October 26th, 2019

Алесь Адамковіч: Хто з афіцыйнага Менску будзе на перапахаванні Каліноўскага – таямніца | Камунікат.

22 лістапада ў сталіцы Літоўскай Рэспублікі на могілках Роса адбудзецца перапахаванне паўстанцаў 1863-64 гадоў разам з кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім.Госць Рацыі – сябра камісіі па перапахаванні, кіраўнік Таварыства Беларускай культуры ў Вільні Алесь Адамковіч:
– З беларускага боку плануецца задзейнічаць два дні, таму што 22 лістапада будуць урачыстыя мерапрыемствы. А 9.30 раніцы пачнецца і скончыцца каля 16-й. Палічылі, што ўсё рабіць у адзін дзень складана. Таму частка мерапрыемстваў з беларускага боку пройдзе і ў суботу 23-га лістапада.РР: У першы дзень адбудзецца перапахаванне на могілках Роса. Што бузе ў суботу?
Алесь Адамковіч: Па-першае, пачнецца ўсё з грэка-каталіцкага набажэнства ў базыльянскіх мурах. Будзе містэрыя памяці паўстанцаў Каліноўскага. Будуць ... Болей...

Андрэй Бастунец: Працэс, а не спаборніцтва | Камунікат.org

Так выбары традыцыйна выглядаюць у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.У арганізацыі прэзентавалі вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года. У дзяржаўных медыя дамінавала тэхнічная інфармацыя пра арганізацыю кампаніі. Звычайна фігуравалі лічбы, а не прозвішчы ці канкрэтныя выпадкі парушэння правілаў збору подпісаў.
Адбываецца відавочная дэпалітызацыя выбарчага працэсу, кажа кіраўнік журналісцкай арганізацыі: – Тыя вынікі, якія агучваюцца кожны год, яны вельмі падобныя адзін да аднаго. Тое, што дзяржава, а ў першую чаргу медыя, даюць малюнак выбараў, як адміністратыўную працэдуру, зладжаную працу дзяржаўных органаў па забеспячэнні працэсу, а не як спаборніцтва праграм, кандыдатаў ... Болей...

У Свіслачы ўшануюць памяць паўстанцаў Каліноўскага | Камунікат.org

27-га кастрычніка ў Свіслачы, раённым цэнтры Гарадзенскай вобласці, пройдзе традыцыйны штогадовы Фэст паўстанцаў 1863 года: ушанаванне магілы брата Кастуся Каліноўскага – Віктара, які быў ідэолагам паўстання, ускладанне кветак да бюстаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведванне памятнага каменя і крыжа на месцы дома Каліноўскіх, якія жылі ў Якушоўцы.Такая праграма прадугледжана для людзей, якія маюць прыехаць у гэты дзень у Свіслач калектывам альбо асобна.
Кажа адзін з удзельнікаў Фэсту паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы, публіцыст Уладзімір Хільмановіч:
– Сёлета адбудзецца ўрачыстае перапахаванне парэшткаў паўстанцаў у Вільні. Яно пройдзе на дзяржаўным роўні ў лістападзе. І з гэтага гледзішча вельмі важна працягваць нашую свіслацкую традыцыю, якой ўжо чвэр... Болей...

“Утульны куток”. Вечар добрасуседства ў Віцебску | Камунікат.org

18-гадовы віцяблянін Мікіта Вяжэвіч вырашыў, што ўсе суседзі ў ягоным двары павінны пазнаёміцца і пасябраваць.А жыхары бліжэйшых дамоў па вуліцы Кірава – далучыцца да суседскай супольнасці. Найлепшы спосаб аб’яднацца – гэта супольная справа, лічыць Мікіта:
– Я яшчэ з дзяцінства марыў, каб людзей крышачку сплаціць, каб яны паміж сабой пазнаёміліся, каб зносіліся між сабой. Але не ведаў, як гэта зрабіць… І тут падумаў: зіма блізка, і можна аб’яднаць усіх добрай справай. Рабіць кармушкі, каб і птушкам было добра, і каб людзі паміж сабой пазнаёміліся.Сабрацца было вырашана ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – пашанцавала, што ўстанова месціцца проста ў двары дому, дзе жыве хлопец. Суседзі спярша рабілі кармушкі, потым пілі... Болей...

Яўген Дудкін: Збіраем подпісы за наш праект закона аб адукацыі | Камунікат.org

Штодня ў Гародні Яўген Дудкін праводзіць сустрэчы з выбарцамі і пікеты як кандыдат у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па выбарчай акрузе № 50.Гэтая выбарчая акруга мае каля 60 тысячаў жыхароў, якія пражываюць у дамах катэджнага тыпу і шматкватэрных. Пікет, які прайшоў каля гандлёвага цэнтра „Розавы фламінга” быў прысвечаны тэме падвышэння аўтарытэту работнікаў адукацыі і месца ў сістэме адукацыі дзяржаўнай, беларускай, мове.
Кажа Яўген Дудкін:
– Зараз мы збіраем подпісы ў падтрымку нашага законапраекта, распрацаванага разам з экспертамі. Гэта законапраект аб адукацыі. У ім ёсць пункты адносна падвышэння заробку настаўнікам. Бо зараз аўтарытэт настаўнікаў вельмі нізкі з прычыны іх нізкага заробку і вялікай залежнасці ад адміністрацыі ў вертыкалі. Сярод гэтых пунктаў ёсць ... Болей...

Абраны брэнд Гародні | Камунікат.org

Камітэтам, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі ўлады і грамадскай супольнасці, на конкурснай аснове прыняты брэнд Гародні. Пераможцамі сталі берасцейцы са студыі Grafit.Прынятае мастацкае рашэнне і графічнае выкананне адразу выклікалі негатыўную рэакцыю ў асяроддзі мастакоў Гародні, да якіх аргкамітэт не прыслухаўся.
Кажа сябра Саюзу мастакоў Беларусі Аляксандр Сільвановіч:
– Такія былі праекты, на мой погляд, якія маглі б абагаціць наша архітэктурнае асяроддзе. Я так разумею, што калі будзе нармальны канструктыўны дыялог і прыслухаюцца да меркавання сапраўды спецыялістаў, якія штосьці разумеюць у графічным дызайне, то ўсё яшчэ магчыма. Можна штосьці зрабіць і зрабіць тое, чым наш горад будзе ганарыцца.Брэнд мусіць паказваць адметнасць і гісторыю горада, яго архітэктурных і прыро... Болей...

Павел Сапелка: Абвешчаны дастаткова мяккі прысуд | Камунікат.org

Дзмітрыя Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Прысуд – 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Мінус год па амністыі. А таксама падпіска аб нявыездзе і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Гэта менш, чым тое, што прапанаваў пракурор (6 гадоў зняволення).Сваім меркаваннем наконт прысуда падзяліўся юрыст ПЦ „Вясна” Павел Сапелка:
– Адзіным законным прысудам па гэтай справе было б апраўданне і ўсё. Я так разумею, суды ў нас не настолькі незалежныя, каб прыняць такое рэвалюцыйнае рашэнне, вынесці апраўданне па такой палітычнай справе, то быў вынесены, скажам наўпрост, дастаткова мяккі прысуд. Хаця канешне трэба разумець, што гэта ўсё роўна крымінальна пакаранне. Гэта пакаранне накладае пэўныя абмежаванні і невы... Болей...

20 гадоў мемарыяльнаму паўстанцкаму крыжу ў Якушоўцы | Камунікат.org

Дваццаць гадоў споўнілася, як паўстаў памятны знак у вёсцы Якушоўка Свіслацкага раёна. Мастацка аздоблены крыж сімвалізуе памяць беларусаў пра нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, які жыў там некаторы час разам з сям’ёй.Традыцыйна, на дзень ушанавання паўстанцаў 1863 года, пілігрымы, якія прыязджаюць у Свіслач, завітваюць і ў Якушоўку, каб ушанаваць і гэтае месца.
Згадвае аўтар крыжа, мастак-каваль Юрась Мацко:
– Калі ўжо пачалося паломніцтва да магілы Віктара Каліноўскага, то ўзнікла пытанне, што ёсць яшчэ адно месца, якое трэба было знайсці і знакам адзначыць. Вырашылі, што гэта павінен быць крыж. Не сказаць, што гэта толькі мая ідэя. У гэтым удзельнічалі і мясцовыя свіслацкія хлопцы. Гэта было калегіяльнае рашэнне.Цяпер у Якушоўцы захаваліся толькі падмуркі былой сядз... Болей...

Максіму Губарэвічу з Партыі БНФ у Гародні абвесцілі папярэджанне | Камунікат.org

Незалежнаму кандадату ад Партыі БНФ Максіму Губарэвічу, які вылучаецца па Свіслацкай акрузе, у раённай выбарчай камісіі вынеслі папярэджанне.
– Сітуацыя выглядае наступным чынам. Паводле Выбарчага кодэксу кожны кандыдат у дэпутаты пасля рэгістрацыі павінен узяць адпачынак на працы, ці сацыяльна не аплочваемы, ці аплочваемы. У прынцыпе я так і зрабіў. Але так як любая арганізацыя – гэта пэўны набор бюракратычных працэдур, то бок, трэба было напісаць заяву, каб яе разгледзелі, трэба было перадаць справы сваім калегам, атрымаць адпускныя, у выніку я пайшоў у адпачынак на тыдзень пазней, чым быў зарэгістраваны кандыдатам. Камісія палічыла гэта парушэннем Выбарчага кодэксу і вынесла мне папярэджанне.На думку грамадскага актывіста, ён у бліжэйшы час можа атрымаць і другое папярэджа... Болей...

Лена Глагоўская: Адно кашубскае слова ў сотні разоў павялічыла колькасць кашубаў | Камунікат.org

Якія механізмы можна выкарыстаць, каб пераканаць насельніцтва заяўляць пра сваю родную мову? Падчас перапісу ў Польшчы ў 2011 годзе кашубскую мову дэкларавала больш за 230 тысяч жыхароў.
А дзесяць гадоў раней кашубаў, паводле перапісу, налічвалася толькі каля 5 тысяч. Чаму так сталася, кажа прафесар Лена Глагоўская з універсітэта ў Быдгашчы:
– Была такая прапаганда кашубскіх деячаў. Калі хтосьці гаворыць „ё”, што значыць „так” па-кашубску, то мае права падаць, што паслугоўваецца кашубскай мовай. А ці не можна зрабіць такога падобнага прапагандысцкага выхаду ў выпадку беларусаў. Выбраць такія свае словы, якімі чалавек у Беларусі паслугоўваецца, нават сам прэзідэнт.У падтрымку беларускай мовы выступаюць розныя грамадскія і палітычныя дзеячы і арганізацыі, як у... Болей...

У Віцебску рыхтуюць фотавыставу “Хайсы –“віцебскія Курапаты” | Камунікат.org

Матэрыялы для яе цягам пяці гадоў збіралі ўдзельнікі аднайменнай ініцыятывы, якія ўпершыню трапілі ў “расстрэльны лес” каля вёсак Хайсы і Дрыколле Віцебскага раёну.
Мясцовыя жыхары паказалі віцяблянам страшэннае відовішча – чалавечыя косткі і чарапы з адтулінамі ў патыліцы, раскіданыя па лесе. Верагодна, што безыменнае пахаванне разрабавалі “чорныя капальнікі”, і жыхары бліжэйшых вёсак заўважылі гэта, калі хадзілі ў грыбы ці ягады.Наведнікі фотавыставы змогуць убачыць мясціны трагедыі такімі, якімі іх упершыню ўбачылі ўдзельнікі ініцыятывы “Хайсы –“віцебскія Курапаты”, кажа ініцыятар выставы Ян Дзяржаўцаў:
– На фотаздымках можна ўбачыць косткі, парэшткі людзей, якія мы ўпершыню ўбачылі ў 2014-м годзе, і фота працы па ўпарадкаван... Болей...

Старшынёй Беларускага ПЭН-Цэнтру абраная Сьвятлана Алексіевіч | Камунікат.org

Уладзімер Арлоў выступіў з прапановай абраць старшынёй Беларускага ПЭН-Цэнтру Нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч. Сьвятлана Алексіевіч адказала, што калі гэта трэба для карысьці арганізацыі, яна пагодзіцца.Ігар Мельнікаўпрапанаваў пакінуць на другі тэрмін Тацяну Нядбай. Тацяна ўзяла самаадвод, што да пасады старшыні. Аднак заявіла, што для яе будзе вялікім гонарам стаць намесьніцай Сьвятланы Aлексіевіч. Але пры ўмове, што зьмены ў статут будуць прынятыя раней, чым адбудзецца наступны зьезд.За Сьвятлану Алексіевіч прагаласава 44 сябры ПЭН.Першай намесьніцай старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру абраная Тацяна Нядбай. За яе прагаласавала таксама 44 чалавекі, супраць ніхто не прагаласаваў.Што да выбараў другога намесьніка, былі прапанаваныя кандыдатуры Паўла Анціпава і Андрэя Хадановіча. Ан... Болей...

Антон Астаповіч: Не ўсё павінна рабіць дзяржава | Камунікат.org

Беларусь мае шмат гістарычных паўразбураных аб’ектаў, якія маюць цікавую гісторыю і маглі б стаць прыцягальнымі для турыстаў і стаць падмуркам для вяртання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання.
Рэстаўрацыя гістарычных моцна пашкоджаных аб’ектаў – працэс дарагі. Пакуль гэта праца вядзецца не належным чынам.Старшыня Рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, культуролаг Антон Астаповіч вінаваціць у гэтым не толькі дзяржаву:
– Я ўжо даўным-даўно адмовіўся ад такіх рамантычна-агрэсіўных поглядаў, што ўсё павінна рабіць дзяржава. Нідзе дзяржава ніколі не бярэ на сябе поўную адказнасць за захаванне культурнай спадчыны. Калі грамадзянская супольнасць не праяўляе інтарэсу да спадчыны і сама не ўдзельнічае ў працэсе захавання, калі бізнесу гэт... Болей...

„Скарына-вечарына” прайшла ў Глыбокім | Камунікат.org

Яна ладзілася ў Парафіяльным доме каталікоў – у былым будынку глыбоцкага суда.Напачатку пастар менскай царквы хрысціян веры евангельскай „Ян Прадвеснік” Антоній Бокун распавёў прысутным пра дзейнасць Францыска Скарыны, пра гісторыю стварэння Бібліі і яе пераклады. А таксама прэзентаваў свой пераклад “Новага запавету”, які выйшаў тры гады таму.
Па словах Антонія Бокуна, зараз ён працуе над перакладам “Старога запавету”, а “Новы запавет” са старажытнагрэцкай і старажытнагабрэйскай моў ён перакладаў пяць год:
– Я ў свой час працаваў над выданнем Бібліі ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага. Пазней пачаў з-за таго, што проста банальна не было Бібліі па-беларуску. На пачатку 2000-х гадоў іх проста было складана дастаць. Пачаў займацца... Болей...

Пабачыў свет “польскі” нумар часопіса “Мастацтва” | Камунікат.org

У Беларусі выйшаў з друку “польскі” нумар часопіса “Мастацтва”, падрыхтаваны ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску.Распавядае галоўная рэдактарка выдання Алена Каваленка:
– Гэты нумар з нагоды 25-годдзя дзейнасці Польскага інстытута ў Менску, але гэты нумар знарок без урачыстых інтанацый, то бок гэта не нейкая цукровая апалогія сучаснай польскай культуры. Чаму так? Мне вельмі даспадобы слова мастака Маўрыцыя Каталана, які кажа, што абавязак мастака – гэта нюансы, і нельга нічога спрашчаць, а варта імкнуцца паказваць супярэчанні, працаваць з гэтымі супярэчаннямі, інакш атрымліваецца, сапраўды, прапаганда і рэклама, а для мастацтва гэта смерць.Цяперашні “польскі” нумар не першы ў гісторыі часопіса “Мастацтва”. Летась таксама ў с... Болей...

У Менску адбылася вечарына памяці Анатоля Сыса | Камунікат.org

У канферэнц-залі гатэля «Мінск» зладзілі вечарыну памяці Анатоля Сыса, чыя паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя паўплывалі на некалькі пакаленняў беларускіх паэтаў.Канцэпцыю імпрэзы раскрыў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака:
– Ладзіліся сустрэчы толькі ў вёсцы Гарошкаў – гэта Рэчыцкі раён, радзіма Анатоля Сыса. Гэта рабілася вельмі кулуарна. Невялікая зусім колькасць людзей, якая туды даязджала. Мы падумалі, што менская публіка хацела б папрысутнічаць на чымсьці падобным. Асноўнай мэтай было – не ехаць далёка, пабачыцца ў горадзе, у якім Анатоль прабыў большую частку жыцця, дзе ён і застаўся ў памяці людзей, якія сёння прыйшлі як слухачы, як сябры.Для гасцей вечарыны гучалі вершы Анатоля Сыса і песні на яго словы ў выкананн... Болей...

26-га кастрычніка Анатолю Сысу споўнілася б 60 год | Камунікат.org

26 кастрычніка беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 60 год.З гэтай нагоды ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, дзе навучаўся паэт, адбылася тэматычная сустрэча. Студэнты філалагічнага факультэта распавялі, чым іх уразіў Анатоль Сыс:
– Я пазнаёмілася з ягонай творчасцю два гады таму. УКантакце я пачула цудоўную песню ў выкананні Антося Звычайнага, якая пачыналася са словаў “Не хадзіце за мной! Не хадзіце!..” Падумала, Божа, гэта трэба вывучыць. Адкуль гэта? Гэта ён сам напісаў ці не? Я знайшла інфармацыю, што гэта нейкі Анатоль Сыс. Я нешта чула пра яго, гэта дзесьці тут. Падумала, трэба даведацца, бо сорамна. Калі я паглыбілася ў гэта, то ўжо не змагла выбрацца. Творчасць Анатоля Сыса на мяне паўплывала як на чалавека.Вечарыны памяці паэта Анатоля Сыса працягнуцц... Болей...