музею гісторыі беларускай літаратуры рарытэтнае выданне перакладу на ўкраінскую мову аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, зробленага Іванам Кашалінцам.
Кніга выйшла ў Нью-Йорку ў 1966 годзе.Кажа Аляксандр Ірванец:
– Чуў ад людзей, блізкіх, што Быкава цягалі на размовы ў КДБ, дзе яму казалі такі змест: “Ну, што ж вы, Васіль Уладзіміравіч? Вашу кніжку выдалі ўкраінскія буржуазныя нацыяналісты, нашы ворагі, выкарыстоўваюць вашу творчасць”. Я не ведаю, як бедны Быкаў адбіваўся, але нерваў яму паелі, я думаю.У перадачы быкаўскіх выданняў Музею беларускай літаратуры браў удзел надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Канцэрт Кацярыны Ваданосавай адбыўся ў Глыбокім | Камунікат.org

На ім, як сказала спявачка, выступіла жаночая частка Fantasy Orchestra.
Разам з ёй у Глыбокае прыехала цымбалістка Ганна Лепяшкевіч. Яна не толькі акампанавала Кацярыне, але і распавяла прысутным пра цымбалы і запатрабаванасць гэтага інструмента ў краіне.Кацярына Ваданосава для глыбачанаў праспявала песні з альбома “Стрэчанне” ды іншыя, напісаныя на свае вершы і вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча. А таксама прачытала некалькі вершаў і адказала на пытанні прысутных.Паводле Кацярыны Ваданосавай, на творчасць яе натхняе рух і любоў:
– Безумоўна, пачуццё закаханасці вельмі ўплывае на творчасць, асабліва калі гэта няшчасная закаханасць. Любоўю можна напоўніць усё, што заўгодна. Гэта неабавязкова любоў да канкрэтнага чалавека, гэта можа быць любоў да прыроды,... Болей...

Фестываль класічнай музыкі “Лютаўскія вечары” ў Пінску | Камунікат.org

Пінск у 26-ты раз збірае айчынных і замежных выканаўцаў на фестываль класічнай музыкі “Лютаўскія вечары”.Адкрыўся фестываль канцэртам вакальнай камернай музыкі – на сцэне Гарадской канцэртнай залі выступілі госці з Менску – салістка дзяржаўнай філармоніі Таццяна Старчанка і салістка тэатра оперы і балета Таццяна Траццяк.
“Фестываль не мяняе фармат, але штогод адбываецца нешта новае”, – адзначае супрацоўніца пінскай канцэртнай залі Вольга Крэйдзіч:
– Мы радуемся ўдзельнікам і мы радуемся, што многа заявак было, мы радуемся, што вельмі цікавыя творы, яны драматургічна выбудаваныя, яны музычна падрыхтаваныя. Увогуле, што датычыць самога творчага напаўнення фестываля, то ў прынцыпе фестываль заўсёды цікавы. І кожны раз цікавы па-свойму.Чарговы ... Болей...