October 27th, 2019

Названы лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча | Камунікат.org

Лаўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі.Прэмію 26-га кастрычніка ўручылі Уладзімір Арлоў і дачка Алеся Адамовіча – Наталля.
Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкл публікацый на сайце „Свабоды” і асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
Вячаслаў Ракіцкі атрымаў прэмію за цыкл дакументальных фільмаў “Сведкі” на тэлеканале „Белсат”.
Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-медыя ў студзені 1995 году ў гонар пісьменніка і аднаго з заснавальнікаў ПЭН-цэнтра ў Беларусі Алеся Адамовіча (1927 – 1994).
Яна ўручаецца за публіцыстыку.
Спачатку старшынём журы прэміі быў Васіль Быкаў.
Сёлета прэмія ўручаецца 19-ы раз. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Сталі вядомыя пераможцы прэміі Шэрмана | Камунікат.org

26 кастрычніка ў Палацы мастацтва прайшла цырымонія ўручэння прэміі Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.
Сёлета прэмію ўручылі ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.Пераклад прозы:Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак \"Панядзелак\" (пераклад з ідышу). Выдавецтва “Вясна”, Прага.Пераклад паэзіі:Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы” (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.Пераклад дзіцячай кнігі:Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр “Ёрдзіс” (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва “Коска”, Мінск. Кожны пераможца атрымае грашовы прыз у 3000 беларускіх рублёў. У гэтым годзе на галоўную ўзнагароду прэтэндавалі 47 кніг, перакладзеных з 16 моў, сярод якіх ідыш і санс... Болей...

Берасцейцы пабачаць гравюру Дальберга “Аблога Берасця шведамі” | Камунікат.org

У горадзе над Бугам адбудзецца “Вечар у археалагічным музеі “Бярэсце”. На якім мясцовы Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці прадставіць праект пад назвай “1000 ідэй для Берасця”.
Праект мастацкі і ў межах яго наведвальнікі пабачаць работы і сучаснага беларускага графіка Уладзіміра Цэслера і старадаўняга шведскага Эрыха Дальберга.Пра супрацу з музеем выказалася прадстаўнік Фонда развіцця Берасцейскай крэпасці Наталля Зданевіч:
– Я лічу, што гэтая падзея аб’ядноўвае высокародныя мэты місіі – разам папрацаваць, сумесна прадставіць свае праекты. І гэта вельмі крута, гэта вельмі годна і я рада знаходзіць новых партнёраў у Берасці.Гравюру Эрыха Дальберга выставяць на адзін дзень – 30 кастрычніка. Наведвальнікаў чакаюць і іншыя цікавосткі. ... Болей...

У Гомелі выйшла новая кніга пра Анатоля Сыса | Камунікат.org

Аўтар аўтабіяграфічнага выдання пра паэта – прафесар Іван Штэйнер. У кнізе аўтар дае эсэістычны партрэт супярэчлівай асобы Сыса.Іван Штэйнер адзначае, што хацеў у кнізе ўвесці факты, якія характарызуюць Анатоля Сыса.
– Прыносіў сваю дыпломную работу мне на рэцэнзію ноччу. Як ён гаварыў, яго вылучаюць у кандыдаты ў дэпутаты ад бара з Дома літаратараў. І некаторыя іншыя жарты, факты, як арганізавалі ансамбль музычны “Баскі”, куды ўвайшлі Бяляцкі, Акулін, Кавалёў. Ігралі на гітарах, бубнах. І ён захацеў з імі быць. А яны спыталі, на якім інструменце ён грае. Той адказаў: я ні граю, ні спяваю, але я буду падвываць.Кніга “Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя” выйшла ў выдавецтве Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.Беларускае Радыё Рацыя, Гомель Болей...

Сотні людзей на апошнім канцэрце “Салідарныя з Беларуссю” | Камунікат.org

Некалькі соцен чалавек наведалі канцэрт «Салідарныя Беларуссю», што прайшоў у клубе «Мала Варшава».
Перад удзельнікамі выступілі гурты «Дай дарогу!», «Петля престрастия», «daKooka» i «Alles».
Гаворыць лідар «Дай дарогу!» Юры Стыльскі:
– Добра было, вельмі душэўна, народ такі жывы. Нам было вельмі прыемна, што нашы песні ўсе ведаюць, усе спяваюць. Мы разам гэта рабілі, гэта было крута. Мы з вамі. Жыве Беларусь!На канцэрце луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Адмыслова на імпрэзу прыязджалі людзі і з па-за польскай сталіцы:
– Салідарны з Беларуссю, усе мы салідарныя. Прыходзілі разам з прыяцелямі.
– Гэта такая беларускамоўная тусоўка, і мне гэта цікава. Я вырасла ў Нямеччыне, але вось у апо... Болей...