December 2nd, 2019

Міхал Андрасюк: Я ад пачатку імкнуўся пісаць па-іншаму | Камунікат.org

2 снежня свой юбілей, 60-годдзе, адзначае беларускі пісьменнік, публіцыст, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Міхал Андрасюк.
Аўтар такіх зборнікаў прозы як «Фірма», «Мясцовая гравітацыя», «Белы конь», «Поўня». Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройця.
Пра тое, што атрымалася дасягнуць на літаратурнай ніве, а таксама пра планы, якія яшчэ чакаюць рэалізацыі Міхал Андрасюк распавёў у гутарцы з Аннай Шайкоўскай.РР: 60 гадоў – гэта ёсць час, калі ўжо можна падвесці пэўныя вынікі – і жыццёвыя, і літаратурныя. Ты дэбютаваў на старонках «Нівы» ў канцы 70-х гадоў. Ці памятаеш гэты твор? Памятаеш, што паспрыяла, як ты вырашыў пісаць?
Мі... Болей...

Адзначылі 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну | Камунікат.org

Актывісты Руху салідарнасці «Разам» 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну ўшанавалі шэрагам акцый у мясцінах, звязаных з гэтай знакавай для Беларусі падзеяй.
Распавядае лідар Руху Вячаслаў Сіўчык:
– Рух салідарнасці «Разам», пачынаючы з 2006 года, заўсёды ўшаноўваў памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну вандроўкай па крыжах, якія пастаўленыя былі яшчэ да таго, як стала сённяшняя ўлада. Чаму мы ўшаноўваем памяць слуцкіх змагароў? Таму што іх подзвіг мусіць нас натхніць на барацьбу сёння. І гэтую барацьбу нам трэба весці незалежна ад таго, што хочуць ад нас у Маскве і што хоча адміністрацыя Лукашэнкі. Беларусь – гэта святое, будзем змагацца за Беларусь.У лістападзе-снежні 1920 года пад дзесяць тысяч жыхароў Слуцкага павету са зброяй у руках, арганізаван... Болей...

Аляксей Пяткевіч: Мы былі ў гушчыні жыцця горада | Камунікат.org

У палацы прафсаюзаў 30 гадоў таму 1 снежня 1989 года 480 дэлегатаў устаноўчага з’езда ТБМ абвесцілі пра існаванне магутнай беларускай сілы.
Тады ў ёй імкнуліся быць прадстаўнікі не толькі творчай інтэлігенцыі, але і наменклатуршчыкі, якія разумелі сітуацыю ў Беларусі. Справа з пашырэннем беларускай мовы шырылася, да пары.Згадвае прафесар Аляксей Пяткевіч, які цягам шматлікіх гадоў узначальваў арганізацыю:
– Мы былі ў гушчыні жыцця горада. Тады на беларускую мову ў 90-ыя гады пераводзіліся школы, магу прывесці дакладную лічбу, 23 гарадскія школы пераводзіліся на беларускую мову. Універсітэт імя Янкі Купалы паспеў перавесці тры курсы ўсіх факультэтаў на беларускую мову, прычым, канешне, гэта была ўся наша праца, наш клопат.Пасля гэтак званага „рэферэндуму”, які, да... Болей...

Акцыя «Гарады за жыццё» прайшла ў Смалянах | Камунікат.org

Беларускія грамадскія дзеячы і праваабаронцы правялі акцыю «Гарады за жыццё». Яны падсвяцілі знічамі помнік архітэктуры – Дамініканскі касцёл у мястэчку Смаляны пад Воршай.Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне, аднак ёсць надзея, што яно будзе скасаванае. Пра акцыю распавяла праваабаронца Паліна Сцепаненка:
– Трыццатага лістапада ў Еўропе адзначаецца дзень “Гарады за жыццё”. Менавіта ў гэты дзень у 1786 годзе ў графстве Таскана ўпершыню ў Еўропе было адмененае смяротнае пакаранне. У краінах Еўропы, дзе смяротнае пакаранне не існуе, у гонар гэтага дня падсвечваюцца ілюмінацыяй вядомыя помнікі архітэктуры. Мы таксама адзначаем гэты дзень, падсвечваем наш помнік архітэктуры – Дамініканскі касцёл, які знах... Болей...

У Воршы адбыўся першы фэст Караткевіча | Камунікат.org

Ён распачаўся ў Смалянах за некалькі кіламетраў ад Воршы. Краязнаўца Віктар Мяжэвіч правёў для гасцей і ўдзельнікаў фэсту экскурсію мястэчкам, у якім неаднаразова бываў Уладзімір Сямёнавіч. Наведалі ўдзельнікі і магілу Тамаша Зана.Доктар філасофіі Ірына Дубянецкая знайшла супольнае ў Зана з Караткевічам:
– Караткевічавая сувязь. Караткевіч не ўтвараў ніякіх арганізацыяў, а вакол яго таксама віравала жыццё. Караткевіч таксама быў гэтым пунктам атракцыі, ён таксама выпраменьваў, выпраменьваў настолькі моцна, што, сапраўды, ён узяў краіну адну, а пакінуў другую – іншую зусім. Вось дзесьці падобнае, што Зан.Затым была аршанская частка фестывалю з наведваннем музея Уладзіміра Караткевіча, дома пісьменніка на цяперашняй вуліцы яго імя, помніка і літаратурнымі чытаннямі ў кавярні &la... Болей...

Лявон Вольскі перазапісаў і намаляваў “Тры чарапахі” | Камунікат.org

Вядомы хіт “Тры чарапахі” атрымаў новую аранжыроўку і адмысловае лірык-відэа, да якога Лявон Вольскі ўласнаруч напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыі. Аўтар аранжыроўкі – нарвежскі саўндпрадусар Снорэ Бергеруд, вядомы па апошніх сольных альбомах Вольскага.“Мы даўно граем на канцэртах гэты варыянт “Трох чарапахаў” і трэба было зафіксаваць яго. Для лірык-відэа спачатку проста хацелі напісаць тэкст, а потым з’явілася ідэя дадаць у яго яшчэ і малюнкі. Рабілася ўсё хутка, але весела, і гэты настрой добра пасуе песні”, – каментуе Лявон Вольскі.Што з гэтага атрымалася, можна паслухаць і ўбачыць у відэа, створаным пры падтрымцы партнёрскай праграмы MediaCube Network. Такую ж назву – “Тры чарапахі” – атрымаў свежы міні... Болей...

Валянцін Стэфановіч: Назіраецца рост рэпрэсій | Камунікат.org

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зрабіла заяву ў сувязі з ростам рэпрэсіяў у поствыбарчы перыяд.
Гэта – рэакцыя на адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да актывістаў за іх удзел у масавых мерапрыемствах, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі.
Усяго ад сёння (2 снежня) да 14 снежня толькі ў судах Менска запланаваны судовыя пасяджэнні ў дачыненні да прыкладна дваццаці актывістаў.Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч упэўнены, што гэтыя суды можна разглядаць у якасці рэпрэсіяў:
– Мы такім чынам падкрэсліваем іх сувязь з выбарамі. Бо яны тычацца тых падзей, якія былі падчас выбараў, а не зараз. І гэта фактычна такі класічны поствыбарчы перыяд, у які мы назіраем рост рэпрэсій. Фактычна ўлада такім чынам адпомсціла тым, хт... Болей...

Выданне кнігі ўспамінаў пра Гародню падтрымалі паўтары сотні гарадзенцаў | Камунікат.org

На выданне кнігі гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” праз краўдфандынг удалося сабраць амаль дзве тысячы даляраў (каля 4-х тысяч рублёў).Ахвярадаўцамі былі людзі рознага ўзросту, кажа аўтар кнігі Руслан Кулевіч:
– Кампанія краўдфандынгавая прайшла вельмі паспяхова. Гарадзенцы нас чарговы раз падтрымалі. Гэта вельмі прыемна. Прыемна тое, што яны яшчэ да таго, як кніга выйшла, ужо больш за сотню кніжак у нас замовілі. Замаўлялі як маладыя гарадзенцы, так і сталага ўзросту. Вельмі прыемна, што моладзь цікавіцца. Бо гэта вельмі важна для нас сёння.Журналіст спадзяецца, што праца над успамінамі гарадзенцаў будзе працягвацца:
– Другая кніга „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” – гэта не мяжа. Я ведаю, што яшчэ ёсць гарадз... Болей...