December 10th, 2019

10 снежня – Дзень правоў чалавека | Камунікат.org

10 снежня ў 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Менавіта таму штогод 10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека.Кажа Андрэй Палуда, праваабаронца ПЦ “Вясна”:
– Тады на такім міжнародным узроўні было зафіксавана важнасць увогуле чалавека як суб’екта і важнасць ягоных правоў. Што датычна важнасці на сённяшні дзень, яно застаецца таксама, бо гэта пытанне праблемы правоў чалавека ва ўсім свеце застаецца вельмі актуальным. У адных краінах гэта ў большай ступені, у іншых – у меншай. Калі ёсць такі дзень – гэта магчымасць яшчэ больш актуалізаваць, звярнуць увагу, пагаварыць пра правы чалавека.Таму праваабарончая супольнасць ладзіць 10 снежня шэраг мерапрыемстваў. У Менску на пляцоўцы Тэрыторыя правоў у 15.00 адк... Болей...

У музеі Максіма Багдановіча адзначылі дзень народзінаў паэта | Камунікат.org

“У краіне светлай, дзе я … нарадзіўся”. У сталічным музеі Максіма Багдановіча чарговы дзень народзінаў паэта адзначылі выставай сёлетніх паступленняў экспанатаў у музейныя фонды.Распавядае загадчык музея Міхал Бараноўскі:
– У Максіма Багдановіча ёсць такая думка: “Нашто каласы, калі няма васількоў?” Наша жыццё напоўненае нейкімі паўсядзённымі пытаннямі, і мы рэдка можам з іх вырвацца ў сферу паэтычную, падумаць пра ўзнёслыя рэчы. І гэта зразумела. Але цалкам адмаўляцца ад гэтага не выпадае, і такія асобы, як Максім Багдановіч, такія даты, як яго дзень народзінаў, дазваляюць нам хаця б на колькі хвілін вырвацца з гэтага кола.Апроч агляду выставы апошніх музейных паступленняў наведвальнікі пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй, паслухалі песні на словы Б... Болей...

Данута Бічэль адзначыла дзень народзінаў прэзентацыяй новай кнігі | Камунікат.org

„Гускі вяртаюцца” – зборнік паэзіі Дануты Бічэль прэзентаваны чытацкай публіцы ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.Паслухаць і павіншаваць шаноўную паэтку прыйшло некалькі дзясяткаў гарадзенцаў. Па завяршэнні прэзентацыі Данута Бічэль правяла аўтограф-сесію свайго зборніка.
Прафесар Аляксей Пяткевіч наступным чынам ацаніў паэтычную працу паэткі:
– Тут многа вершаў, якія з’яўляюцца працягам таго цыклу хрысціянскіх вершаў-літанняў, вершаў-малітваў. Тут ёсць вершы звяртанні да Быкава, да Туронка, да роднай хаты, да роднай Гаўі. Я калі чытаў гэтую кніжку, асабліва зачапіла пяшчотная нота.Аўтарка – начны паэт. Вершы для яе прыходзяць запоўнач. „Гускі вяртаюцца” – кніга прасякнутая ідэяй вечнасці, да якой ідуць усе людзі.
За два гады, к... Болей...

Казько Віктар, Дзікае паляваньне ліхалецця | Камунікат.org

Дзікае паляваньне ліхалецця
эсэ, публіцыстыка
Казько Віктар

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці. Болей...

Берасцейскія актывісты атрымалі прэмію | Камунікат.org

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Берасці атрымала Нацыянальную прэмію за дасягненне ў галіне правоў чалавека.Яе ўрачыстае ўручэнне адбылося 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на менскай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»:
– Мы стараліся быць заўважнымі ў Берасці, каб улады ўбачылі наш пратэст. Больш за 41 тысячу подпісаў было сабрана супраць акумулятарнага завода. Улады гэтага не заўважылі, таму мы іншымі візуальнымі сродкамі, у тым ліку і ўдзел у гэтым конкурсе, стараемся прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. – Дзякуем грамадскім аб’яднанням, што яны ўсё ж такі заўважылі нас. Мы рады, што нашая работа заўважна не толькі нам і нашаму Берасцю. – Мы, канешне, не спыняемся на тым, што мы робім. Мы будзем дамагацца нашых правоў. Усё ж та... Болей...

Айцец Андрэй Крот: Незалежнасць – гэта адказнасць | Камунікат.org

Шэраг беларускіх культурных і палітычных дзеячоў лічаць, што «паглыбленне інтэграцыі», якое адкладзена на 20 снежня, можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі.На думку душпастара Гарадзенскай грэка-каталіцкай царквы айца Андрэя Крота, незалежнасць у першую чаргу – гэта адказнасць:
– Для мяне незалежнасць – гэта адказнасць. Адказнасць за ўласны лёс, за лёс сваёй Бацькаўшчыны, сваіх блізкіх і ўсіх сваіх суграмадзянаў і суайчыннікаў. Бо калі нашая краіна незалежная, мы самі за сябе адказваем. Мы самі клапоцімся і пра сваю будучыню, вывучаем сваё мінулае, будуем свой сённяшні дзень. Калі ж незалежнасці няма, намі кіруюць, намі маніпулююць, за нас адказваюць. Таму незалежнасць – гэта нашая свабода і нашая адказнасць за нас і за нашых блізкіх.Заяву аб паг... Болей...

Выйшла «Шэрая кніга – 2019» | Камунікат.org

Гэта ўжо 6-ты выпуск штогодніка, запачаткаванага віцебскімі праваабаронцамі ў 2012-м годзе.Сама ж ініцыятыва з’явілася на год раней, кажа праваабаронца Леанід Свецік:
– Гэтае выданне называецца «Шэрая кніга. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Гэта маніторынг правапарушэнняў і рэакцыя на гэтыя правапарушэнні – як праваабаронцы людзям дапамагаюць. Гэта і прысутнасць у судах, і дапамога ў складанні працэсуальных дакументаў, і падрыхтоўка індывідуальных скаргаў у Камітэт па правах чалавека.Паводле праваабаронцаў, за апошнія 6-7 гадоў аніякага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў рэгіёне не назіраецца – на Віцебшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, парушаюцца грамадзянскія і палітычныя правы.
Больш за тое: падзеі апошніх гадоў паказалі, шт... Болей...

У Бельску-Падляшскім падвялі вынікі гістарычнага конкурсу | Камунікат.org

“Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы і на Падляшшы 80 гадоў ХХ стагоддзя ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці” – у Бельску-Падляшскім падвялі вынікі гістарычнага конкурсу.
У ім удзельнічалі вучні Бельскага і Гайнаўскага ліцэяў з беларускай мовай навучання.
На конкурс вучні даслалі звыш 40 працаў, з якіх журы, якое ўзначаліў прафесар Яўген Мірановіч, выбрала 5 найлепшых: – Частка прац, асабліва тых, якія ўдзельнічалі ў гэтым працэсе, якія думалі пра тое, што адбывалася. Якія пасля яшчэ бралі ўдзел у палітычных, грамадскіх пераўтварэннях на Беласточчыны. Ведалі крынічны матэрыял, знакаміты крынічны матэрыял, якога нідзе няма, напэўна, у дакументах, але захаваныя ў чалавечай памяці. Тое, што будзе выкарыстоўвацца для апісання таго моманту.... Болей...