January 3rd, 2020

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека падвёў вынікі года | Камунікат.org

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека правёў апошні занятак у сыходзячым годзе. Гэта ўжо 18-ты па ліку занятак, а распачалася праца другога верасня 2019 года.Давайце ўзгадаем, якія тэмы ўзнімаліся і якія вядомыя асобы дапамагалі вывучаць ангельскую?Так, падчас “16-ці актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту” у Клуб завітала адна з каардынатарак ініцыятывы “Маршыруй, дзетка” Марыша Корж, а у межах \\\"Тыдня супраць смяротнага пакарання” разабрацца ў гэтай тэме дапамагаў праваабаронца Андрэй Палуда. Пра пераслед па палітычных матывах і салідарнасць з палітзняволенымі з удзельнікамі і ўдзельніцамі Клуба паразмаўляў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, а пра правы бежанцаў і мігрантаў распавёў Валдзіс Фугаш.А як прайшоў апошні занятак у 2019 годзе?Негледзячы на... Болей...

Калядкі падляшскіх беларусаў у выкананні „Жэмэрвы” | Камунікат.org

Выйшла новая кружэлка, якая змяшчае 14 калядак і калядных песняў, якія выконвалі ў ХХ стагоддзі на Падляшшы.Знойдзем тут матывы з некалькіх падляшскіх вёсак: з Крыўца, Плёсак ды Сухавольцаў. Гаворыць кіраўнік „Жэмэрвы” Анна Фёнік:
– Калядкі на Раство спявалі толькі акапэльна, а ўжо калядныя песні ў большасці выконвалі з інструментальным акампаніментам: са скрыпкай, бубнам, гармонікам. Мы хочам, каб захавалася аўтэнтычнасць у сучасным выкананні, каб арыгінал усё ж такі гучаў ў нашых спевах.Кружэлка – вынік працы „Жэмэрвы” цягам апошніх 15 гадоў, калі збіралі, запісвалі аўтэнтычныя спевы і развучвалі іх. Праект вокладкі для кружэлкі зрабіў Максім Фёнік. На ёй – 16-кутная зорка з Крывятыч.
Бліжэйшым часам “на жыва” зможам пачуць „Ж... Болей...

Прадпрымальнік збірае грошы на “несучасны” дах | Камунікат.org

Уладзімір Рамановіч, заснавальнік брэнда “Belarusam”, абвясціў збор грошай на будаўніцтва даху для ўласнае хаты.Жытло для сваёй сям’і – жонкі і двух сыноў – ён будуе ў райцэнтры Бешанковічы, і гэта ўжо другая спроба будаўніцтва: у лістападзе 2017-га года амаль гатовая хата з саламяных блокаў з невядомых прычынаў згарэла. Міліцыянты не знайшлі вінаватых і нават не распачыналі крымінальную справу.
Прадпрымальнік вырашыў пачаць усё занава:
– Будуем на тым самым месцы. Шмат хто кажа, што нельга так, што кепская прыкмета… Але ж вунь у Японіі будуюць, і гэта наадварот лічыцца добрым месцам – бо знішчана негатыўная энергія. І ў Беларусі цэрквы адбудоўвалі на падпальных месцах, і нічога! Усе жывуць, і ўсім добра. Мы рукі не апускаем.Хата павінна б... Болей...