October 23rd, 2019

Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition | Камунікат.org

“Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition” – фотавыставы пад такой назвай адкрыліся ў горадзе над Бугам. 10 праектаў з ЗША, Літвы, Германіі, Расеі, Беларусі і іншых краінаў прадставяць берасцейцам на трох пляцоўках горада, у дзьвюх з якіх афіцыйнае адкрыццё ўжо адбылося.Падрабязней кажа прадстаўнік “Месяца фатаграфіі ў Менску” Андрэй Лянкевіч:
– Ідзем туды, дзе нас прымаюць. Хацелася б значна больш. Я думаю, у наступным годзе ў Берасці будзе значна больш пляцовак, бо ў нас ёсць вялікая кольксць праектаў, якія мы хочам паказваць. А калі магчыма і ідэалагічна, і культурна на розных пляцоўках, канешне, мы заўсёды гэтым карыстаемся.
Фотапраекты, прысвечаныя Берасцейскай крэпасці, савецкаму мінуламу, “Балтыйскаму шляху” і іншым ужо можна па... Болей...

Гомелец малюе нячысцікаў, каб папулярызаваць беларускую міфалогію | Камунікат.org

Гомелец Яўген Кот малюе нячысцікаў, каб папулярызаваць беларускую міфалогію. Убачыць міфалагічных істот можна на сайце пад назвай “Беларускі бестыярый”.Яўген Кот лічыць, што беларуская міфалогія мусіць быць даступная, каб беларусы ведалі беларускіх пячурнікаў ды азярніц, а не толькі замежных кашчэяў.
– Дзеці, як і мы ў дзяцінстве, жывуць у інфармацыйным полі больш масавай культуры. А што для нас масавая культура? Гэта рускія народныя казкі, якія вядомыя нам з дзяцінства, гэта галівудскія фільмы. А нашыя персанажы неяк застаюцца ў цяні.Яўген Кот – стваральнік праекта “Беларускі бестыярый” пра беларускіх нячысцікаў. У скарбонцы ілюстратра – больш за 20 малюнкаў.Беларускае Радыё Рацыя, Гомель Болей...

„Стары Ольса” адзначае 20-годзе | Камунікат.org

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі „Стары Ольса”, які існуе з 1999 году, з нагоды юбілею дае шэраг канцэртаў на музычных пляцоўках Беларусі і замежжа.Кажа лютніст каманды Ілля Кубліцкі:
– Нас безумоўна запрашаюць, цікавяцца, заўсёды вельмі ўдалыя канцэрты. Аснова рэпертуару – гэта безумоўна наш „Полацкі сшытак”, ну і іншыя кампазіцыі сярэднявечча. Менавіта сярэднявечная музыка з сярэднявечнымі інструментамі.Паводле інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце гурта, запісана 10 студыйных і 3 канцэртныя альбомы, а таксама 1 музычны аўдыёспектакль. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.
24-га кастрычніка „Стары Ольса” выступіць у варшаўскім VooDoo Club, а 2-га лістапада чакаецца канцэрт і ў залі Берасцейскай абласно... Болей...

У Віцебску шукаюць стваральнікаў самага вялікага графіці | Камунікат.org

Малюнак будзе створаны на сцяне аднаго з карпусоў прадпрыемства “Вістан” – колішняга заводу заточных станкоў імя Кірава. Сцяна будынку, якую відаць з парку на другім беразе Дзвіны, заўсёды была шэрага колеру.Гарадскія актывісты грамадска-культурніцкай установай “Vitebsk4me” вырашылі яе размаляваць. І разам з адміністрацыяй Чыгуначнага раёну Віцебску, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкаму абвясцілі мастацкі конкурс “Мой горад – мой гонар”.Паводле ідэі арганізатараў, малюнкі маюць быць прысвечанымі Віцебску і яго гісторыі. Удзельнічаць у ім могуць як прафесійныя мастакі, так і аматары, як аднаасобна, так цэлымі творчымі калектывамі. Адзіная ўмова – малюнак у натуральную велічыню павінен выканаць сам аўтар, кажа каардынатар... Болей...

У Гомелі ўзгадваюць Анатоля Сыса | Камунікат.org

У Гомелі адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса.23-га кастрычніка кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіць свята з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння паэта. У праграме мерапрыемства – узгадкі выкладчыкаў і аднакурснікаў ды прэзентацыя кнігі прафесара Івана Штэйнера пра Анатоля Сыса.
Таксама падчас вечарыны запланаваны выступ барда Андрэя Мельнікава:
– Я пазнаёміўся з Анатолем, калі ён ужо можна сказаць „падаў”. Чалавек, які не знайшоў сябе ў жыцці пасля смерці мамы. Пакуль была жыва мама, ён сапраўды як бы меў сэнс трымацца, а пасля… Драматычны творца з вельмі моцным талентам. Ёсць літаратура болю, у Сыса вельмі шмат болю. Паэзія Сыса расказвала пра тую Беларусь, якая далёка не ідэальная.Чарговая вечарына п... Болей...

П’есу “Дабрабыт” прадставілі ў Берасці | Камунікат.org

Мерапрыемства прайшло ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” і сабрала некалькі дзясяткаў гледачоў.
Рэжысёр Анастасія Дзядзішчава адзначыла, што адна з задач мерапрыемства — папулярызацыя беларускай драматургіі:
– Гэта адбывалася чытка ў межах аднаго праекта, які праходзіць зараз у Беларусі, які прысвечаны сучаснай беларускай драматургіі, папулярызацыі нашай драматургіі. Каб людзі даведаліся, што ў нас яна ёсць, што ў нас ёсць маладыя аўтары, драматургі. Яшчэ істотна, што гэта былі аўтары-жанчыны.Адразу пасля прагляду п’есы гледачы мелі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі разам з акторамі — абмяркоўвалася як іх гульня, так і ў цэлым сюжэт пастаноўкі.П’есу Марыі Бялькевіч „Дабрабыт” сёлета паставіў Беларускі свабодны тэат... Болей...

Зарэмба Людміла, Слова ў зменлівым свеце | Камунікат.org

Слова ў зменлівым свеце
Літаратурна-крытычныя артыкулы
Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзі-мы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю: 0 Руская земле! Уже за шеломянемъ еси. ("Слова..." ў зменлівым свеце, фрагмант) Болей...