October 22nd, 2019

У Менску прайшоў «RADA FORUM» | Камунікат.org

«RADA FORUM» — гэта двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі. Форум арганізаваў Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА.Кажа старшыня „Рады” Зміцер Герыловіч:
– Рада-форум – гэта мерапрыемства, якое мы праводзім кожныя два гады. Мы ўспрымаем яго і пазіцыянуем заўсёды як такую платформу, дзе збіраюцца моладзевыя беларускія арганізацыі дзеля таго, каб пакамунікаваць па важных праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў сваёй дзейнасці, і таксама напрацаваць нейкія планы на будучыню, на супрацу. Мы таксама ставім такую мэту – адсочваць, як змяняецца моладзевы сектар, з якімі актуальнымі праблемамі сутыкаецца і як гэтыя праблемы можна пераадольваць.Сама моладзевая палітыка — гэта “дакумент”, які дзяржава ўсп... Болей...

Як асвятляецца на тэлебачанні тэма беларуска-расейскай інтэграцыі? | Камунікат.org

Беларуска-расейская дыскусія пра больш цесную інтэграцыю. Як яна асвятляецца на тэлебачанні? Адмысловы маніторынг на гэту тэму пачынае Беларуская асацыяцыя журналістаў.Пра гэта паведаміў старшыня арганізацыі. Летась асвятленне расейска-беларускіх стасункаў таксама даследавалі, і цяпер у адмыслоўцаў будзе магчымасць параўнаць і вызначыць, як растаўляюцца акцэнты, асабліва на фоне ўзмацнення тэмы, кажа Андрэй Бастунец:
– Мы рабілі такі маніторынг у мінулым годзе. І вось будзе магчымасць параўнаць, як за год змянілася стаўленне тэлебачання з акцэнтам зноў такі на тыя тэлеканалы, якія ўваходзяць у абавязковыя пакеты, якія атрымліваюць з гэтага пэўныя прэферэнцыі, прыбыткі. І як беларускія тэлеканалы асвятляюць тэму інтэграцыі, як яны дэманструюць уласны погляд з гледжання беларускай дзя... Болей...

Павел Севярынец: Мова – гэта пытанне жыцця і смерці беларускай дзяржавы | Камунікат.org

У Беларусі на дадзеным этапе шмат спраў лёсавызначальнага характара.
Гэта перапіс насельніцтва, выбары ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, захаванне Курапатаў, падпісанне пагаднення з Расеяй за спінамі беларусаў і іншае, кажа сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.– 8 снежня плануецца падпісанне нейкіх інтэграцыйных дамоў, пра якія мы нічога не ведаем. Беларусы за тое, каб жыць у незалежнай дзяржаве. Усё робіцца за іх спінамі. І таму – Курапаты, ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага, масавыя акцыі, якія адбываюцца, альбо ігнор ці байкот тых выбараў, альбо ўдзел у выбарах з боку альтэрнатывы, – гэта ўсё ёсць адказ беларускага народа. Я ўспрымаю гэта так. Беларусы павінны гучна сказаць на ўсіх гэтых этапах, на ўсіх гэтых акцыях: мы &... Болей...

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная папярэднім вынікам назірання за выбарамі | Камунікат.org

Надыходзячыя выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выклікаюць у назіральнікаў заклапочанасць.
Дзейныя дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая не прайшлі рэгістрацыю праз “няправільна сабраныя” подпісы.
Палітычныя партыі Беларусі праяўляюць малую актыўнасць пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. На гэтым фоне асноўнымі “гульцамі” выбараў і пастаўшчыкамі чальцоў выбарчых камісій выступае “пяцёрка” буйных прадзяржаўных грамадскіх арганізацый: БРСМ, “Белая Русь”, “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі”, “Беларускі фонд міра” і “Беларускі саюз жанчын”.
Вынікі мерапрыемстваў выбарчай кампаніі лёгка прагназуюцца, але абскардзіць іх у вышэйшых і судовых інстанцыях немажліва.Такія высновы... Болей...

Уладзімір Мароз: Людзі мусяць удзельнічаць у жыцці краіны | Камунікат.org

Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў Палату прадстаўнікоў па чатырох акругах Берасця, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Зарэгістравалі толькі Уладзіміра Мароза.Электрык і падрыўнік Уладзімір Мароз не мае палітычнага досьведу, але мае вялікае жаданне і малады ўзрост, каб пазмагацца з праўладным кандыдатам, які ўжо адседзеў тэрмін у Палаце і не праявіў сябе як народны заступнік.
Уладзіміру будуць дапамагаць сябры і аднадумцы. Яго ініцыятыўная група налічвае 76 чалавек, кажа Уладзімір Мароз:
– Для мяне гэта новае поле дзейнасці, але я хутка вучуся. Я спасцігну ўсё гэта. Выбаршчыкам я хачу сказаць, каб яны ўдзельнічалі ў жыцці краіны. І зараз галоўнае, каб у людзях прачнуўся чалавек. Чалавек, які будзе гаварыць, чаго ён хоча. Пакуль чалавек не скажа, чаго ён хоча,... Болей...