February 6th, 2020

“Там, дзе пераплятаюцца культуры” – выстава ў Беластоку | Камунікат.org

У Беластоку адкрылася выстава «Там, дзе пераплятаюцца культуры». Студэнты трэцяга курса архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі прадставілі вынікі этнаграфічных і архітэктурных даследаванняў, праведзеных восенню 2019 года ў гміне Сухаволя.Сабраная дакументацыя змяшчае серыю фотаздымкаў аб’ектаў культурнай каштоўнасці, архітэктурныя малюнкі дамоў, макеты, а таксама запісаныя фрагменты размоў з жыхарамі гміны і іх успаміны.
Выстава адкрылася ў Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі, якая ўжо пачала працаваць, кажа віцэ-канцлер Беластоцкай палітэхнікі, доктар Міраслаў Рэчко:
– Рады таму, што акурат Сухаволя – цэнтр Еўропы, сталася тым першым месцам, якое тут віртуальна будзем аглядаць. У нашым ваяводстве ёсць 40 мястэчак. І Сухаволя сярод іх выдзяляецца пэ... Болей...

Ірына Кашталян: Культура памяці – гэта тое, што важна для грамадства | Камунікат.org

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна ўжо 17-ы год займаецца пытаннямі захавання памяці, навучаннем па тэматыцы Халакоста, захаваннем памяці пра вайну, а таксама даследаваннямі.Знаходзіцца майстэрня ў гістарычным месцы – на вуліцы Сухой, на тэрыторыі былога гета.„Госць Рацыі” Ірына Кашталян, якая ўзначальвае гістарычную майстэрню.
Гэта праект менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў, распавяла пра гісторыю памяці, а таксама пра забытых ахвяраў Другой сустветнай вайны:
– Можа быць здаецца, што культура памяці больш звязана з тэмай пераследу пэўных груп падчас Другой сусветнай вайны. Я б сказала, што культура памяці – гэта тое, што мы маем зараз. Як след – гэта тое, што важна для грамадства, але культура памяці можа быць і пра зусім д... Болей...

Тызенгаўз вяртаецца ў Гародню ў выглядзе кавы | Камунікат.org

Гарадзенцы абралі назву для кавы, якая мусіць зацікавіць турыстаў як брэндавы напой у кавярнях горада. Была абрана назва «Тызенгаўз».Якім чынам адбывалася галасаванне і чаму менавіта абрана гэтая назва распавядае Аляксей Шота, рэдактар Hrodna.life:
– Мы запусцілі анлайн галасаванне, атрымалі 120 розных прапановаў, праўда некаторыя паўтараліся, але 120 чалавек прапанавалі нам свае варыянты. Мы з нашай кавай і з экспертамі, гэта гісторыкі Алесь Белы, які займаецца менавіта тэмай ежы і напояў, і Андрэй Вашкевіч з Гародні, выбралі 9 ці 10 найбольш сэнсоўных варыянтаў і выставілі іх на агульнае галасаванне. Перамог Тызенгаўз, што цалкам лагічна, бо ён стварыў у Гародні першую кавярню, ад яго пачалася культура піцця кавы.Як кажа Зміцер Захарка, уладальнік адной з гарадзенскіх ... Болей...

Пра краўдфандынг: памылкі і стратэгіі | Камунікат.org

Краўдфандынг застаеццца асноўным фінансавым донарам беларускіх праектаў.Папулярныя памылкі пры супольным зборы сродкаў акрэсліла падчас майстар-класу мэнэджарка адной з буйнейшых краўд-пляцовак Беларусі Алеся Шаўчэнка:
– Адна з самых распаўсюджаных памылак – гэта не падрыхтаваны піяр, і не падрыхтаванасць людзей, аўтараў, калі перад запускам не інфармуецца пра краўдфандынг. Некаторыя думаюць, што дастаткова проста выкласці свой праект на нашу платформу, і праект збярэ якіясць неверагодныя сумы. На самой справе гэта вельмі вялікая праца – як і перад краўдфандынгам, так і падчас самой кампаніі.Майстар-клас па стратэгіі збору сродкаў прайшоў пры падтрымцы платформы Ulej.by. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Янка Трацяк: Дэпартацыя закранула не толькі палякаў | Камунікат.org

80 год таму, з 9 на 10 лютага 1940 году, у Заходняй Беларусі адбывалася так званая “першая дэпартацыя”.
Гісторык і культуролаг, аўтар кнігі “Саветы” Янка Трацяк лічыць, што сярод дэпартаваных былі не толькі палякі, але і беларусы.
– У большасці выпадкаў дэпартацыя і закранула мястэчкі і вёскі. Чаму? Таму што тут быў асноўны эканамічны складнік, гэта тыя ж самыя асаднікі, напрыклад, альбо людзі больш заможныя, і гэта не абавязкова былі палякі. Людзі былі заможныя, якія мелі свае маёнткі, якія мелі свой інвентар, зямлю. І вось гэты эканамічны складнік, на якім па сутнасці і трымалася эканоміка ў Польшчы ў 20-30 гады, таксама вымушаны быў адсюль быць выкінутым.Па словах Янкі Траццяка, ніхто з дэпартаваных назад не вяртаўся.
– Дэпартавалі сем’і і т... Болей...

Лінас Лінкявічус: Незалежнасць Беларусі – гэта і наш нацыянальны інтарэс | Камунікат.org

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус па выніках візіту ў Беларусь заявіў журналістам, што Літва гатова дапамагчы Беларусі дыверсіфікаваць пастаўкі нафты і газу, што дапаможа краіне ўмацаваць энергетычную бяспеку ва ўмовах ціску Расеі. – Гэта альтэрнатыўныя крыніцы энергарэсурсаў. Нафта – гэта былі такія адзінкавыя пастаўкі, і я зразумеў, што ёсць інтарэс, каб яны былі рэгулярнымі. То мы гатовыя ісці на гэта. Гэта быў бы ўнёсак у дыверсіфікацыю. З газам трэба яшчэ паглядзець тэхнічныя рашэнні, але я так зразумеў, што ёсць цікавасць. У нас таксама ёсць гатоўнасць нацыянальная ў супрацы з Польшчай знайсці нейкія рашэнні, каб былі і альтэрнатыўныя пастаўкі газу. Лінас Лінкявічус заявіў, што з боку Беларусі ёсць гатоўнасць прыняць дэлегацыю прадстаўнікоў ENSREG – Еўра... Болей...

Праваабаронца заклікае не пагаджацца на круглыя сталы | Камунікат.org

На правядзенне круглых сталоў з кампаніяй „АйПауэр” нельга пагаджацца. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Прадстаўнікі завода АКБ заклікаюць грамадскасць да штотыднёвых сустрэч. Усё гэта робіцца толькі для таго, каб адвесці ўвагу ад экалагічных пытанняў, – адзначыў эксперт у галіне права:
– Гэтыя круглыя сталы будуць намагацца паўплываць на думку мясцовага насельніцтва, і змяняць такім чынам, што акумулятары – гэта добра, свінец – гэта амаль што цукар і г.д. Таму з іх боку – гэта вельмі практычна і разумна, але нашы берасцейцы не павінны расслабляцца і верыць у гэтыя байкі.Лепш такія круглыя сталы не наведваць, тады менш інфармацыі будзе разыходзіцца пра такія фэйкавыя мерапрыемствы, – дадаў Уладзімір Вялічкін.
... Болей...

Пра вандроўкі Петруся Броўкі | Камунікат.org

Да 115-ай гадавіны Петруся Броўкі ў менскай кватэры-музеі народнага паэта Беларусі адкрылі выставу “З місіяй – у падарожжа”, прысвечаную ягоным вандроўкам.Кажа мадэратар вечарыны, даследчык гісторыі літаратуры Васіль Дранько Майсюк:
– Адно з першых падарожжаў Петруся Усцінавіча Броўкі было менавіта ў Арменію. Яшчэ трыццатыя гады, другая палова трыццатых гадоў. Пра гэта пісала газета “ЛіМ” і змяшчала яго эсэ пра Арменію і яго армянскі цыкл вершаў. Менавіта гэтыя вершы мяне натхнілі. Там не было ідэалогіі. Там не было ніякай палітызаванасці. Там была радасць чалавека, які вырваўся ў новы свет, а Пётр Усцінавіч заўсёды любіў адкрываць новы свет. Ці гэта нейкія новыя краіны, ці гэта новыя краіны паэзіі.Кожны ваяж Петруся Броўкі за мяжу быў не проста вандроў... Болей...