October 30th, 2019

Суды становяцца на бок выбарчых камісіяў | Камунікат.org

Прадстаўнікі руху «За свабоду» судзяцца, а суды становяцца на бок выбарчых камісіяў. І гэта прадказальна.
Рух «За свабоду» сваіх кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў вылучаў па спісе, спасылаючыся на артыкул 69 Беларускай канстытуцыі, дзе чытаем: «Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам».
Выбарчыя камісіі ў рэгістрацыі адмаўлялі, бо ў выбарчым кодэксе гаворка ідзе пра «палітычныя партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь». А суды становяцца на бок выбарчых камісіяў.Такое кан’юктурнае рашэнне, каментуе юрыст, адмыслоўца ў канстытуцыйных справах Міхаіл Пастухоў:
– Гэта якраз яшчэ адно пацвярджэнне таго, што Канст... Болей...

Цэнтрвыбаркам і суды ігнаруюць Канстытуцыю | Камунікат.org

Рух «За свабоду» стварае ў краіне судовы прэцэдэнт. Яны вылучалі сваіх кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў па спісе, спасылаючыся на артыкулы 5,69 і 137 Канстытуцыі, дзе чытаем, што кандыдатаў маюць магчымасць вылучаць не толькі палітычныя партыі, але і грамадскія арганізацыі.Выбарчыя камісіі ў рэгістрацыі адмаўлялі, бо ў Выбарчым кодэксе гаворка ідзе пра «палітычныя партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь». Суды, дзе прадстаўнікі руху «За Свабоду» абскарджваюць рашэнні камісій, – становяцца на бок выбаркамаў.
Прайсці ўсе этапы, такія задачы ставіць перад сабой «Рух за Свабоду», нагадвае яго лідар Юрась Губарэвіч:
– Ствараем тут пэўны прэцэдэнт, чакаем, што дзяжорганы самі адрэагуюць. Будзем звяртацца і ў... Болей...

Грамадскі актывіст: Пытанні гэтага перапісу падобны на допыт | Камунікат.org

30 лістапада – апошні дзень перапісу насельніцтва Беларусі. Тым не менш перапісчыкі дайшлі яшчэ не да ўсіх.Анкеты з 49 пытаннямі абураюць многіх. Гэта больш падобна на допыт, чым перапіс, кажа сябра партыі БНФ з Малеча Анатоль Сахаруша:
– Я адказваў не на ўсе пытанні, і адказваў так, як лічыў патрэбным. У заключэнні перапісу я старшыні сельвыканкама сказаў, што ў мяне такое адчуванне, што я быў не ў сельскім выканкаме, а што я быў у Следчым камітэце ці ў пракуратуры. 49 пытанняў. Гэта ж допыт. Для чаго трэба пытаць, колькі ў цябе курэй, індыкоў, гусей, ці колькі трымаеш свіней, або колькі маеш яблынь. Якое мае гэта дачыненне да перапісу.Сённяшні перапіс адбываецца з улікам навейшых тэхналогій. Паводле тых, хто скарыстаўся электронным варыянтам, пракантраляваць сваю анкету на д... Болей...

Прэзентацыя адноўленай гульні „Паўстанцы” пройдзе сёлета ў снежні | Камунікат.org

Настольная гульня, якая змяніла стаўленне беларусаў да ўласнай гісторыі, узняўшы прэстыж да беларускамоўнага сегмента ў настолках, перажывае рэнесанс.Другое выданне гульні „Паўстанцы”, створанай па матывах гістарычных падзеяў 1863 – 1864 гадоў у Беларусі, з’явіцца ўжо неўзабаве. Першае выданне з’явілася на 150-годдзе паўстання. Другому выданню наканавана выйсці ў год пахавання Кастуся Каліноўскага і яго аднадумцаў, павешаных у Вільні па загаду губернатара Мураўёва-вешальніка.
Кажа аўтар гульні Антон Янкоўскі з Гародні:
– Уклалі вялікі час, каб знайсці нейкае цікавае дызайнерскае вырашэнне. Узбагацілі гісторыі. Гульня стала не проста механічнай, а яшчэ гуляючые запамінаюць нейкія даты, нейкія падзеі, геряў, якія там былі. Зрабілі яе яшчэ больш, на наш п... Болей...