?

Log in

No account? Create an account

November 3rd, 2019

Месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору знайшоў магілёўскі краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка каля аграгарадку Ўсход.
Гэта пасёлак за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва. Краязнаўца кажа, што супрацоўнікі НКВД у мясцовым сасоньніку каля шашы на Гомель забілі блізу 100 чалавек.
Радыё Свабода Болей...
Улады нібыта баяцца «Еўрапейскай Беларусі», таму масава здымаюць яе прадстаўнікоў з выбарчай гонкі ў парламент. Заяўляе актывіста кампаніі і абаронца Курапатаў Вольга Мікалайчык.
У ЦВК паведамляюць пра дзясятак кандыдатаў, якіх пазбавілі рэгістрацыі. Сярод іх 6 менавіта актывісты «Еўрапейскай Беларусі», асноўныя прэтэнзіі – абразы ў бок уладаў. Камісіям, напрыклад, не падабаецца, што актывісты ў сваіх праграмах заяўляюць пра імпічмэнт Лукашэнкі альбо іншыя дробныя парушэнні выбарчага заканадаўства.Вольга Мікалайчык не разумее, навошта ўлады іх зачышчаюць, бо і так было вядома, што ў парламент іх не прапусцяць.
– „Пакасілі” амаль усіх нашых “еўрапейцаў”, усіх маіх таварышаў. Паздымалі з рэгістрацыі. Гэта сведчыць пра тое, што не... Болей...
У вёсцы Гарошкаў, што на Гомельшчыне, адбылося свята паэзіі. Сёлета мерапрыемства прымеркаванае да 60-годдзя паэта Анатоля Сыса.Традыцыйна свята ладзіцца на падворку роднай хаты творцы. Адзін з аргнізатараў мерапрыемства Андрэй Мядзведзеў распавёў, чаму сёлета свята правялі ўвосень:
– Літаратурны фестываль, прысвечаны Анатолю Сысу, праходзіў у траўні. Сёлета, паколькі юбілейная дата – 60 гадоў, вырашылі ўсё ж такі перанесці на дзень народзінаў. Але 26 кастрычніка Саюз пісьменнікаў вырашыў правесці больш такую прадстаўнічую імпрэзу ў Менску, сюды вырашылі не ехаць. Але як мы маглі забыцца на такую дату нашага земляка Анатоля, таму вырашалі самаарганізавацца самі.На свята паэзіі ў вёску Гарошкаў з’язджаюцца паэты, пісьменнікі, барды і грамадскія дзеячы. Сёлета сярод прысут... Болей...
Перапіска выдадзеная адмыслова да 60-х угодкаў з дня нараджэння творцы.Сябар паэта Алесь Бяляцкі, які падрыхтаваў лісты да друку, гаворыць, што Анатоль Сыс пісаў з гумарам:
– Я падрыхтаваў 7 лістоў, якія ён пісаў свайму тату, маці, сёстрам. Пяць з іх было напісана ў 83-84-х годзе, калі ён служыў у войску. Ён піша з сумам так: ну вось, хутка 26 кастрычніка, а ў мяне зусім няма грошай, каб напаіць свой узвод, дык вы мне дашліце ці сіненькую, ці зялёненькую і пакладзіце яе ў капірку, каб ніхто не ўбачыў, так яна да мяне дойдзе.Паэт Анатоль Сыс памёр 4 траўня 2005 года ва ўзросце 46 год. Пры жыцці паэта выйшла тры зборнікі вершаў: «Агмень», «Пан лес», «Сыс». Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Да дня народзінаў беларускага паэта Якуба Коласа людзі розных прафесіяў прачыталі верш «Адлёт жураўлёў». Атрымалася вельмі кранальна.Гэтае відэа – сумесны праект Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і МІністэрства замежных спраў.«3 лістапада нарадзіўся Якуб Колас. Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца ў розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых», – гаворыцца апісанні да роліку.Якуб Колас нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Акінчыцы (цяпер гэта горад Стоўбцы) пад Менскам і пражыў 74 гады. Ён лічыцца класікам беларускай літаратуры.КА belsat.eu Болей...
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, створаныя ў зняволенні ці пасля яго, і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, перыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2018-2019 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.Дасылайце творы ці спасылкі на іх на 2 адрасы: svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 снежня 2019 (уключна). Журы вызначыць пераможцу і абвесціць вынікі да 10 снежня – міжнароднага Дня правоў чалавека. У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944)... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow