?

Log in

No account? Create an account

November 7th, 2019

З нагоды 101-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, пасольства Польшчы ў Беларусі ладзіць урачыстасць, якая мае адбыцца ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Менску.Пра вялікі музычны праект распавядае пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі: – Дзень незалежнасці з’яўляецца нашым нацыянальным святам. І ўжо сталася звычаем, што ў ва ўсім свеце, дыпламатычныя пляцоўкі арганізуюць, з гэтай прычыны, бяседы. Мы, працуючы ў суседняй краіне, з народам, які так блізка з намі звязаным гістарычнай спадчынай, мы вырашылі надаць мерапрыемству надзвычай урачыстую форму – гэта значыць не толькі класічная, для корпусу, для прадстаўнікоў уладаў, для інтэлігенцыі, прадстаўнікоў розных асяроддзяў, а таксама прадстаўнікоў палякаў, што жывуць у Беларусі. Але вырашылі арганізава... Болей...
На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага.На металічным крыжы аднаго з надмагілляў, якое выпадкова выявіў і прадставіў шырокаму колу грамадства краязнаўца Іван Чайчыц, ёсць узгадка пра паўстанне. Узгадвае Іван Чайчыц:
– У Польшчы ў 1921 годзе працавала французская ваенная місія, якая займалася пошукам пахаванняў французаў. Прычым шукалі магілы не толькі ваенных, але і цывільных асобаў. І вось з такой думкай, што нешта захоўваецца на могілках, я накіраваўся. Французаў я не знайшоў. Але калі я знайшоў крыж, на якім на таблічцы напісана «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення.Надпіс на крыжовай шыльдзе польскамоўны і гучыць як: “Irena i Franciszek Kornelukowie powstańcy &n... Болей...
Роўна 29 гадоў таму ў Берасці адбылася масавая антыкамуністычная дэманстрацыя, якую зладзіў Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”.
Услед за шэсцем на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі у той дзень са сваімі транспарантамі і сцягамі рухаліся прадстаўнікі БНФ.Канец 1990-х узгадвае „фронтавец” Яўген Бяласін:
– Мы рабілі правільныя крокі, рабілі памылкі. Мы спрабавалі неяк выйсці на дарогу. Нас ніхто не вучыў палітыцы, мы былі ніякія палітыкі, мы пачыналі вучыцца па ходу.У сеціве з’явіліся фотаздымкі той антыкамуністычнай дэманстрацыі 7 ліпеня 1990 у Берасці. Выклаў іх у публічны доступ мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук і педагог Мікола Новік.Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...
102 гады таму ў Расеі адбыўся бальшавіцкі пераварот, які змяніў сусвет у горшы бок.Такія адмоўныя паняцці, як жорсткасць, усёдазволенасць, карупцыя, хлусня, беспакаранасць кіраўнікоў розных рангаў не выкараненыя на постсавецкай прасторы да гэтага часу.Да ўлады прыйшлі ў бальшыні неадукаваныя, хцівыя кухаркіны дзеці. Для дасягнення сваіх мэтаў яны не грэбавалі ніякімі сродкамі. Таму 7 лістапада беларусы ў бальшыні сваёй не ўспрымаюць як свята.Гэты дзень павінен быць днём пакаяння, кажа гісторык і журналіст Павел Дайлід:
– Вядома, што бальшавікі мелі на мэце не проста захапіць уладу ў Расеі, а яны мроілі пра сусветную рэвалюцыю. Аднак, дасягнуць ім гэтага не ўдалося. Давялося будаваць свой лад у асобна ўзятай краіне. А як будавалі таксама вядома – бальшавікі ўчынілі страшэнны тэ... Болей...
Грамадскі актывіст Ігар Банцар атрымаў адказ на зварот у гарадзенскі аблвыканкам наконт пераводу шляхоў дызель-цягнікоў у бок населенага пункта Брузгі на электрацягнікі.Актывіст лічыць, што гарадзенскія чыноўнікі адказалі яму вельмі дзіўна:
– Я напісаў на імя старшыні аблвыканкама зварот з просьбай даць мне адказ аб магчымасці замены дызель-цягнікоў, якія ходзяць па маршруце Гародня-Брузгі, на электрацягнікі. Матываваў гэта тым, што, па-першае, дызель-цягнікі псуюць экалогію, а электрычкі – не. А па-другое, такая замена дазволіць выканаць тыя задачы, якія ставіць Савет міністраў у сваёй пастанове, а менавіта, павялічыць долю спажывання электраэнергіі.На думку Ігара Банцара адказ гарадзенскіх чыноўнікаў мае два розных аспекты, адзін з якіх ён зусім не зразумеў:
– На дадз... Болей...
У Менску пачаўся традыцыйны літаратурны фестываль „Месяц польскай літаратуры”.Распавядае дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Цэзары Карпіньскі:
– Польскі інстытут у Менску разам з польскімі і беларускімі партнёрамі прапануе аматарам літаратуры прыняць удзел у шэрагу літаратурных сустрэч, якія адбудуцца на розных пляцоўках горада, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі. Мы пачынаем прэзентацыяй кнігі Людмілы Хмяльніцкай пра аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа Аляксандра Рыпінскага.У кнізе „Лёс інсургента” апісваецца жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага – паўстанца 1831-га года, падаюцца апошнія гады яго жыцця, дата смерці і месца пахавання. Аляксандр Рыпінскі – аўтар першай кнігі пад назвай „Белару... Болей...
У межах гістарычнага тыдня ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя «Гарадзенскага гадавіка-2019», якая сабрала аўтараў выдання і зацікаўленых гісторыяй гарадзенцаў.
Пра адметнасць нумара, які рыхтаваўся два апошнія гады распавядае яго рэдактар, прафесар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў:
– Падзялілі гэта нібыта на такую чыста гістарычную частку, дзе былі артыкулы Мечыслава Супруна і Аляксандра Перагудава, менавіта пра ХVI стагоддзе, пра вельмі важныя крыніцы па гісторыі горада. Потым другая частка – гэта ахова спадчыны, тут артыкул Наталлі Сліж пра тое, як выглядае гэтая ахова ў Злучаных Штатах Амерыкі, і звяртаю ўвагу на артыкул Ігара Трусава, які менавіта распавядае, як у апошнія 3-40 год выглядала сістэма рэстаўрацыі і аховы помнікаў у нашым рэгіён... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow