February 4th, 2020

Сяргей Абламейка прэзентаваў у Менску сваю кнігу пра Каліноўскага | Камунікат.org

Кожнае новае пакаленне беларусаў адкрывае для сябе Каліноўскага наноў і бароніць ад выклікаў часу.
У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі».Пра Каліноўскага-палітыка распавёў аўтар кнігі Сяргей Абламейка:
– Мы мелі першую палітычную суб’ектнасць новай мадэрнай Беларусі, гэтай новай нацыі, якая пачала ў 19 стагоддзі нараджацца. Мы ўжо тады мелі. Не ў 1918-ы год, не ўрад БНР, а першы ўрад Каліноўскага. А ў чэрвені 1863 года ён стварыў другі ўрад. То бок было два ўрады Каліноўскага ў 1863 годзе.
Усе прысутныя змаглі атрымаць бясплатную кнігу з аўтографам. Праз тыдзень на сайце «Радыё Свабода» будзе даступная электронная версія выдання.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Усевалад Сцебурака: Такога не было нават у лепшыя гады савецкай улады | Камунікат.org

Апошнія пяць гадоў у кожнай вобласці Беларусі выходзіць свой літаратурны альманах, які выдае мясцовая абласная суполка Саюза беларускіх пісьменнікаў.Намеснік старшыні СПБ Усевалад Сцебурака адзначае, што гэта істотна ўплывае на рэгіянальны культурны працэс.
– Я падкрэсліваю, што такога не было і ў савецкі час, калі падтрымлівалася любая рэгіянальная актыўнасць. У розны час выходзілі альманахі ва ўсіх абласных цэнтрах, але каб працяглы час, вось на працягу пяці гадоў, кожная вобласць выдавала без перапынку кожны год такі якасны літаратурны зборнік, такой сітуацыі ў Беларусі не было.Усевалад Сцебурака адзначае, што кожны абласны літаратурны альманах мае сваю асаблівасць і сваё кола аўтараў.
– Вельмі класна, калі далучаюцца сталыя аўтары, якія нібыта перараслі, скажам, такія кал... Болей...

Незалежнае выданне супраць «Гродзенскай Праўды» | Камунікат.org

Рэдакцыя незалежнага выдання з Гародні Hrodna.life ужо некалькі месяцаў змагаецца з дзяржаўнай прэсай рэгіёна за магчымасці выкарыстання цытатаў з дзяржаўнай прэсы.Пра гісторыю змагання распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
– Атрымалі некалькі лістоў ад дзяржаўных медыя, перадусім ад «Гродзенскай Праўды», абласной газеты, а таксама нядаўна ад тэлеканала «Гродна +» пра выкарыстанне іх матэрыялаў. Нарэшце дзяржаўныя медыя заняліся тэмай аўтарскіх правоў. Гэта з аднаго боку добра і правільна, а з іншага боку «Гродзенская Праўда» нам цалкам забараніла перадрук сваіх матэрыялаў. Гэта дзіўна, бо гэта афіцыйны орган аблвыканкама, і вельмі шмат інфармацыі ёсць толькі ў іх.На думку Аляксея Шота некаторыя матэрыялы дзяржаўнай прэсы вельмі ва... Болей...