February 7th, 2020

Інэса Кур’ян прэзентавала свой падручнік польскай мовы | Камунікат.org

Беларусы захавалі традыцыйную цікавасць да вывучэння польскай мовы.
Пра асаблівасці падручніка польскай мовы падчас прэзентацыі на Міжнароднай менскай кніжнай выставе распавяла аўтарка Інэса Кур’ян:
– Падручнік, які стварае прагляд развіцця беларускай і польскай мовы з гістарычных вытокаў. Што паўплывала на гэтыя дзве суседкі-мовы. Як яны разышліся. У якіх момантах яны аднолькавыя, можна нават сказаць ідэнтычныя. Які пласт можна не вывучаць, а проста канстатаваць як аксіёму.Наведвальнікі прэзентацыі змаглі паўдзельнічаць у віктарыне ад Інэсы Кур’ян і выйграць падручнікі польскай мовы.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Беластоку з’явіліся банэры з “выклятым жаўнерам ”Лупашкам” | Камунікат.org

Два вялікія банэры з надпісам “Змагаўся за незалежную Польшчу і для яе загінуў” ды выявай “Лупашкі”, якія з’явіліся ў Беластоку — гэта пралог нацыянальнага свята – Дня выклятых жаўнераў, які ў Польшчы адзначаецца 1 сакавіка.Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Інстытуце нацыянальнай Памяці дырэктар беластоцкага адзелу інстытуту Пётр Кардэля і Маршалак Падляшша Артур Касіцкі патлумачылі, чаму сімвалам “выклятых жаўнераў” на Падляшшы стаў менавіта Маёр Зыгмунт Шэндзеляж “Лупашка”.
Гаворыць марашалак Артур Касіцкі:
– Сімвал змагара, які звязаны з Падляшскім ваяводствам. Асобай, якая аддала жыццё і якая стала праз камуністычны рэжым вельмі негатыўна трактавана.
– Маёр “Лупашка”, польскі патрыёт, таму на... Болей...

Аляксандр Мілінкевіч: Крэмль мёртвай хваткай трымае Беларусь | Камунікат.org

Перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным будуць няпростымі, – лічыць былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч.
«Думаю, Крэмль мёртвай хваткай трымае Беларусь, каб яна не адышла ад расейскага ўплыву. Кіраўнікі Расеі настроены, што нікуды вы з агульнага караблю не саскочыце. А нам, канешне, выгадна было паменшыць залежнасць ад Расеі, – упэўнены Аляксандр Мілінкевіч. – І апошнія візіты кіраўніка Дзярждэпу ЗША Майкла Пампеа, міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса можна расцаніць у тым ліку як падтрымку незалежнасці Беларусі ў няпросты час».
– Кожная з гэтых краінаў зацікаўленая ў тым, каб тут не было Расеі, каб у Гародні ды Берасці не стаялі ракеты, каб не было беспасрэд... Болей...

Дзіяна Серадзюк распавяла, як збірала грошы на штраф | Камунікат.org

Дзіяна Серадзюк, журналістка «Новага Часу», якую аштрафавалі за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй – упершыню сродкі на пагашэння штрафу збірала праз краўдфандынг.
Менш чым за суткі сабралі амаль усю суму. 27 студзеня суд Першамайскага раёна Менска пакараў Дзіяну штрафам: сведкі-АМАПаўцы на другім паседжанні змянілі свае паказанні, што паслужыла падставай для прыцягнення журналісткі да адміністрацыйнай адказнасці (штраф 50 базавых велічынь або 1350 рублёў).Найперш вагалася, ці выкарыстоўваць такі інструмент, але потым пераканалася ў патрэбе, кажа Дзіяна Серадзюк.
– Іншая справа, калі ты збіраеш грошы, якія пойдуць урэшце ў казну рэпрэсіўнай дзяржавы. Гэта вельмі дэмаралізавала мяне. І мне сапраўды было няёмка прасіць грошы ў людзей на гэта. Але калі я спрабавала і... Болей...

У Гародні архітэктары сустракаліся з грамадскасцю | Камунікат.org

У гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага прайшла канферэнцыя на тэму праблемаў захавання архітэктурнай спадчыны гістарычнага цэнтра Гародні.Сустрэча з грамадскасцю была зладжана з ініцыятывы сяброў Саюзу архітэктараў. Брак дыялогу архітэктараў з гарадзенцамі прызнаў Аляксандр Захарук, галоўны архітэктар інстытута „Гроднаграмадзянпраект”.
– Ад прапановаў маіх калег нешматлікія мае валасы дыбарам уставалі. Хтосьці прапаноўваў зрабіць сцяну са шкла, хтосьці з жалеза, з нержавейкі. І калі ў прэсе мы гэта вынеслі б на дыскусію, то сёння нас сюды ў залу не пусцілі б. Ёсць аб’екты, на якія грошы выдаткаваны з фонда прэзідэнта, заканчваецца год – і іх трэба засвоіць. І напэўна гэта наш недагляд, але бывае фізічна на гэта няма часу.На канферэнцыі была... Болей...

Алена Талстая: Гісторыя маёй сям’і звязана з Беластокам | Камунікат.org

Праблемнай савецкай спадчынай на Падляшшы застаюцца помнікі і брацкія магілы жаўнераў Чырвонае арміі. Адныя бачаць у іх выключна ідэалогію, іншыя – памяць пра загінулых не па сваёй волі.
Сённяшняя госця Рацыі – сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая распавядзе сямейную гісторыю на гэты конт у гутарцы са Стасем Дадэркам.РР: Я ведаю, што вашая сямейная гісторыя звязаная з Беластокам, менавіта з падзеямі падачатку вайны паміж Нямеччынай і СССР.
Алена Талстая: Так, гэта вельмі цікавая гісторыя. І тут звязана і асабістае, і грамадскае. Таму што адным са спосабаў дзеяння Руху салідарнасці “Разам” ёсць нашыя замежныя акцыі. Мы зарэгістраваныя і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Літве. І акцыі нашыя праходзяць у гэтых краінах. І мэта нашая паяднаць бр... Болей...

Ігар Барысаў: Чыноўнікі чакаюць, што адкажуць зверху | Камунікат.org

Адказнасць за Дзень Волі – чыноўнікі перакладаюць адзін на аднаго. Аб перамовах з Менгарвыканкамам адносна святкавання Дня Волі расказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.Зараз абмяркоўваюць пляцоўку. Апазіцыя сустракаецца з чыноўнікамі і прапануе тры варыянты: ля Палаца спорту, ля Опернага тэатра, плошча Свабоды. Пра характар перамоваў кажа Ігар Барысаў, які звяртае ўвагу, што сёлета няма палітычнай волі, як гэта было, напрыклад, два гады таму.
– Два гады таму была палітычная воля на тое, каб даць дазвол на гэтае мерапрыемства. І яны гэта зрабілі і далі і мерапрыемства адбылося каля Опернага тэатра. Па цяперашніх нормах, у адпаведнасці з пастановай 49 Саўміна, калі праводзіць на гэтай пляцоўцы, то каафіцэент аплаты міліцыі будзе ў паўтара ... Болей...

Ігар Барысаў: Чыноўнікі чакаюць, што адкажуць зверху | Камунікат.org

Адказнасць за Дзень Волі – чыноўнікі перакладаюць адзін на аднаго. Аб перамовах з Менгарвыканкамам адносна святкавання Дня Волі расказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.Зараз абмяркоўваюць пляцоўку. Апазіцыя сустракаецца з чыноўнікамі і прапануе тры варыянты: ля Палаца спорту, ля Опернага тэатра, плошча Свабоды. Пра характар перамоваў кажа Ігар Барысаў, які звяртае ўвагу, што сёлета няма палітычнай волі, як гэта было, напрыклад, два гады таму.
– Два гады таму была палітычная воля на тое, каб даць дазвол на гэтае мерапрыемства. І яны гэта зрабілі і далі і мерапрыемства адбылося каля Опернага тэатра. Па цяперашніх нормах, у адпаведнасці з пастановай 49 Саўміна, калі праводзіць на гэтай пляцоўцы, то каафіцэент аплаты міліцыі будзе ў паўтара ... Болей...

У Берасці абмеркавалі гвалт у сям’і | Камунікат.org

Абмеркавалі гвалт у сям’і і падпісалі паштоўкі да чыноўнікаў у Берасці. Тут у творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа» адбылася прэзентацыі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!»Кажа прадстаўніца ініцыятыўнай групы Святлана Гатальская:
– Мы прыехалі ў Берасце, каб правесці акцыю па падпісанні паштовак дэпутату, прэзідэнту, сяброўцы, маці, прэм’ер-міністру, генпракурору. Прапануем людзям падпісаць паштоўку для любога свята і паведаміць пра тое, што ёсць яшчэ вельмі шмат праблемаў у нашым грамадстве на дадзены момант. І адна з іх – гэта хатні гвалт. І, на жаль, пакуль няма ніякага комплекснага закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.Дадаткова ўдзельнікі сустрэчы змаглі падставіць подпісы пад петыцыяй за з’яўленне ў краіне комплекснага ... Болей...

Да 100-годдзя беларускага радыё | Камунікат.org

У сталічным музеі Янкі Купалы адбылася чарговая вечарына, прысвечаная 100-годдзю беларускага радыё, яго вяшчанню ў 1940-х гадах.Распавядае праўнучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч:
– Якуба Коласа вельмі непакоіла, што родная беларуская мова не з’яўляецца мовай штодзённага ўжытку, яго вельмі непакоіла, што беларуская мова, якая гучыць з радыё, з тэлебачання, засмечана, яна не чыстая, у ёй многа памылак. Ну а мне вельмі прыемна, што сёння на роднай беларускай мове гучаць вершы Якуба Коласа на радыёхвалях і ідуць перадачы, прысвечаныя жыццю і творчасці Якуба Коласа на хвалях беларускага радыё.На вечарыне згадвалі толькі савецкае радыёвяшчанне часоў апошняе вайны. Аднак у акупаваным Менску таксама дзейнічала беларускамоўная радыёстанцыя з моцным культурніц... Болей...