November 11th, 2019

Выйшаў першы турыстычны значок па-беларуску | Камунікат.org

У Польшчы з’явіўся першы турыстычны значок на беларускай мове. Турыстычная адзнака для калекцыянераў з усяго свету выйшла намаганнямі Цэнтра прамоцыі беларускай культуры «Шчыты».На драўляным кружку – выява будынку, у якім цяпер месціцца сядзіба Цэнтра ў Шчытах, а ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя была школа, – кажа Ганна Несцярук з Цэнтру «Шчыты», ініцыятарка выдання турыстычнага значка на беларускай мове:
– Турыстычны значок, які мае нумар 895 Шчыты – гэта драўляны кружок, дыяметрам 60 мм і таўшчынёй 8-10 мм мае металічнае вушка для падвешвання. На гэты раз мы вырашылі больш шырока папулярызаваць беларускі культурны цэнтр. Гэта першы турыстычны значок з беларускім друкам у свеце.Ідэя турыстычнага значка ўзнікла ў Чэхіі. Яе мэта – ... Болей...

Праваслаўныя маліліся за незалежную Польшчу | Камунікат.org

11 лістапада ў Дзень Незалежнасці Польшчы праваслаўныя вернікі маліліся за свабодную дзяржаву і яе ўлады.Урачыстая літургія прайшла ў царкве Святога Мікалая ў Беластоку. Менавіта Беласток быў пабудаваны меншасцямі, якія спрадвеку тут жылі, адзначыў намеснік прэзідэнта Беластока Адам Мусюк:
– Трэба памятаць пра структуру насельніцтва ў той момант, калі Беласток нанова быў у Польшчы, меншасці гэты Беласток будавалі тады. Сёння ў царкве набажэнства. Я перадусім хачу выказаць падзяку ўсім тым людзям, якія тады будавалі нашу супольнасць, наш горад, будавалі нашыя цэрквы і ўсё тое, чым мы ў 21 веку карыстаемся.У пятніцу за незалежную Польшчу маліліся падляшскія мусульмане, таксама ў сваіх малітвах узгадалі пра 101-ю гадавіну з Дня незалежнасці Польшчы вернікі пратэстанцкай царквы на Падля... Болей...

Кіно ў межах тыдня супраць фашызму і антысемітызму | Камунікат.org

«Хваля» – паказ такой кінастужкі адбыўся ў Берасці ў творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа».Мерапрыемства адбылося ў межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму, – распавёў сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Валдзіс Фугаш:
– Нам здаецца вельмі важным паказаць менавіта гэты фільм і паспрабаваць абмеркаваць тое, што ў ім апавядаецца, паказваецца, таму што ён заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбыліся ў межах школьнага эксперыменту, дзе абсалютна ў ліберальна-дэмакратычнай краіне ўдалося пабудаваць аўтарытарную супольнасць, якая аднавіла тыя ж самыя механізмы і стасункі, якія ўжываліся і існавалі ў межах трэцяга рэйху і любых іншых фашыстоўскіх рэжымах.Дадаткова пасля прагляду кіно было арганізаван... Болей...

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ператвараецца ў навуковы цэнтр | Камунікат.org

Жыццё прыносіць змены і ў дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Цяпер яна ўсё больш арыентуецца на віртуальных наведнікаў.
А таксама паслядоўна ператвараецца ў выдавецкі і навуковы цэнтр, кажа намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
– На сёння мы сталі адным з мацнейшых выдавецкіх цэнтраў. Нацыянальная бібліятэка штогод перамагае ў конкурсе «Мастацтва кнігі» са сваімі праектамі. Выпускае факсімільныя выданні, метадычныя выданні, прысвечаныя бібліятэчнай справе, кніжнай культуры, бібліяграфічнай справе.Нацыянальная бібліятэка таксама ладзіць навуковыя канферэнцыі і займаецца выставачнай дзейнасцю. «Але перадусім мы вывучаем і даследуем кнігу», – кажа Алесь Суша.
– Бібліятэк... Болей...

Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку | Камунікат.org

У Беластоку адзначаюць Свята незалежнасці Польшчы. Галоўныя ўрачыстасці пачаліся ў 12:30 ля помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму.Толькі ўзаемная пашана дазволіць скарыстацца з атрыманай намі свабоды, сказаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Мы сабраліся ля нашых польскіх сімвалаў, каб разам адсвяткаваць адну з найважнейшых гадавін у нашай гісторыі. Усе мы выраслі з адной традыцыі і аб’ядноўвае нас польскі абавязак. Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі: – Сёння ў вольнай краіне мы можам ізноў аддаць пашану стваральнікам Рэчы Паспалітай. Усім тым, хто спрычыніўся да незалежнасці Польшчы. Незалежнасць – гэта адначасова і вялікі выклік, і вялікая мэта. Усе мы маем абавязак узмацняць незалежнасць і абавязак мудра ёю карыстацца. Пад бела-чырвоным сцягам, п... Болей...

30 гадоў адраджэння Уніі ў Беларусі | Камунікат.org

«Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне». Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч.
Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна.Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі сказаў апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Сяргей Гаек:
– Трыццаць год таму група моладзі, і не толькі моладзі, прыбыла сюды да айца Яна Матусевіча, які быў пробашчам гэтага санктуарыя. Мы лічым нашай гісторыяй, нашым кайрусам да айца Яна, які ўжо ў той час адважыўся на роднай мове вяшчаць Божае слова, падбадзёраны на самой... Болей...

„Дзеннікі супрацоўніка НКУС” – гарадзенская прэзентацыя | Камунікат.org

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прадставілі кнігу „Дзеннікі супрацоўніка НКУС”.Аўтарка кнігі журналістка Анастасія Зелянкова падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы:
– Гарадзенцам таксама, як і ўсім беларусам, гэтая тэма вельмі важная, гэта бачна, што людзей гэта кранае, што для людзей вось гэта якраз праз нейкія лёсы сваіх сваякоў прасякнута. Таму было, як кажуць, людзям што пра сябе расказаць, пра свае сем’і і спытацца. Увогуле я думаю, што гэта кніга цікавая для ўсіх.На думку журналісткі асноўнай цяжкасцю пры стварэнні кнігі – была праца ў архіве КДБ:
– Трапіць у архіў, знайсці дакументы на гэтага чалавека, таму што прыйшлося там рабіць і даведкі, пацвярджаць сваяцтва ўнуку, потым даваць мне даверанасць, потым не так усё проста. Не адразу, калі ты за... Болей...

Як ляснуўся камунізм у Эўропе. Тлумачым за 200 сэкунд | Камунікат.org

У 1989 жыхары краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды і дэмакратычных рэформаў.
Пачалася ланцуговая рэакцыя рэвалюцыяў, існаваньню камуністычных рэжымаў у рэгіёне надышоў канец.
Радыё Свабода Болей...