October 29th, 2019

Форум імя Уладзіслава Ахроменкі ў Чарнігаве | Камунікат.org

Рух салідарнасці “Разам” правёў у Чарнігаве двухдзённы Форум імя Уладзіслава Ахроменкі, у якім узялі ўдзел беларускія і ўкраінскія літаратары, журналісты, грамадскія дзеячы.Кажа ўдава Уладзіслава – пані Вольга:
– Прайшоў амаль год, як не стала майго мужа. Я вельмі ўдзячная, што яго памятаюць не толькі ў нашай сям’і, што не толькі мы гэта адчуваем і перажываем. Але і людзі, для якіх творчасць і біяграфія, усё, што пакінуў пасля сябе мой муж, цікава. Я вельмі ўдзячная за ініцыятыву і спадзяюся, што гэта будзе штогадовае мерапрыемства, што яно будзе праводзіцца штогод.Уладзіслаў Ахроменка – беларускі літаратар, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій. Апошнія гады працаваў для Беларускага Радыё Рацыя ва Украіне. Нашым слухачам у першаю чаргу вядомы як аўт... Болей...

Берасцейцы працягваюць змаганне | Камунікат.org

Берасцейцы працягваюць змаганне супраць з’яўлення акумулятарнага завода.
Кожны тыдзень свой пратэст выказвае звыш сотні чалавек. Яны абмяркоўваюць шляхі дасягнення закрыцця шкоднай вытворчасці, а таксама дзеляцца ўражаннямі ад апошніх навінаў:
– Пытанне, якое не падымі, усё вострае, з усіх бакоў. А тут я, таму што я – супраць, я – за чыстае Берасце, я – за здароўе сваіх дзяцей, унукаў, пляменнікаў і ўсяго горада.
– Глядзім, якія вынікі мы маем, і просім амаль ужо два гады спыніць акумулятарны завод.
– Канешне, вельмі важна, каб у дэпутаты трапіў наш Вова Мароз, каб хоць неяк рэгуляваць новыя законы. Але думаю, што ўлады гэтага не дапусцяць.На апошнім сходзе берасцейцы абмеркавалі фармат правядзення палітычнай кампаніі і падрыхтоўку мітынгу.
Н... Болей...

Зямлю з магілы Віктара Каліноўскага прывязуць да магілы брата | Камунікат.org

Зямлю з магілы Віктара Каліноўскага і з фальварку Якушоўка, дзе жылі браты Каліноўскія, а таксама з магілаў іншых паўстанцаў прывязуць 22 лістапада ў Вільню.
Яе дазахаваюць побач з Кастусём і іншымі кіраўнікамі паўстання 1863 года. З такой ініцыятывай выступілі грамадскія актывісты з Лідчыны.Нагадаем, што ў гэтым годзе з гары Гедыміна ў Вільні, з магілы Кастуся Каліноўскага, была таксама перавезеная зямля і дазахаваная да месца пахавання паўстанцаў на Лідчыне. З адваротнай ініцыятывай выступілі тыя ж самыя грамадскія актывісты. Гаворыць адзін з іх – Вітольд Ашурак:
– Гэта моцны сімвалізм, што ў магілу кіраўніка паўстання далучыць зямлю з тых мясцін, якія былі дарагія для яго. Далучыць зямлю тых людзей, якія загінулі дзесьці ў баях падчас паўстання. Гэта вельмі такая добрая і... Болей...

У Гародні згадалі рэпрэсаваных паэтаў мінулага стагоддзя | Камунікат.org

У рамках моўных курсаў „Мова Нанова Гародня” ўдзельнікі падрыхтавалі і дэкламавалі іх творы па выбары, а таксама напісалі дыктоўку з тэксту Міхася Зарэцкага.Кажа вядоўца курсаў Вераніка Комар:
– Узгадалі тых паэтаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года. Узгадалі наступным чынам: чыталі вершы загадзя падрыхтаваныя, успаміналі некаторыя звесткі пра іх, бо цяпер што мы можам зрабіць акрамя таго, што памятаць, чытаць іх. Мы больш нічога не можам зрабіць, таму на гэтым і спыніліся.У кастрычніцкую ноч 1937 года было расстраляна „наступнікамі Фелікса Дзяржынскага” больш за сто беларускіх літаратараў. Амаль вынішчылі «пад корань» літаратурны і навуковы патэнцыял Беларусі. Далучыўся да вечарыны памяці гарадзенцаў у курсах „Мо... Болей...

Напісаў прапановы па-беларуску – назвалі “русафобам” і “нацыяналістам” | Камунікат.org

Жыхар Віцебска Андрэй Кешанюк вырашыў узяць удзел у конкурсе “Калі б я быў мэрам”, які праводзіць партал tut.by.Паводле ўмоваў конкурсу, удзельнікі выказваюць свае прапановы, што да паляпшэння гарадской інфраструктуры і ўвогуле гарадскога жыцця. Як прынцыпова беларускамоўны чалавек, Андрэй Кешанюк напісаў пра свае ідэі на роднай мове. І аказаўся адзіным удзельнікам конкурсу з Віцебску, хто гэтак зрабіў. Першыя водгукі прыйшлі ад прыхільнікаў “рускага свету”, якія ўбачылі ў допісе праявы “русафобіі”.
Ім не спадабалася прапанова склікаць пазачарговую сесію гарадскога Савету дэпутатаў і прыняць рэзалюцыю ў абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, лічыць аўтар:
– Зараз ідуць размовы пра нейкае паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расеі. Але тых інт... Болей...

82-я гадавіна „Чорнай ночы” | Камунікат.org

Даследчыкі камуністычнага тэрору ў Беларусі маюць намер аб’яднаць свае дзеянні.
Дамоўленасць пра гэта была дасягнута на нядаўняй нарадзе, – распавёў адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі на брыфінгу, прысвечаным Дню памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў.Па словах Алеся Чахольскага, на працягу наступнага года ўсе ініцыятывы ў Беларусі, якія займаюцца даследаваннем і захаваннем памяці пра рэпрэсіі, і не толькі з Менску, а таксама з Віцебска, Магілёва, Баранавічаў і іншых гарадоў, маюць намер аб’яднацца. Будзе створаны графік наведвання месцаў расстрэлаў і пахаванняў сталінскіх часоў.
Рыхтуецца кампанія па інфармаванні грамадства пра тыя падзеі, – распавёў Алесь Чахольскі:
– Зараз гэта задача грамадскасці, тых адказных людзей, якія... Болей...

Касцельны фэст у парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша | Камунікат.org

Касцельны фэст у парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша, апекуна спраў безнадзейных, што актуальна для сённяшняй Беларусі, адзначылі ў вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна.Распавядае ксёндз Анджэй Бурак – настаяцель Лаздунскага касцёла:
– Касцёл у нас, уявіце, Святога Шымона і Юды Тадэвуша. Юда Тадэвуш у Касцёле каталіцкім сёння так агалошаны, што ён заступнік спраў, некаторыя гавораць, безнадзейных. Але калі мы адкрыем Евангелле Святога Лукі, напрыклад, то мы можам там прачытаць такія словы, што “ў Бога няма рэчаў немагчымых”. Таму лепей сказаць – цяжкіх. У календары 28 кастрычніка ў гэтым годзе прыпадае на панядзелак. Калі панядзелак, калі маленькая парафія, ну, вядома, усе пойдуць да працы. Таму перанеслі.Паводле падання, сённяшні каменны Лаздунскі касцёл пабудавал... Болей...

Марыя Міцкевіч: У сэрцы ў нас заўжды – бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоня” | Камунікат.org

Госць радыё «Рацыя» – Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа, заснавальніца Грамадскага аб’яднання «Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік».Чаму фонд атрымаў менавіта такую назву, калі і дзеля чаго быў створаны і чым займаецца сёння. Пра гэта ды іншае з Марыяй Міцкевіч размаўляюць Ганна Комінч і Юрка Ляшчынскі.
РР: Здаецца, кожны беларус, дзе б ён не жыў, ведае першыя радкі «Новай зямлі» вашага дзеда Якуба Коласа: мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы… Ці клапоціцца беларуская дзяржава пра тых беларусаў, якія падаліся ў эміграцыю?
– Думаю, што беларуская дзяржава зусім не клапоціцца. Навошта ім клапоціцца. Але нейкія зрухі там ёсць, ужо створаны камітэт па справах беларусаў замежжа пры Міні... Болей...

Ігар Мельнікаў: верасень 1939 у Беларусі не ўзгадваюць | Камунікат.org

Гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў у Гародні кнігу «Верасень 1939. Магілы «неаб’яўленай» вайны«. Унікальнае кніга-альбом выйшла невялікім накладам у 100 асобнікаў.Пра кнігу распавядае Ігар Мельнікаў:
– Гэта вынік вялікай працы. Апошнія пяць гадоў збіралі матэрыялы я і мае калегі з групы вайсковай гістарычнай рэканструкцыі беларусаў у войску польскім. Матэрыялы пра жаўнерскія пахаванні на даваеннай савецка-польскай мяжы, а потым атрымалася, што варта сабраць усё, што звязана з вераснем 1939 года. Пры гэтым, калі вось ужо пачалі ездзіць экспедыцыяй, збіраць архіўныя матэрыялы, то атрымалася, што не толькі вайсковыя пахаванні, але цікавыя і цывільныя, грамадзянскія пахаванні.На думку гісторыка, перыяд вайны 1939 года ў Беларусі нецікавы:
– Гэтую кні... Болей...

Колькі праўды ў рамане «Гасьцініца „Бэльгія» Ганны Севярынец? | Камунікат.org

У гэтым выданьні відэаблогу «Толькі пра літаратуры» Ян Максімюк рэкамэндуе «архіўны раман» Ганны Севярынец «Гасьцініца „Бэльгія“.Раман Ганны Севярынец выйшаў сёлета і распавядае пра жыцьці найбольш відных прадстаўнікоў літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» ў другой палове 1920-х і ў пачатку 1930-х, яшчэ перад хваляй крывавага тэрору, якая загубіла большасьць зь іх у 1937 годзе.У прыватнасьці, карпатлівыя архіўныя дасьледаваньні аўтаркі дазволілі ёй заглянуць глыбей у жыцьцё цэнтральнага пэрсанажа раману Алеся Дудара, а таксама Міхася Чарота, Адама Бабарэкі, Анатоля Вольнага, Паўлюка Труса і некаторых іншых. А таксама паказаць Менск, якога сёньня ўжо няма.
Радыё Свабода Болей...

“Ноч расстраляных паэтаў”: што гэта і чаму памятаць пра яе неабходна | Камунікат.org

29 кастрычніка 1937 года – чорная дата ў найноўшай гісторыі Беларусі. Цягам адной ночы чэкістамі былі расстраляныя больш чым сто вядомых дзеячаў нашай культуры. Коратка пра тое, чаму варта памятаць пра гэтую падзею.Пасля ўсталявання ў Беларусі савецкай улады ў 1919 годзе новапаўсталая краіна атрымала доўгачаканы імпульс да развіцця. Здавалася, часы царызму мінулі, і цяпер беларусы запануюць у сваім краі. Усе 1920-я ў БССР віравала жыццё ва ўсіх сферах: пасля войнаў аднаўлялася гаспадарка, імкліва развівалася культура, разбудоўвалася і прырастала страчанымі раней тэрыторыямі дзяржава. Нездарма нават самыя зацятыя праціўнікі бальшавізму адзначаюць плённасць 1920-х.З эміграцыі пачалі вяртацца вядомыя беларускія дзеячы, якія раней былі не згодныя з палітыкай бальшавікоў. Многія прыехалі ... Болей...

Як расстрэльвалі беларускіх літаратараў | Камунікат.org

У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 году на загад Сталіна і Молатава супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратараў.
Як бы выглядала «чорная ноч» расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі.Літаратуразнаўца Ганна Севярынец узнавіла храналёгію падзей, якія прывялі да ночы 29 кастрычніка.Сакавік — чэрвень 1929 году. Праца камісіі Затонскага ў вывучэньні нацыянальнай палітыкі ў БССР, каб спыніць рух да нацыянальнага самаасэнсаваньня і перавесьці нацыятворчыя працэсы ў «дэкаратыўную» плоскасьць.
Ліпень 1930 — красавік 1931-га. Сфабрыкавана справа «Саюза вызваленьня Беларусі» і сьледзтва ў ёй. У выніку: спроба ... Болей...