November 9th, 2019

Акцыя-сустрэча з вядомымі блогерамі ў цэнтры Менска | Камунікат.org

У Менску на плошчы Свабоды падчас шматлюднай сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з выбаршчыкамі, у якой удзельнічалі і вядомыя блогеры, адбыліся сутычкі і затрыманні.Актывісты грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” паспрабавалі арганізаваць паказ фільму блогера Nexta пад назвай „Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы”, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэт-прасторы. Менавіта на заклік гэтага блогера людзі сабраліся на плошчы Свабоды.
Паказ планавалася весці наўпрост на белую сцяну Ратушы, выкарыстоўваючы яе як экран. Аднак супрацоўнікі АМАПу ў цывільнім накінуліся на арганізатараў перформансу. Валілі на зямлю, ушчэнт разбілі апаратуру. Быў затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда.
– Не біце чалавека! Што вы робіце?! Ганьба! Ганьба!Андрэя Шарэнду заця... Болей...

Сяржук Русецкі: Якая людзям карысць ад дэпутатаў, прызначаных уладай? | Камунікат.org

З 12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Але амаль ніякай перадвыбарчай барацьбы ў Бярозаўскім раёне няма.
Хіба што раённая газета “Маяк” вяла выпусціла некалькі залпаў бруду па апазіцыйным кандыдаце Таццяне Тарасевіч і некалькі хвалебных артыкулаў на вызначанага ўладай кандыдата. Людзі абсалютна абыякавыя да таго, каго чарговы раз прызначыць улада ў дэпутацкае крэсла.Хаця насамрэч фармуецца заканадаўчы орган, ад імя якога будуць з’яўляцца чарговыя законы, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Паколькі самі выбары выконваюць дэкаратыўную функцыю, адпаведна і самая Палата прадстаў... Болей...

Валер Карбалевіч: Аўстрыя даўно запрашала Лукашэнку | Камунікат.org

Прэс-служба кіраўніка Беларусі пацвердзіла дэталі візіту Аляксандра Лукашэнкі 11 і 12 лістапада ў Аўстрыю. Гэта будзе яго першая афіцыйная паездка ў Еўразвяз за апошнія тры гады.
У прыватнасці плануецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перамовы Лукашэнкі з Фэдэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.„Аўстрыя, якая з’яўляецца нейтральнай краінай і не ўваходзіць у НАТА заўсёды імкнулася да супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі, у тым ліку з Расеяй і Беларуссю, дзе даволі шырока прадстаўлены аўстрыйскі бізнес.
У сваю чаргу матывы Лукашэнкі таксама зразумелыя”, – кажа палітолаг Валер Карбалевіч:
– Аўстрыя вельмі даўно запрашала Лукашэнку. Ён вырашыў, што калі ўжо ехаць у Еўропу, то трэба ехаць у краіну Заходня... Болей...

Краязнаўца Мечыслаў Супрон атрымаў прэмію Ядкоўскага | Камунікат.org

Названы сёлетні лаўрэат прэміі Ядкоўскага, уручэнне якой традыцыйна праходзіць у межах святкавання Дзён Святога Губерта ў Гародні.
Атрымаў прэмію гарадзенскі краязнаўца і грамадскі актывіст Мечыслаў Супрон.Пра прэмію распавядае гісторык, прафесар гісторыі Юры Гардзееў:
– Узнагароджваюцца гэтай прэміяй гісторыкі ці краязнаўцы, якія маюць заслугі для гісторыі ўвогуле нашага горада, вывучэння гісторыі горада, аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У гэтым годзе прэмію атрымаў Мечыслаў Супрон, хоць у нас былі тры выдатныя кандыдаты. Мы лічым, што дзякуючы менавіта тым намаганням, якія ўкладвае Метак Супрон у галіне аховы помнікаў, ахове археалагічнага культурнага слою. Ён з’яўляецца акрамя таго грамадскім актывістам, вядзе “Жывы журнал”, публікуецца ў тым ліку ў &ldquo... Болей...

Год таму памёр Уладзіслаў Ахроменка – пісьменнік і журналіст | Камунікат.org

Год таму ў беластоцкай лякарні не стала беларускага пісьменніка і журналіста Уладзіслава Ахроменкі. У апошнія гады жыцця ён працаваў у адкрытых архівах КДБ ва Украіне, у выніку чаго паўстаў аўтарскі праект „На ўліку КДБ” на Беларускім Радыё Рацыя.Жонка Уладзіслава Ахроменкі Вольга гаворыць, што напружаная праца з архіўнымі справамі камуністычных спецслужб магла падарваць здароўе яе мужа:
– Ён быў грунтоўны ва ўсім, што стасуецца яго працы і ва ўсім, дзе ён сутыкаўся са словам. Са словам ён сутыкаўся заўжды – гэта і журналістыка, гэта і пісьменства. Вы ж ведаеце пра тое, што ён прафесійны музыкант. Ён мне казаў заўжды, што гэта вельмі яму дапамагае быць літаратарам. Мяне пачаў турбаваць яго эмацыйны стан недзе за два месяцы да смерці.Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся ... Болей...

Гісторыкі правялі ў Гародні міжнародную канферэнцыю | Камунікат.org

“Гісторыя горада: паміж лакальнай традыцыяй і агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі”- такую назву мела міжнародная канферэнцыя, што адбылася ў Гародні 7-8 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця.Пра спатканне гісторыкаў распавядае адзін з арганізатараў канферэнцыі Алесь Радзюк:
– На гэтай канферэнцыі былі прадстаўлены рэфераты, якія прадстаўляюць розныя аспекты даследаванняў горада і гарадскога жыцця на тэрыторыі Літвы, Польшчы, Беларусі і Украіны ў розныя перыяды. То бок, гэта гарадскі бюджэт, функцыянаванне розных гарадскіх арганізацый, таксама палітыка ўладаў у адносінах да гарадоў, дэмаграфічная сітуацыя, баўленне часу гараджан і многія іншыя аспекты гарадскога жыцця.На гарадзенскую канферэнцыю завітаў таксама вядомы беларускі гісторык і геральдыст Аляксей Шаланда:
– З ... Болей...

Мусульмане Падляшша маліліся за Польшчу | Камунікат.org

Напярэдадні 101-ай гадавіны з Дня абвяшчэння незалежнасці Польшчы, у беластоцкім Мусульманскім доме малітваў сабраліся мясцовыя мусульмане.
Роўна апоўдні тут прагучала малітва за Польшчу. Мусульманскія малітвы за Радзіму з нагоды Дня Незалежнасці на Падляшшы сталі традыцыяй, сказаў муфцій – Аляксандр Міскевіч:
– Заўсёды мы былі патрыётамі, заўсёды аддавалі саю кроў за Айчыну. Яднаемся ў малітве за Айчыну на Падляшшы з 1989 года. Сёння таксама маліліся ва ўсіх мячэцях Польшчы. – Нашым абавязкам, і маім абавязкам, як афіцэра Войска Польскага, ёсць быць тут і падзякаваць за барацьбу, за свабоду, бо нашыя продкі змагаліся на гэтай зямлі ў цяжкія для ўсіх часы.Малітва за Айчыну польскіх мусульман – гэта вяртанне да даваеннай традыцыі, калі такія малітвы былі абавязков... Болей...

Мусульмане Падляшша маліліся за Польшчу | Камунікат.org

Напярэдадні 101-ай гадавіны з Дня абвяшчэння незалежнасці Польшчы, у беластоцкім Мусульманскім доме малітваў сабраліся мясцовыя мусульмане.
Роўна апоўдні тут прагучала малітва за Польшчу. Мусульманскія малітвы за Радзіму з нагоды Дня Незалежнасці на Падляшшы сталі традыцыяй, сказаў муфцій – Аляксандр Міскевіч:
– Заўсёды мы былі патрыётамі, заўсёды аддавалі саю кроў за Айчыну. Яднаемся ў малітве за Айчыну на Падляшшы з 1989 года. Сёння таксама маліліся ва ўсіх мячэцях Польшчы. – Нашым абавязкам, і маім абавязкам, як афіцэра Войска Польскага, ёсць быць тут і падзякаваць за барацьбу, за свабоду, бо нашыя продкі змагаліся на гэтай зямлі ў цяжкія для ўсіх часы.Малітва за Айчыну польскіх мусульман – гэта вяртанне да даваеннай традыцыі, калі такія малітвы былі абавязков... Болей...

Павел Усаў: Пытанні правоў чалавека – палітычны фон | Камунікат.org

Калі б гэта пытанне было асноўным, Лукашэнка ў Аўстрыю не паехаў бы, кажа палітолаг.„На перамовах падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю будзе мець месца крытычны дыялог па праблемным пытанні правоў чалавека”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы канцылярыі федэральнага прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі.
І гэта пытанне, толькі палітычны фон, заўважае палітычны аналітык Павел Усаў:
– Магчыма нейкія аспекты і ўзгадаюць, але калі б гэта была першасная тэма для размоваў, то Лукашэнка напэўна б не паехаў у Аўстрыю, каб паслухаць, што яму ў чарговы раз будуць казаць пра праблемы правоў чалавека. Не думаю, што пытанні правоў чалавека і дэмакратыі першасныя. Яны не будуць нават другаснымі, а будуць фонам. Яшчэ раз падкрэслю, што калі б гэта былі ключавы... Болей...

У Бярозе раздавалі газету „Новы час” | Камунікат.org

Бярозаўскія праваабаронцы ў рамках усебеларускай кампаніі распаўсюдзілі спецвыпуск газеты „Новы час”, прысвечаным правам чалавека ў няволі.Кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі:
– Незалежна ад таго з якой нагоды людзі трапляюць за краты, умовы ў якіх яны знаходзяцца, не павінны суапярэчыць чалавечай годнасці і павінны выконвацца нормы міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы прынятыя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, якія Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 1973 г. Сярод іх ёсць і права на жыццё, свабода ад катаванняў і жорсткага бесчалавечнага ці зневажаючага годнасць абыходжання або пакарання.Паводле праваабаронцаў, калі людзі чулі тэму спецвыпуску, то адразу бралі газету, не зважаючы на тое, што артыкул сябра праваабарончага ... Болей...