October 24th, 2019

Курапацкай варце паўтары гады | Камунікат.org

Паўтары гады на ўскрайку Менску, перад узведзенай у парушэнні заканадаўства забаўляльнай установай „Поедем поедим”, доўжыцца Курапацкая варта.
Комплекс быў збудаваны каля месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій 1937-1941 гадоў.Кажа сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая:
– Відэаздымку вядуць. Гэтыя органы надаюць такую ўвагу, калі яны адмыслова а 6-й гадзіне на Галгофу адраджаюць свайго супрацоўніка, каб ён сачыў, запісваў за жанчынамі, якія прыйшлі памаліцца Богу за загінулых у Курапатах. Стаіць там 4-5 жанчын, чытаюць малітвы, пры гэтым прысутнічае супрацоўнік КДБ. Нічога фактычна не мяняецца, гэтак сама стаяць жанчыны і ззаду іх, за спінамі стаіць супрацоўнік КДБ.Курапацкая варта каля забаўляльнай установы „Поедем поедим” т... Болей...

Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека | Камунікат.org

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра “Вясна” абраны адным з віцэ-прэзідэнтаў на 40-м Сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які праходзіць у гэтыя дні на Тайвані.Такая падзея вельмі значная для праваабаронцаў, кажа старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі:
– Для нас, для Беларусі, канешне, гэта вельмі важны інтрумент данясення тых праблем, якія ёсць у Беларусі з правамі чалавека, да міжнароднай супольнасці. І гэта ёсць пэўным прызнаннем той актыўнай пазіцыі і таго ўнёска ў праваабарончую справу, якую ўкладае Праваабарончы цэнтр “Вясна” і ў Беларусі, і за межамі Беларусі.Гэтая падзея таксама з’яўляецца і ясным сігналам для беларускіх уладаў, лічыць Алесь Бяляцкі:
– Сітуацыя з нерэгістрацыяй &ldqu... Болей...