October 28th, 2019

“Бардаўская восень-2019” апраўдала чаканні сваіх прыхільнікаў | Камунікат.org

Традыцыйны фестываль адгучаў на Падляшшы 26-ы раз, сабраўшы поўную камерную залу ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.Сярод тых музыкаў, якія шмат гадоў звязаныя з фестывалем і сталі фактычна яго візітоўкай – Зміцер Вайцюшкевіч і лідарка гурту ILO&Friends – Ілона Карпюк:
– Гэта не толькі факт сустрэчы з сябрамі, але мяне цікавіць, як граюць і што граюць нашыя сябры ў асноўным з Беларусі. Бо гэта асноўная нагода, каб паглядзець тое, што зараз у бардаўскай, аўтарска песні адбываецца і праходзіць у Беларусі. Тым больш, што ў нас сцэна небагатая. Творчага музычнага крэатыву беларускага на Беласточчыне няма. І таму такія фестывалі нам патрэбныя, каб кантактаваць з беларускай культурай.
– Я з задавальненнем заўсёды прыязджаю. Не першы раз я ў інтэрв’ю к... Болей...

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў | Камунікат.org

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года. Некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзянаў аддалі пашану палеглым паўстанцам, героям вызвольнага руху.Прыгадалі добрым словам Кастуся Каліноўскага ды ягонага брата – Віктара, магіла якога знаходзіцца на свіслацкіх могілках. Падзеі сучаснасці ў Беларусі, калі няма дэмакратыі – гэта здрада перад Каліноўскім і ягонымі нашчадкамі.
Кажа дэпутат Вярхоўнай Рады Беларусі 12-га склікання Мікалай Аксаміт:
– Я хачу сказаць за тых людзей, якія ў 80-я, нават 70-я гады ахвяравалі сваё жыццё для Беларусі. Іх было шмат. Яны паклалі свой лёс, лёс сваіх дзяцей, сваіх сем’яў, каб нашая Беларусь была вольная. І менавіта на такіх людзях трымаецца наша краіна. Трэба разумець, што сёння, каб змяніць становішча, трэба зразуме... Болей...

Беларускія фрылансеры пазнаёміліся з умовамі працы калег са Швецыі | Камунікат.org

Беларускія журналісты-фрылансеры наведалі горад Мальмё, што на самым поўдні Швецыі, і пазнаёміліся з умовамі працы шведскіх калегаў.
Падчас візіту ладзіліся сустрэчы з некалькімі суполкамі фрылансераў і сустрэча з сябрамі Праўлення Frilans Syd.Паводле Осы Ульсан, сябра Праўлення Frilans Syd, яны існуюць ужо даволі доўга і сёлета іх арганізацыя адзначае 25-ці годдзе:
– У нас усяго 23 чалавекі ў нашым аб’яднанні. Сярод іх журналісты-фрылансеры, перакладчыкі, пісьменнікі. У нас нават ёсць адзін ілюстратар і чалавек, які працуе з кінаіндустрыяй.Беларускія журналісты-фрылансеры таксама наведалі рэдакцыю Skånes Taltidning, газету для людзей з парушэннямі зроку, якая супрацоўнічае з фрылансерамі.
Адбылася сустрэча і з рэдактарам мясцовай штодзённай газеты ETC Джэні Вікберг, ... Болей...

Юбілей Беларускай фундацыі Крачэўскага | Камунікат.org

26 кастрычніка беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага.
Гэтая арганізацыя была заснаваная з мэтай збору, захавання і вывучэння дакументальных сведчанняў пра дзейнасць беларусаў у эміграцыі, а таксама фінансавай і інфармацыйнай падтрымкі праектаў, скіраваных на развіццё і папулярызацыю беларушчыны.
У святкаванні бралі ўдзел сябры фундацыі і запрошаныя госці. На пачатку святочнага паседжання з прывітальным словам выступіла старшыня Рады дырэктараў Галіна Тумаш. З аповедам пра гісторыю заснавання арганізацыі і першых ахвярадаўцаў выступілі доктар Янка Запруднік – адзін з тых, хто стаяў ля яе вытокаў, і Валянціна Трыгубовіч, сябра Рады дырэктараў і архівіст фундацыі.Доктар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, падзяліўся ў... Болей...

Пад Воршай з’явіўся помнік палякам Беларусі – ахвярам сталінізму | Камунікат.org

На ўрачыстае адкрыццё помніка ва ўрочышчы Кабыляцкая гара – вядомым месцы сталінскіх расстрэлаў – з’явіўся помнік з надпісам “Палякам Беларусі, рэпрэсаваным і забітым у Воршы”.Надпіс зроблены на дзвюх мовах, па-беларуску і па-расейску. На беларускай і на польскай мовах прывітаў прысутных і Марцін Вайцехоўскі, першы дарадца амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі:
– У Польшчы часта кажуць, што той, хто памятае пра мінулае, мае перад сабою будучыню. Кабылякі – гэта месца, дзе палеглі ахвяры розных нацыянальнасцяў. І мы молімся за ўсіх ахвяраў, не падзяляючы іх па нацыянальнасці.Але асобны помнік рэпрэсаваным грамадзянам польскай нацыянальнасці з’явіўся тут, бо людзей падзялілі па нацыянальнасцях мясцовыя ўлады.Яны адмовіліся зрабіць надпіс па-п... Болей...

Адукацыйнае мерапрыемства “Псіхічная дапамога 101” | Камунікат.org

У Менску прайшло мерапрыемства пад назвай “Псіхічная дапамога 101”. Яго зладзіла нізавая ініцыятыва “Тендер на гендер”, якая займаецца адукацыяй па трох тэмах: гендэрнай роўнасці, фемінізму ды псіхічным здароўі.
Апошняя з іх была абрана шляхам невялікага даследавання, якое паказала, што людзі маюць патрэбу на атрыманне ведаў у гэтым кірунку.Кажа кіраўнік ініцыятывы Тоні Лашдэн:
– Для нас было вельмі важна агучыць тэму таго, што псіхадапамога ў Беларусі існуе. Гэта практыка, якой можна скарыстацца. Часткова гэта можа быць задарма, часткова – за нейкую аплату. Для нас было важна трансляваць людзям, калі яны адчуваюць, што ў іх ёсць патрэба ў такой дапамозе, то гэтая дапамога тут, побач. І ёсць спецыялісты і спецыялісткі, да якіх можна звярнуцца.На перша... Болей...