?

Log in

No account? Create an account

November 8th, 2019

Гарадзенскія музыкі са знакамітага гурта „Дзецюкі” выступяць 8 лістапада 2019 года на вялікім фэсце ў Гайнаўцы ў Беларускім музеі.Пра свой будучы выступ распавядае лідар і адзін з вакалістаў гурта Алесь Дзянісаў:
– Калі дамаўляліся з Гайнаўкай, мы планавалі прэзентацыю альбома, але атрымалася, што мы трапляем на фестываль «Рок без засцярог». Мы будзем ужо выступаць другі раз на гэтым фестывалі, і, зразумела, што, так як там будзе ажно пяць каманд разам з намі, то мы будзем выконваць скарочаную праграму і, зразумела, што далёка не ўсе новыя песні прагучаць. Таму што прыйдзецца граць не свае знаёмыя «баевікі», скажам так, якія будуць чакаць.На думку музыкі для яго будзе вялікі гонар выступаць з іншымі вядомымі польскімі гуртамі: – Яшчэ хацеў б... Болей...
У Менску адбыўся фестываль „Дзяды”, які быў прысвечаны народнаму святу і сабраў шматлікія фольк-гурты. На сцэне выступілі калектывы „Goryń”, „Miareża”, „Традыцыя”, „DajnavA”, „Астроўна”, а таксама барды Раман Яраш і Яўген Барышнікаў.Прадстаўнік гурта „Традыцыя” Алесь Вячорка сказаў некалькі словаў пра свой гурт, які выканаў на фэсце песні з пінскага Палесся і з Магілёўшчыны:
– Задумваўся ў першую чаргу, як зберажэнне мужчынскіх традыцыйных песень. У нас атрымалася, што ў калектыве зараз дзве дзяўчыны. Пакуль змешаныя песні , але магчыма будуць песні чыста мужчынскага складу. Галоўнае не тое, што там усе з вялікім досведам, але з жаданнем спяваць, працаваць, шукаць новыя песні. Яшчэ аказваецца не ўсё ... Болей...
Міхась Скобла стаў лаўрэатам украінскай літаратурнай прэміі імя Панцеляймона Куліша.З гэтай нагоды з ім пагутарыў Алесь Аркуш.
РР: Адразу хачу павіншаваць з новай літаратурнай прэміяй, якую ты атрымаў. Але гэта прэмія не беларуская. Што гэта за прэмія?
Міхась Скобла: Гэта ўкраінская прэмія. Яе ў свой час заснаваў Саюз пісьменнікаў Украіны. А цяпер яна ўручаецца ад імя Літаратурна-мастацкай Акадэміі. Гэта такая грамадская Акадэмія, якая існуе ва Украіне. Я пацікавіўся, у Вікіпедыі ёсць асобная старонка пра яе. Мне прыемна, што маімі папярэднікамі, лаўрэатамі прэміі імя Панцеляймона Куліша, былі такія выдатнейшыя паэты, як украінец Васіль Галабародзька, паляк Багдан Задура. Прыемна знаходзіцца ў такой кампаніі.
РР: А як праходзіла сама цырымонія ўганаравання?
Міхась Скобла: Гэта было д... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow