December 4th, 2019

Малгажата Дмітрук намінаваная на прэстыжную прэмію | Камунікат.org

Малгажата Дмітрук – польская мастачка беларускага паходжання з Бельска Падляшскага, доктар габілітаваны, прафесар Варшаўскай акадэміі мастацтва.
Яна намінаваная на ўзнагароду польскага аддзялення ІBBY за лепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі „Войтэк” Войцеха Мікалушкі (Выдавецтва Agora).Як адзначае мастачка Малгажата Дмітрук, гэта яе дэбют:
– Я па шчырасці была вельмі здзіўленая гэтай радаснай навіной. Для мяне гэта вельмі важна, бо гэта дэбют. Я стварыла ілюстрацыі да тэксту Войцеха Мікалушкі. У Польшчы гэта вельмі прэстыжная ўзнагарода. Важна папулярызаваць чытанне, выбіраць добрыя кнігі.Лаўрэаты ўзнагароды „Кніга года” польскага аддзялення IBBY будуць агучаныя 17 снежня. IBBY – гэта міжнародная арганізацыя non-profit, якая займаецца рэкламай дз... Болей...

Гародня: госць „Мова Нанова” – Вінцук Вячорка | Камунікат.org

Адмысловым госцем гарадзенскіх папулярных курсаў “Мова Нанова”, на якіх гэтым разам разглядалася тэма правапісу беларускай мовы, упершыню быў мовазнаўца Вінцук Вячорка.Мовазнаўца ўпэўнены, што гарадзенцы прыйшлі на сустрэчу падрыхтаваныя і абазнаныя ў тэме.
– Я езжу па розных гарадах і скажу, што аўдыторыя Горадні кампетэнтная, з людзьмі можна весці прафесійныя дыялог. Тыя няхітрыя тэсты, якія я даваў, паказалі, што тут рэальна творыцца не проста беларускамоўнае асяроддзе, а асяроддзе людзей, якія крэатыўна ставяцца да беларускай мовы і могуць яе развіваць далей. Бо тэма была дастаткова складаная, завязаная не толькі на нейкія практычныя пытанні, але фактычна на выбар моўных каштоўнасцяў.Вінцук Вячорка ўпэўнены, што для таго, каб пачаць вывучаць беларускую мову, трэба за... Болей...

Станіслаў Цыбульскі дапамагае асуджаным і церпіць за гэта | Камунікат.org

Жыхар Гародні Станіслаў Цыбульскі дапамагае людзям, што выходзяць з-за кратаў, і збіраецца ствараць адмысловае таварыства дапамогі асуджаным.Станіслаў Цыбульскі, які сам раней быў асуджаны, цяпер займаецца дабрачыннасцю і распавядае пра свой досвед у гэтай справе:
– Мне пачалі ісці лісты з месцаў пазбаўлення волі, дзе людзі пісалі аб тым, што зараз ім выходзіць, яны таксама сіроты, ім няма куды выйсці. Яны прасілі, каб я ім дапамог з вопраткай. Я за свае грошы купіў адзенне, абутак, рэчы першай неабходнасці і даслаў у калонію. Калі ён там атрымаў, канешне пра гэта распавёў астатнім, бо ўсе адзін аднаго ведаюць. І мне пачалі сыпацца падобныя лісты пра тое, што камусьці трэба было дапамагчы з жыллём, камусьці з ежай, першы час з працай.Станіслаў канстатуе, што падобная дапамога патрэб... Болей...

Сяргей Марціновіч: У абліччы Віцебску застаецца ўсё менш беларуcкага | Камунікат.org

Віцебскі краязнаўца займаецца даследаваннямі гісторыі Віцебску, ён з’яўляецца сталым аўтарам інтэрнэт-газеты “Витебский курьер”. Але сфера зацікаўлення Сяргея Марціновіча – гэта не старадаўнія часы, а эпоха маладосці нашых бабуль, 1920-30-я гады, і пазнейшы перыяд – да 1980-х.Краязнаўца працуе ў архівах, вывучае тагачасныя газетныя публікацыі, збірае ўспаміны мясцовых жыхароў, запісвае ўласныя назіранні. І часам прыходзіць да несуцяшальных высноваў.
Прыкладам, нават у часы СССР, калі дзяржава імкнулася выхаваць пакаленні “савецкіх людзей” і нацыянальная самабытнасць не была прыярытэтам, Віцебск быў куды больш беларускім, чымсьці зараз, кажа Сяргей Марціновіч:
– Нацыянальнай самабытнасці ўсё менш і менш застаецца. Горад увогуле робіцца нейкі... Болей...