February 9th, 2020

У Гародні прэзентавалі двухтомнік „Беларусы ў Сібіры” | Камунікат.org

У Гародні, у рамках 27-га Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу быў прэзентаваны двухтомнік „Беларусы ў Сібіры”.
Альманах выдадзены цюменскім рэгіянальным грамадскім дабрачынным фондам „Адраджэнне Табольска”. Выданне прысвечана перапляценню гістарычных лёсаў беларусаў і расейцаў, якія засвойвалі бясконцыя прасторы Сібіры.
Кажа Аркадзь Ялфімаў, выдавец з Табольска:
– Мы робім гэтыя дарагія кнігі, на дарагой мелаванай паперы, – яны цяжкія, каб ярка перадаць ілюстрацыі, усе тонкасці старой фатаграфіі, сучаснай фатаграфіі. І гэта ўсё дзякуючы нашым папячыцелям. Нашы кнігі і праекты практычна народныя. Нам не дапамагаюць ні нафтавікі, ні газавікі. А вось прадпрымальнікі нам ад чыстага сэрца дапамагаюць.Хаця Табольск невялікі горад, мае ўсяго сто тысяч жых... Болей...

Amnesty International заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед актывістаў | Камунікат.org

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала заяву, дзе рашуча асуджае цяперашняе абмежаванне правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Беларусі.
Гэтая сітуацыя адбываецца на працягу апошніх двух месяцаў (у снежні і студзені). Асаблівую ўвагу Amnesty International звярнула ў тым ліку на пераслед блогераў.Гэта пераклікаецца з той пазіцыяй, якую Праваабарончы цэнтр “Вясна” неаднаразова заяўляў, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч:
– Мы асуджаем такога кшталту пераслед грамадзянаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і таксама звярталі ўвагу на тое, што адбылося ў прыватнасці з блогерам Дзмітрыем Казловым, калі ён быў асуджаны на больш чым 100 сутак беларускімі судамі. І, канешне, для нас гэта вельмі важна, што сусветна... Болей...

Раман Кісляк: Людзі кажуць „не” заводу | Камунікат.org

Правядзенне абавязковых слуханняў перад з’яўленнем новых аб’ектаў на тэрыторыі рэгіёна — гэта элемент прамой дэмакратыі. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.Жыхары берасцейскай вобласці і ў цэлым беларускія грамадзяне павінны мець магчымасць на рэалізацыю права па кіраванню дзяржаўнымі справамі.
„Менавіта такіх зменаў у Канстытуцыі будуць дабівацца пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода”, — адзначыў юрыст Раман Кісляк:
– Калі людзі падчас грамадскіх абмеркаванняў кажуць „не” такому прадпрыемству, заводу, нейкаму аб’екту, значыць улады павінны чуць. Мы хочам абмежаваць чыноўнікаў, дзяржаўныя органы, уносячы абмежаванні, каб такая норма іх абмяжоўвала супраць вольнага трактавання вынікаў грамад... Болей...

Дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Смаргоні | Камунікат.org

8 лютага ў Смаргоні адбылася дыскусія пра смяротнае пакаране, прагляд фільму “Мы супраць смяротнага пакарання”, адчынілася выстава, якая складаецца з дзвюх частак: фотапраекта “Вышэйшая мера пакарання” беларускага фотажурналіста Сяргея Балая і серыі малюнкаў Джорджа Батлера “Апошні кат Еўропы”.Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання“ Андрэй Палуда адзначыў, што смяротнае пакаранне ў нашай краіне ў значнай ступені з’яўляецца спадчынай Савецкага Саюза.Пад час дыскусіі мастак са Смаргоні Валянцін Варанішча эмацыйна выказаў рэлігійны аргумент супраць смяротнага пакарання: “Выканаўца смяротнага прысуду, здзяйсняе працу сатаны. Ніхто з людзей не можа забіраць жыццё ў чалавека, якое даў Бог”.Удзельнікі дыск... Болей...

Васіль Быкаў па-украінску на Менскім кніжным кірмашы | Камунікат.org

Творы Васіля Быкава ў перакладзе на ўкраінскую купляюць наведвальнікі XXVII Менскай кніжнай выставы-кірмашу.Пра сваё бачанне дзяржаўнай выдавецкай палітыкі распавядае дырэктар украінскага адукацыйнага выдавецтва “Знаньня” Уладзімір Карасёў:
– Дзякуючы Быкаву, беларуская літаратура ўвайшла ў абавязковую праграму сённяшняга Міністэрства асветы. Там няма, на жаль, славацкай літаратуры, там няма венгерскай, там няма румынскай, балгарскай літаратуры, чэшскай няма. Гэта нашыя суседзі, і мы іх не маем. А Быкаў, дзякуючы сваёй значнасці, прабіў месца для беларускай літаратуры ва ўкраінскай абавязковай навучальнай праграме.Тры творы Васіля Быкава, выдадзеныя асобнымі кнігамі ў перакладзе, прадстаўленыя наведвальнікам на ўкраінскім стэндзе кніжнае выставы-кірмашу. Аповесць “... Болей...

Святлана Баранкоўская: У нас няма дзяржаўнага падыходу да мастацтва | Камунікат.org

Беларускае выяўленчае мастацтва па-ранейшаму застаецца ў моцнай залежнасці ад дзяржаўнага ідэлагаічнага кантролю.
Адкрытага дыктату няма, але мастакі добра ведаюць, што і як лепш маляваць, – кажа вядомая віцебская габеленшчыца Святлана Баранкоўская:
– Самацэнзура мастацтва забівае нашмат болей, чым цэнзура. Цэнзуры ў нас няма. А вось самацэнзура, нашае вось гэтае вечнае жаданне падпарадкавацца начальству і пачакаць, а што ж будзе далей. І няхай у гэтую багну нехта іншы ўлезе, а я як-небудзь каля тэлевізара пачакаю.А тыя мастакі, якія спрабуюць заняцца мастацтам дзеля мастацтва, вельмі хутка сутыкаюцца з эканамічнымі праблемамі. Дзяржаўныя культурныя істытуцыі нават і не спрабуюць ім дапамагчы, – кажа Святлана Баранкоўская.
– Ну знайдзіце хаця б аднаго адмыслоўца... Болей...

У Менску прэзентавалі двухтомнік Збігнева Герберта | Камунікат.org

Збігнеў Герберт застаецца польскім паэтам з пазнакай «інтэлектуал». Яго творы перакладаў на ангельскую мову набэліст Чэслаў Мілаш.Трэцяе выданне перакладаў Герберта на беларускую мову падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы прадставіў укладальнік двухтомніка Андрэй Хадановіч:
– Гэта паэзія маральнага неспакою. Гэта паэзія глыбокай культуры. Але гэтая культура не мёртвы музейны груз, а яна пераўвасобленая так, каб служыць чалавеку сёння. Герберт ведаў, што гісторыю пішуць пераможцы. Ён, няведаючы слова “дэканструкцыя”, фактычна робіць гэтую дэканструкцыю, ён перапісвае гісторыю з пункту гледжання пераможцы.Падчас прэзентацыі прагучалі запісы аўтарскага чытання. Па-беларуску вершы Збігнева Герберта агучыў актор Раман Падаляка.Беларускае Радыё Рацыя Болей...