February 3rd, 2020

Менск – Вашынгтон: сустрэча з другой спробы | Камунікат.org

Падчас суботняга візіту ў сталіцу Беларусі дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
На яе не запрасілі апазіцыйных палітыкаў. Аднак Пампэа паспеў пакамунікаваць з праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Сяргеем Драздоўскім, Алегам Гулакам, а таксама з былой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Таварыства беларускай мовы Аленай Анісім.Апошняя падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы з Беларускім Радыё Рацыя.
РР: Наколькі загадзя Вы ведалі пра тое, што Вы сустрэнецеся з дзяржсакратаром ЗША?
– Я ведала і перад першапачатковым візітам Пампеа, які планаваўся ў снежні, але сарваўся з-за падзеяў у Іране. Я ўжо тады мела папярэдняе запрашэнне на гэтую сустрэчу. Калі рыхтавалася другая сустрэча, канешне, больш сціслымі тэрмінамі, у тым ліку і яго прабы... Болей...

2 лютага – дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

182 гады таму, 2 лютага 1838 года нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі.
Лідар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў з’явіўся на свет у вёсцы Мастаўляны.У наш час Кастусь Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Падрабязней кажа доктар гістарычных навук Леанід Ермаковіч:
– Ён быў па-сутнасці ў нашай айчыннай гісторыі першы барацьбіт за нацыянальныя інтарэсы свайго народа. Ніхто да яго не вылучаў ідэю барацьбы за інтарэсы менавіта ліцвінаў-беларусаў. Каліноўскі першы вылучыў гэтую ідэю. Змаганне за нацыянальныя інтарэсы азначае, перш за ўсё, барацьбу за нацыянальную свабоду і незалежнасць. А як можна дамагчыся гэтай нацыянальнай незал... Болей...

Дабрачыннасць у лічбах | Камунікат.org

Беларускі Чырвоны Крыж падлічыў, што ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Турбота», якая трывала з кастрычніка па студзень, дапамогу атрымала амаль 8 тысяч жыхароў краіны.
Пераважна гэта адзінокія людзі сталага веку. У кампаніі было задзейнічана звыш чатырох тысяч валанцёраў. Супрацоўніца арганізацыі Кацярына Стрэха кажа, што рэалізацыя такіх маштабных кампаній магчыма дзякуючы ахвяраванням неабыякавых грамадзян:
– Ёсць спагадлівыя людзі, якія абсалютна бескарысліва здольныя дапамагаць іншым. Прымаючы рэчы, мы ўказваем прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто іх прынёс. А таксама ўказваецца нумар тэлефона чалавека, які гэта прынёс. Да ўсяго гэтага перапісваюцца рэчы, найменні, колькасць. Гэта ўсё перапісваецца пры чалавеку ў асобны сшытак.Такім чынам усе ахвяраванні зн... Болей...

Сябры Баранавіцкага ТБМ наведалі Мілавіды | Камунікат.org

Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага сябры Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы адзначылі тым, што наведалі месцы дыслакацыі і баёў касінераў Каліноўскага пад мястэчкам Мілавіды.Мілавідская бітва – найбуйнейшая паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі. У выніку рэгулярнае царскае войска вымушана было адступіць, запрасіўшы дапамогу, кажа арганізатар паездкі, намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:
– Спачатку заехалі на месца паштовай станцыі, будынак якой і сёння стаіць пры дарозе. Касінеры захапілі гэтую паштовую станцыю, затым заехалі ў мілавідскі храм, у храме яны прымалі прысягу. Затым паехалі да мемарыялу, там усклалі вянкі, усклалі кветкі. І далей – на само месца бітвы.
Паводле Мікалая Падгайскага, мілавідскай школе ў 1993 годзе было прысвоена імя Лянк... Болей...

Чарговая акцыя пратэсту ў Берасці | Камунікат.org

Сто дваццаць чалавек у Берасці выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода.
Тут на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя пратэсту. Удзельнікі распавялі пра тое, якія падзеі абмяркоўваліся і далі ім адзнаку:
– Для берасцейцаў праблема, якая абмяркоўваецца, – праблема акумулятарнага завода, каб не запусцілі яго. А з большага, калі ў межах усёй краіны, – змяніць людзей, якія ніяк не жадаюць, каб іх змянілі ва ўладзе. Вось гэта ўсё і абмяркоўваем. Без зменаў ніякіх зменаў у лепшы бок не будзе.
– Абмяркоўваем тое, што “АйПауэр” спынілі працэдуру выдачы дакументаў на грамадскую экспертызу. Здзіўленыя тым, што яны гэта зрабілі, і не жадаюць устараняць тыя недахопы, на якія ўказаў ім Бекалюк.Праз мегафон прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэ... Болей...

Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні | Камунікат.org

Супраць блогеркі пачатая адміністрацыйная справа “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” – за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня.Да суду справа не дайшла, бо міліцэйскі пратакол вярнулі на дапрацоўку. І цяпер занатаваць паказанні Алены Янушкоўскай спатрэбілася настолькі пільна , што супрацоўніка міліцыі з Віцебскага РАУС даслалі ў лякарню, дзе зараз знаходзіцца жанчына. Але даваць тлумачэнні пад запіс блогерка ўсё адно адмовілася:
– Прыязджаў да мяне міліцыянт, вельмі выбачаўся, што я ў лякарні, але ён абавязаны да мяне прыехаць і ўсё высветліць… Паказанні я не стала даваць, а маю пазіцыю ён ведае: што буду і заклікаць, і ўдзельнічаць буду, пакуль існуе пагроза незалежнасці краіны.Дату суду Ал... Болей...

Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні | Камунікат.org

Памяці Каліноўскага. Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні 1-2 лютага.
Гавораць сустаршыня Руху Алена Талстая:
– 1-га лютага – гэта дзень пачатку паўстання на Беларусі і Літве. 2-га лютага – гэта дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Не толькі 10 сяброў Руху салідарнасці «Разам» прыехалі ў Вільню, да нас далучыўся актывіст БХД, і мы там сустракалі шмат беларусаў, якія таксама прыехалі паасобку, каб прыйсці на могілкі Роса, пакласці кветкі, запаліць знічы каля капліцы, дзе пахаваныя героі. Праспяваць там нацыянальны гімн «Магутны Божа», памаліцца разам. Мы сустракаліся на вуліцы Кастуся Каліноўскага, каля памятнай шыльды ў яго гонар, каля Светаянскіх муроў, каля гары Гедыміна – усюды сустракаліся бе... Болей...

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» | Камунікат.org

У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Радыё Свабода Болей...

«Пасажыры пазітыўна рэагуюць на беларускую мову!» | Камунікат.org

Пачуць беларускую мову ў электрычцы — лёгка. А ад кантралёра?
Мы пазнаёміліся з Ганнай Дудзіч, якая з 2011 года працуе кантралёрам-рэвізорам Мінскага аддзялення Беларускай Чыгункі. А яшчэ жыццё Ганны непарыўна звязана з беларушчынай: з роднай мовай, культурай, гісторыяй. Андрэй Голуб, НЧ Болей...

Якім будзе самае вялікае графіці Віцебска | Камунікат.org

Завяршыўся конкурс “Мой горад – мой гонар”, абвешчаны грамадска-культурніцкай установай “Vitebsk4me”.Арганізатары заклікалі мастакоў-графітыстаў стварыць эскізы для малюнка на плошчы каля 1200 квадратных метраў – каб аздобіць шэрую сцяну аднаго з карпусоў прадпрыемства “Вістан” .Паводле актывіста “Vitebsk4me” Уладзіміра Булаўскага, мастакам прапанавалі ўвасобіць даўнюю ўжо ідэю:
– Гісторыя з гэтай сценкай “Вістана” не першы год ужо развіваецца. Паводле аднаго з кіраўнікоў культурніцкага цэнтра “Задзвінне”, яшчэ з 2009-м годзе там планавалася зрабіць мурал з гістарычнымі момантамі Віцебска.Але гэтая ідэя заціхла, і вось у мінулым годзе мы зноўку актуалізавалі гэтую тэму.У конкурсе ўзялі ўдзел 13 маста... Болей...

Падляшская гаворка на «Ночы ваўкоў» | Камунікат.org

Першы дзень «Ночы ваўкоў», які праходзіў у беларускай частцы Белавежскай пушчы, адзначыўся выступам тэатра «Чрэва» з суседняга Падляшша. Цікавостка была ў тым, што пастаноўка пад назвай «Ваўчок-Маўчок» агучвалася на падляшскай гаворцы.Падрабязней кажа Ёанна Троц з тэатра «Чрэва»:
– Прэм’ера спектакля адбылася ў 2017 годзе, мы ўжо сыгралі некалькі разоў гэты спектакль. А цяпер сыгралі ўпершыню ў Беларусі, у самым цэнтры Белавежскай пушчы для дзетак і для ўсіх. Спектакль мы паказваем на дзвюх мовах. Тут паказалі мы на мове, на якой гавораць у ваколіцах Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі, дзе мы жывём, дзе частка з нас нарадзілася.Мясцовыя ж дзеці ўспрынялі падляшскую гаворку за беларускую мову. Прынамсі спектакль яны зразумелі, і ён ім... Болей...

Пілігрымка ў гонар Падляшскіх і Холмскіх пакутнікаў | Камунікат.org

„На нашых вачах нараджаецца традыцыя паломніцтва ў Шпакі і Зане”, – кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак.Шпакі і Зане – гэта месцы пакутніцкай смерці, дзе загінулі больш за 30-ць цывільных жыхароў гэтых вёсак. Яны загінулі 2-га лютага 1946 года ў выніку дзеянняў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”.
2-га лютага ў гэтыя месцы прыехалі паломнікі з усёй Беласточчыны:
– Адбываецца рэгулярнае паломніцтва і думаю, што гэты культ Падляшскіх і Холмскіх пакутнікаў ужо прыжыўся ды будзе развівацца.
– Мы павінны памятаць пра тую трагедыю, што ў нас рабілася, што яны з намі рабілі.
– Месца, дзе загінулі людзі, ушанаванае, але можа будуць і пілігрымкі.74 г... Болей...

„Паўстанцы” рушаць у тур па Беларусі | Камунікат.org

Адзін з аўтараў знакамітай настольный гульні „Паўстанцы” Антон Янкоўскі лічыць, што гульню мусяць пагуляць у розных гарадах Беларусі.
– Люты-сакавік – гэта такія сімвалічныя дні для паўстання, для датаў звязаных з паўстаннем. Гэта дзень нараджэння Каліноўскага. Пачынаючы з лютага, а таксама ў сакавіку і магчыма ў красавіку мы плануем некалькі такіх мерапрыемстваў, якія звязаныя з паўстанцамі, з гульнёў „Паўстанцы”. Па-першае, мы плануем з „Мова нанова” турнэ па абласных гарадах і гарадах, дзе праходзяць курсы „Мова нанова”.Па яго словах, кампанія А4 падрыхтавала таксама іншыя цікавосткі звязаныя з паўстаннем:
– На сённяшні дзень мы перавыдалі той значак, які мы аднавілі да перавыдання гульні. У нас у планах яшчэ выдаць зн... Болей...

Гайнаўка – чарговы этап «Беларускай песні» | Камунікат.org

Больш за 20 выканаўчых адзінак можна было пачуць падчас раённага адбору ў межах 27 Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» 2020 у Гайнаўцы.Кожны выступоўца прадстаўляў дзве песні. Гайнаўскія праслухоўванні ўжо характэрныя даволі вялікай колькасцю маладых удзельнікаў. Упершыню на фестывалі паказаўся калектыў «Беларуская гвардыя».
«Мы, вучні гайнаўскага белліцэя, заснавалі калектыў тры месяцы таму, каб заспяваць тут», – кажа Эва Кот:
– Мы спявалі песні «Гэй, ліцвіны!» і «Скажы, гітара». Самі рабілі аранжыроўку, мы маем дзве гітары і скрыпкі, фартэпіяна, адну вакалістку. Таксама самі думалі, як усё там аранжыраваць.Сёння, у нядзелю 2 лютага, чарговы раённы адбор – на гэты раз у Гмінным цэнтры культуры ў Орлі... Болей...

Анатоль Міхнавец: Трэба ўшанаваць месца, дзе нарадзіўся Каліноўскі | Камунікат.org

Тэма Каліноўскага з мінулагоднім перапахаваннем у Вільні не адыходзіць на другі план, кажа кіраўнік ініцыятывы „Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец.
Вядома, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю судом расейскіх акупантаў, цяпер вядомае і месца, дзе спачывае ягонае цела, але гэта яшчэ не ўсё. У роднай вёсцы Каліноўскага, Мастаўлянах, вядомае дакладнае месца родавай сядзібы.
Кажа Анатоль Міхнавец:
– Зараз нам трэба ўшанаваць належным чынам ушанаваць месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ёсць помнік, але ёсць канкрэтнае месца, дзе ён жыў, дзе ён хадзіў, дзе жыла іх сям’я. Папярэдне размаўлялі з гаспадарамі, там проста вялікая сям’я, трэба ўзгадняць з усімі. на тым месцы, дзе стаяла хата, трэба зрабіць інфармацыйны стэнд ці штосьці іншае. ... Болей...

Рок-фэстам „Узаемна!” адзначылі ў Менску дзень народзінаў Каліноўскага | Камунікат.org

Рок-фэст „Узаемна!” з нагоды дня народзінаў Кастуся Каліноўскага 2-га лютага прайшоў у менскім клубе “Re:public”. У ім прынялі ўдзел вядомыя беларускія гурты – “Стары Ольса”, “PAWA”, “ZNICH”, Раман Арлоў і “У НЕСКЛАДОВАЕ”.А дзякуючы Польскаму Інстытуту ў Менску стаў магчымым прыезд польскага гурта “Żywiołak”:
– Гэта для нас фантастычная магчымасць сустрэцца з беларускімі калектывамі. І ўвогуле пазнаць тут людзей. І калі мы даведаліся, што можам прыехаць, гэта была для нас фантастычная магчымасць. Бо не кожны дзень можам зайграць тут канцэрт.Хэдлайнерамі выступілі гарадзенскія Dzieciuki. Яго вакаліст і гітарыст Алесь Дзянісаў лічыць, што першы канцэрт, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўск... Болей...

Выстава „Партрэт” на пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” | Камунікат.org

Заключная выстава праекта „Партрэт” прэзентавана на менскай пляцоўцы „Тэрыторыя правоў”.Праект быў створаны Менскім Клубным домам „Адкрытая душа”, а інфармацыйным партнёрам выступіла „Радыё Свабода”.
Усяго прайшло 7 сустрэчаў, падчас якіх людзі з псіхічнымі растройствамі распавядалі пра сваё жыццё, а вольныя мастакі ды мастачкі рабілі пры гэтым іх партрэты.
Мэта праекта — прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з хваробамі псіхікі. Кажа 22-двухгадовая Вера, якая выступіла гераіняй партрэта на тэму „параноідная шызафрэнія”:
– Я вырашыла ўдзельнічаць у праекце таму, што для мяне вельмі важна развянчаць міфы пра псіхічныя захворванні, нейкую стыгматызацыю, каб было больш узаемаразумення паміж людзьмі, каб свет ст... Болей...