January 4th, 2020

Парк 50-годдзя Кастрычніка ў Менску – пад пагрозай | Камунікат.org

У Менску апынуўся пад пагрозай парк 50-годдзя Кастрычніка. На гэтай тэрыторыі запланаваны нацыянальны футбольны стадыён, на будоўлю якога дадзены капітал з Кітаю.Аднак супраць пілавання дрэваў выступіла група актывістаў, якія заяўляюць, што ў выпадку знішчэння парка раён Трактарнага завода з боку Партызанскага праспекта стане яшчэ больш нагадваць каменныя джунглі, а свежага паветра не стане. Першы канфлікт здарыўся яшчэ 29-га снежня.
Дата невыпадковая – дзяржава імкнецца знішчыць парк пакрысе, не прыцягваючы ўвагі грамадскасці. Таму і быў абраны дзень, калі людзі займаліся падрыхтоўкай да свята, кажа адзін з актывістаў абароны парка – Ігар:
– Была зламаная шыльда, і актывісты прайшлі на тэрыторыю і спынілі бензапілы, то бок будаўнікі самі спынілі свае бензапілы. Пасля г... Болей...

Сяргей Тарасаў: Полацак – безумоўна выток беларускай дзяржаўнасці | Камунікат.org

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці. Вядомы беларускі гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў прачытаў лекцыю пра вытокі беларускай дзяржаўнасці каля сценаў полацкага Сафійскага сабора.Кажа Сяргей Тарасаў:
– Што мяне таксама матывавала: зараз няпростыя часы нашай дзяржавы, хто яго ведае, заўтра ў якой дзяржаве мы прачнемся, і таму хочацца нагадаць усё ж такі адкуль нашыя карані і што сапраўды на ўсходзе не нашыя старэйшыя браты і нават не нашыя сябры, з якімі мы не адно стагоддзе ваявалі. Безумоўна Полацак – гэта выток беларускай дзяржаўнасці. І лекцыя была прысвечаная менавіта вытокам беларускай дзяржаўнасці: як яна складалася, з чаго яна складалася, чым яна вылучалася, чым яна адрознівалася ад астатніх.Лекцыя сабрала каля 60 чалавек і доўжылася дзве гадзіны. Сяргей Тарасаў расказаў ... Болей...