January 13th, 2020

Przemiany społeczno-polityczne w Polsce i regionie podlaskim w latach osiemdziesiątych XX w. we wspo

Przemiany społeczno-polityczne w Polsce i regionie podlaskim w latach osiemdziesiątych XX w. we wspomnieniach przedstawicieli mniejszości białoruskiej
wyniki konkursu dla młodzieży szkół średnich

Wyniki konkursu „Przemiany społeczno-polityczne w Polsce i regionie podlaskim w latach osiemdziesiątych XX w. we wspomnieniach przedstawicieli mniejszości białoruskiej” Fundacja Kamunikat.org ogłosiła 9 grudnia 2019 r.Celem konkursu było określenie skali zmian postaw społeczno-politycznych społeczności białoruskiej w ostatnich dziesięcioleciach. W kwietniu Fundacja Kamunikat.org zorganizowała dwa spotkania informacyjno-warsztatowe, podczas których zainteresowani uczniowie zapoznali się z zasadami udziału w konkursie. Do końca października swoje prace nadesłały 33 osoby, które w sumie przeprowadziły 41 wywiadów z mieszkańcami województwa podlaskiego. W listopadzie zebrała się komisja, która oceniła prace. Болей...

Па Падляшшы праехаў цягнік святочнай дапамогі | Камунікат.org

Цягнік з нагоды 28 „Вялікага аркестра святочнай дапамогі” праехаў па Падляшшы. На канцавой станцыі ўсе сабраліся каля супольнага вогнішча і смажылі кілбаскі.Сёлета траса пралягала з Беластока да Кнышына. Але традыцыйнай была атмасфера: у цягніку грала музыка, было шмат сем’яў з малымі дзецьмі, якія ехалі на пікнік.Колькасць пасажыраў святочнага цягніка падлічыў адзін з арганізатараў „Вялікага аркестра святочнай дапамогі” Марцін Врубель:
– Плюс-мінус у два разы больш людзей, чым у мінулым годзе. У мінулым годзе было каля 200. У гэтым годзе мы раздалі больш за 360 білетаў і малі б яшчэ раздаваць. Думаю, што каля 400 асобаў. Мы вельмі задаволеныя. Магчыма мы не былі падрыхтаваныя, бо ў мінулым годзе быў большы цягнік, мы маглі прайсці праз увесь састаў, а ... Болей...

Бязвізавыя турысты ў берасцейскім памежжы | Камунікат.org

Замежнікі працягваюць наведваць берасцейскае памежжа дзякуючы „бязвізаваму рэжыму”.Як, напрыклад, госці з ваколіц суседняй Белай-Падляшскай, якія прыехалі паглядзець Беларусь:
– Агулам вельмі добра, буду раіць увесь час. Насамрэч вельмі прыгожа.
– Я была вельмі здзіўлена, бо мне здавалася, што будзе менш цікавага. Дакладна будзем раіць.
– Дакладна сюды вернемся.
Пазнаёміцца з парадкам „бязвізавага” уезда ў Беларусь для грамадзян краін, якім патрабуецца ўязная віза, можна на сайце: bezvizbrest.by.
Сярод аб’ектаў, якія можна наведаць у ваколіцах Берасця: цэнтральная частка горада, Берасцейская крэпасць, нацыянальны парк „Белавежская пушча”, бергфрыд „Камянецкая вежа”, сярэднявечныя цэрквы і касцёлы ды іншае.Беларуск... Болей...

На Лепельшчыне „Жанілі Цярэшку” | Камунікат.org

Ужо 25 год запар у Велеўшчынскім клубе, што на Лепельшчыне, “Жанілі Цярэшку”. Мерапрыемства зладзілі загадчыца клуба Ганна Дзёмка і гурт “Рэхта” пры падтрымцы полацкага фальклорнага гурта “Варган”.
На ігрышча прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але прыехалі і госці з Менска, Магілёва, Браслава, Глыбокага.Як кажа Ганна Дзёмка, загадчыца Велеўшчынскага клуба, калі пачыналі ладзіць ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі” у 1995 годзе, было вельмі шмат моладзі.
Некаторыя, хто жартоўна ажаніўся тады, сапраўды стварылі сямейныя пары:
– У той час вёска была вялікая, было многа моладзі, якая прыходзіла на „Жаніцьбу Цярэшкі”. Актыўна ўдзельнічалі, у нас ёсць некалькі пар, якія ажаніліся пасля гэтай „Жаніцьбы Цярэшкі”. Ім вельмі пад... Болей...

Іван Кірчук выступіў з каляднай праграмай у Глыбокім | Камунікат.org

Лідар этнакалектыва „Троіца” Іван Кірчук выступіў з каляднай праграмай у Глыбокім. Сустрэча ладзілася ў межах курсаў “Мова Нанова”.У Глыбокае музыка і фалькларыст прывёз каля двух дзясяткаў народных музычных інструментаў, пад акампанемент якіх спяваў калядныя песні. А таксама паказаў батлейку пра цара Ірада.
Паводле Івана Кірчука, у гэтым месяцы ён наведаў аж 9 гарадоў, у тым ліку Шаркоўшчыну і Глыбокае.
– Зараз час калядных святаў, калядных вечароў, калядавання, батлейкі і гэтага карнавала, як я кажу, беларускага. Таму тое, што я мог узяць у валізку, і ліра – гэта тыя рэчы, з якімі я прыехаў, каб паказаць усю прыгажосць і мудрасць беларускага народа.У Глыбокае музыка і фалькларыст прывёз каля двух дзясяткаў народных музычных інструментаў, пад акампане... Болей...

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 2 | Камунікат.org

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў
Rocznik Centrum Studiów Białoruskich
2

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom, których działalność ograniczono na Białorusi. Jest to grupa zwolnionych z pracy z przyczyn politycznych – publikacji materiałów uznanych przez białoruskie władze za „niewłaściwe”, czy wręcz „szkodliwe”. W wszystkim tym osobom uniemożliwiono prowadzenie we własnym kraju niezależnych, uczciwych badań naukowych. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe teksty i prace dotyczące Białorusi. Болей...

Верасень, 20 | Камунікат.org

Верасень
Літаратурна-мастацкі часопіс
20

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей...

Віцебск: удзельнікаў акцыі за незалежнасць будуць судзіць цэлы тыдзень | Камунікат.org

Акцыя ў падтрымку суверэнітэту Беларусі прайшла ў Віцебску 29 снежня мінулага года, нагадвае Таццяна Севярынец.
– Краіна пад пагрозай знікнення, і мы вырашылі ў Віцебску – гэта наша рашэнне, некалькіх чалавек – выйсці і стаць на галоўнай плошчы горада з заклікам да незалежнасці. Абвясціць, што мы – за гэтую незалежнасць. Мы заслужылі яе нашай шматпакутнай гісторыяй, і я не разумею, як можа быць інакш!Каля 15-ці жыхароў Віцебску выйшлі на Плошчу перамогі , склаўшы з літар на папяровых шыльдачках слова “Незалежнасць”. Таксама людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, цяперашні дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і некалькі плакатаў. З паўгадзіны яны прастаялі на плошчы “пад прыцэлам” міліцэйскіх відэааператараў у цывільным.Цяпер міліцыя высвятляе... Болей...

Сацыял-дэмакраты прапануюць адмяніць у Беларусі інстытут прэзідэнцтва | Камунікат.org

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапанавала збор подпісаў па ліквідацыі пасады прэзідэнта. Паколькі Аляксандр Лукашэнка скампраментаваў пасаду прэзідэнта, то Беларуссю павінен кіраваць дэмакратычна абраны парламент.Паколькі выбараў у Беларусі няма, то і змяніць сітуацыю праз выбары немагчыма, кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
– 25 гадоў улада не народная, яна нялюдская, бескантрольная. Гэта мафіёзная краіна. І, канешне, калі ад аднаго чалавека, які гэту мафію ачольвае, залежыць адзін толькі подпіс і будзе краіна залежная ці незалежная, гэта якраз паказвае, што мы ў такім стане, што як бы краіна ёсць, і краіны няма. Ёсць тэрыторыя. Выбары, якія сёння адбываюцца, іх рэальна ня... Болей...

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе | Камунікат.org

ВЫСНОВЫ- нягледзячы на ​​нязначнае зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, у Беларусі на працягу 2019 года не адбылося істотных сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека;- улады Беларусі не здолелі цалкам адмовіцца ад практыкі крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. Па дадзеных ПЦ “Вясна”, на працягу года палітычна матываваны крымінальны пераслед ажыццяўляўся ў дачыненні да сямі чалавек (М. Золатавай, С. Пятрухіна, А. Кабанава, А. Павука, М. Мазько, Д. Мазько, і Д. Паліенкі), трое з якіх (М. Золатава, С. Пятрухін і Д. Паліенка) былі асуджаныя судамі да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі;- нягледз... Болей...

Гарадзенцы просяць дапамагчы рублём рэпрэсаваным актывістам | Камунікат.org

Гарадзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help – збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасці.Пра адметнасці гарадзенскай кампаніі распавядае адзін з арганізітараў – намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Шэраг гарадзенцаў былі пакараныя велізарнымі штрафамі. На сённяшні дзень сума штрафаў – больш за тры тысячы рублёў. Таму мы вырашылі выкарыстоўваць механізмы салідарнасці і звярнуцца да гарадзенцаў, да беларусаў, жыхароў Гародні з просьбай дапамагчы ў пакрыцці гэтых выдаткаў.На думку палітыка, гарадзенская кампанія не супярэчыць агульнабеларускай кампаніі by_help:
– Мы ўсе працуем разам, і менская кампанія by_help, і мы – як частка яе. Мы акцэнтуем сваю ўвагу менавіта на гарадзенцах і звяртаемся перш за ўсё да іх праяві... Болей...

Беларусы адзначаюць Шчодры вечар | Камунікат.org

На календары народнае свята – Шчодры вечар альбо Шчодрык, Багатая куцця.
Як пісаў беларускі этнограф Яўхім Карскі, сама назва сведчыць пра тое, што ў гэты дзень вячэра шчодрая на стравы, пераважна з мяса, у адрозненне ад поснай куцці на Каляды.
Да 1918 года Шчодры вечар беларусы адзначалі 31 снежня, акурат перад Новым годам. Усё змянілася пасля каляндарнай рэформы, кажа гісторык Ганна Колб:
– Жылі па старым юліянскім календары, які ў XVI стагоддзі быў прызнаны астраномамі як памылковы. І ў Еўропе пачалі жыць па новым грыгарыянскім календары, які ўвёў Рыгор ХІІІ. Год мае розную працягласць дзён, і паступова ўзнікла розніца ў датах. У 1917 годзе ў краінах Еўропы і Расеі розніца ў датах складала аж цэлых 13 дзён. У 1918 годзе, калі ўжо бальшавікі прыйшлі да ўлады, быў уведзены... Болей...