November 13th, 2019

Як магілёўка тры гады ратуе бадзяжных жывёлаў | Камунікат.org

Алена Гадухіна чацьвёрты год кожныя выходныя выбіраецца ў людныя мясьціны Магілёва са спадзевам, што знойдзе новых гаспадароў для прытуленых ёю сабак і катоў.
Яе заклік «Выратуйце ім жыцьцё, іх выкінулі на вуліцу!» чулі нямала гараджанаў.
Радыё Свабода Болей...

«Суседзі натхняюць!» : відэагісторыі паспяховага супрацоўніцтва | Камунікат.org

Раім пазнаёміцца з праектам «Суседзі натхняюць!», які распавядае аб праграмах  трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна» і «Латвія – Літва – Беларусь».Асноўная іхняя мэта – адказ на выклікі, з якімі краіны-ўдзельніцы праграмаў сутыкаюцца ў сваіх рэгіёнах. Пра паспяховыя праекты здымаюцца невялічкія відэагісторыі, якія дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з героямі. Нам падаліся найбольш цікавымі тыя ролікі, якія прысвечаны захаванню супольнай культурна-гістарычнай спадчыны. «Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы»Міхал Клеафас Агінскі, чыё імя вядома ва ўсім свеце, доўгі час жыў і тварыў у сядзібе Залессе (сёння – Смаргонскі раён Гродзенска... Болей...

Лібор Зайчэк – чэх, які цікавіцца беларускай мовай | Камунікат.org

Лібор Зайчэк належыць да ліку нешматлікіх чэхаў, якія цікавяцца беларускай мовай. Мовазнаўца-славіст з Брно ўжо месяц працуе ў ваколіцах Бельска і Гайнаўкі.Што прывяло сюды даследчыка з Чэхіі, якім ён бачыць Падляшша і што думае пра Беларусь?
Пра гэта ён распавёў нашаму радыё:
– Напачатку я знайшоў інтэрнэт-старонку Янкі Максімюка svoja.org. Ён перакладае замежных аўтараў на сваю гаворку. І такім спосабам стараецца зрабіць лексіку для гэтай, у прынцыпе, новай мовы. Людзі там лічаць сябе беларусамі, але гэты чалавек лічыць, што для гэтай гаворкі трэба зрабіць асобную кадыфікацыйную працу. Справа ў тым, што ёсць і іншыя людзі, не толькі Максімюк, – гэта Віктар Стахвюк, паэтка Зофья Сачко, якія напрацавалі ўжо пэўны матэрыял.
РР: З якімі дыялектамі і гаворкамі вам, як даследчык... Болей...

Адкрыццё выставы жывапісу і графікі “Залессе. Алесь Лось. Яўгенія Ліс” | Камунікат.org

13 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі “Залессе. Алесь Лось. Яўгенія Ліс” арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.Чым больш роляў мы на сябе прымяраем, тым больш мы рухаемся наперад і пазнаем свет. Ёсць шмат прыкладаў, калі творцы праяўлялі сябе ў розных формах мастацкай дзейнасці, а не толькі ў той вузкай прафесійнай галіне, дзе атрымалі адукацыю. Адзін з такіх прыкладаў – творчасць прафесійных мастакоў-графікаў Яўгеніі Ліс і Алеся Лася. Яўгенія адкрыла ў сабе талент рэжысёра батлеечнага тэатра, развівалася як актрыса, рабіла лялькі і пісала сцэнары. Алесь навучыўся рабіць музычныя інструменты і іграць на іх... Болей...

МаёПрава#7: Настаўнік дакранаецца да вучняў, а ім гэта непрыемна. Як быць? | Камунікат.org

У сёмым роліку, які выйшаў у межах праекту “Маё права”, разбіраем сітуацыю: настаўнік дакранаецца да вучняў, якім гэта не падабаецца.
Як быць? Якія існуюць дзейсныя механізмы пазбягання падобных сітуацый?Парады і рэкаментацыі дае Віталь Нікановіч, дырэктар установы «Лабараторыя інавацыйных праектаў», кансультант інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі, юрыст. Калі хочаце, каб у наступных выпусках мы разгледзілі вашыя сітуацыі – дасылайце лісты на razam@budzma.org з пазнакай “Маё права”.
Будзьма беларусамі! Болей...

Тарасаў Сяргей, Усяслаў Чарадзей | Камунікат.org

Усяслаў Чарадзей
Тарасаў Сяргей

У 1044 годзе па сьмерці бацькі Ўсяслаў зрабіўся полацкім князем, маючы 15—16 гадоў. На працягу першых 16 гадоў крыніцы не паведамляюць пра Полаччыну і дзейнасьць маладога князя. Праўдападобна, гэта тлумачыцца тым, што дзейнасьць Усяслава не выходзіла за межы Полацкай зямлі. А летапісы суседніх дзяржаваў звычайна ўзгадвалі Полацак толькі тады, калі ён сваімі дзеяньнямі закранаў інтарэсы Кіева, Ноўгарада альбо падпарадкаваных ім земляў. Імаверна, у гэтыя часы Ўсяслаў займаўся ўнутраным уладкаваньнем сваёй дзяржавы. Болей...