December 9th, 2019

Алесь Бяляцкі: Грамадства прыгнечана ўладай | Камунікат.org

У нашым эфіры старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падсумаваў вынікі акцый, што праходзілі ў Менску, удзельнікі якіх пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй.РР: Ці былі затрыманні падчас акцый?
Алесь Бяляцкі: Па нашых дадзеных і па тым, што людзі звычайна, калі адбываюцца такія выпадкі, то даюць інфармацыю, пішуць пра гэта ў сацыяльных сетках, то пакуль што здаецца ніхто не быў затрыманы. Пасля першага дня акцыі, калі людзі сабраліся і нягледзячы на папярэджанні прайшліся па праспекце туды-сюды, затрыманняў не было. Стала зразумела, што мабыць і ў наступны дзень усё абыдзецца без затрыманняў. Але гэта яшчэ не пра што не сведчыць, у міліцыі ёсць два месяцы на складанне пратаколаў, я не здзіўлюся калі пад Каляды арганізатары гэтых акцый і актыўныя ўдзельнікі а... Болей...

Пётра Садоўскі: Ёсць яшчэ адна падстава падаць на Лукашэнку ў суд | Камунікат.org

У Менску два дні запар адбываліся маршы супраць саюзу з Расеяй. У нядзелю на Кастрыніцкай плошчы, якую беларускія патрыёты прынцыпова называюць плошчай Каліноўскага, сярод іншых выступіў і дыпламат, мовазнаўца Пётра Садоўскі.
Ён зрабіў прагноз, якая рэакцыя будзе на выхад людзей на вуліцы ў Аляксандра Лукашэнкі.
– Кіраўнік дзяржавы праз пару дзён скажа: ну вось, я міліцыі сказаў, не трогаце іх, пускай эті адшчапенцы, палітічаскія маргіналы ходзят, пры гэтым ён будзе ўжываць такую зняважліваю трасяначную формулу, гаворачы па-руску, устаўляць асобныя беларускія словы тыпу «свядомыя». Гэтых прыкладаў я асабіста сабраў 27.Пад ухвалу людзей была агучана прапанова патрабаваць крымінальнай справы на Лукашэнку за абразу беларускай мовы.
– Ёсць групы моўных экспертаў пры... Болей...

Еўропа падтрымлівае Беларусь і беларусаў | Камунікат.org

У кулуарах пасяджэнняў парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства (Еўранэст), якія зараз праходзіць у Тбілісі, словы салідарнасці Беларусі выказаў спецдакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус.
– Дарагія сябры беларусы, мы з захапленнем назіраем за тымі падзеямі, якія адбываліся ў Менску, калі выйшлі людзі са сцягамі і плакатамі з лозунагамі супраць так званай той інтэграцыі, якую прасоўваюць два прэзідэнты Беларусі і Расеі. Самі людзі павінны вырашаць будучыню сваёй краіны. Таму мы будзем заўсёды з вамі. Мы разумеем тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І нам неабыякава тое, што адбываецца ў Беларусі.Відэа са зваротам еўрапейскага палітыка выклаў у інтэрнэце сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які ў складзе беларускай дэлегацыі на Еўран... Болей...

Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі | Камунікат.org

У Берасці на плошчы Леніна каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году. Удзельнікі сустрэчы — не менш за 150 чалавек — абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода. Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Нядаўна ў Брусель запрасілі адразу трох асобаў, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці:
– Былі запрошаны таксама і прадстаўнікі Берасця. Таму міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Запрасілі тры асобы – Сярг... Болей...

Ніякага паляпшэння на Аршаншчыне не заўважаем | Камунікат.org

Адзін з найбольш праблемных рэгіёнаў Беларусі — Аршаншчына — пэўны час таму асобным прэзідэнцкім указам атрымала фінансавыя выключэнні для вядзення бізнэсу.
Жыхарам Воршы і раёна некаторыя прадпрымальнікі сталі нават зайздросціць у сувязі з эксперыментам. Дык ці ёсць падставы для гэтага? Ці зменшылася на Аршаншчыне беспрацоўе, ці павялічыліся заробкі, ці наладзіўся дыялог з уладай? Пра гэта з прадстаўніком прафсаюзу РЭП па Воршы Васілём Берасневым размаўляў Кастусь Багушэвіч.РР: Васіль Ціханавіч, першае пытанне. Ворша знаходзіцца пад пільным прыцэлам, пад увагай уладаў наконт вяртання з руінаў, попелу. Як зараз адбываецца гэты ўздым з улікам таго, што ў горадзе можа быць з’явіліся магчымасці новыя?Васіль Бераснеў: Абставіны такія, што ў Воршы, калі глядзець так звонку, ... Болей...