January 14th, 2020

Аксана Колб: „Новы Час” карыстаецца любым шанцам паказаць, што гэта за суды | Камунікат.org

Суд над журналісткай выдання „Новы Час” Дзіянай Серадзюк, які пачаўся на мінулым тыдні, яшчэ не скончыўся.
Судовае пасяджэнне выявіла шэраг неадпаведнасцяў у паказаннях сведкаў, у прыватнасці, сведка з АМАПу Віталь Івашоў казаў, што дакладна бачыў журналістку на акцыі 20-га снежня за Незалежнасць, у той час як усе іншыя сведчанні, у тым ліку і дакументы, гавораць адваротнае — Серадзюк на акцыі не было, паколькі яна знаходзілася зусім у іншым раёне Менска. Справа адпраўлена на дапрацоўку, у тым ліку дзякуючы якаснай абароне адваката.„Новы Час” амаль заўсёды карыстаецца ў судах паслугамі адвакатаў, які ў гэтым сэнс, тлумачыць галоўная рэдактарка газеты Аксана Колб:
– Мы ведаем, у якой краіне жывем. Ведаем, што можа быць, як выносяцца прысуды. Але мы ўсё... Болей...

Кампанія by_help сабрала ўжо больш за 15 тысяч даляраў | Камунікат.org

Больш за 15 тысяч даляраў ахвяраванняў сабралі актывісты грамадзянскай кампаніі by_help.
Гэтыя сродкі пойдуць на пагашэнне штрафаў грамадзянам, якіх пакаралі за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці.Адзін з ініцыятараў кампаніі by_help Андрэй Стрыжак гаворыць, што ў зборы грошай удзельнічаюць як грамадзяне Беларусі, так і беларусы замежжа.
– Калі казаць пра тое, якая геаграфія, то можна сказаць так: мы гэтым разам выкарысталі два асноўныя інструменты, якія дазваляюць нам з’акумуляваць грошы – гэта пляцоўка MolaMola і ўнутраны файндрайзер Фэйсбука. Файндрайзер больш выкарыстоўваецца замежнымі беларусамі. MolaMola – толькі беларусамі з Беларусі, бо там можна выкарыстоўваць толькі беларускія карткі. Можна сказаць, што зноў 50 на 50, як і ў 2010 годзе. Людзі з-за мяж... Болей...