October 21st, 2019

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша | Камунікат.org

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша
апокрыф-правакацыя
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі першакрыніцаў некалькі. І чым іх болей, тым цяжэй даследніку, бо першакрыніцы заўсёды супярэчаць адна адной. Мы доўга шукалі якіх-небудзь сведкаў, якія б цалкам супадалі ў апісаннях фактаў і ў іх трактоўцы і, як не дзіва, знайшлі. Толькі неўзабаве высветлілася, што адзін летапісец папросту спісваў у другога. Але ж і старажытны плагіят бязлітасна перакручваецца цягам усіх наступных стагоддзяў. Незлічоныя легіёны гісторыкаў, ідэолагаў, паліттэхнолагаў, пісьменнікаў ды прадстаўнікоў іншых старажытных прафесій ствараюць велічную і бліскучую мінуўшчыну як альтэрнатыву прынізлівай рэчаіснасці і няпэўнай будучыні. (З прадмовы) Болей...

Зміцер Бекалюк: Берасцейцаў падманулі | Камунікат.org

Праца акумулятарнага завода працягваецца, таму можна лічыць берасцейцаў ашуканымі. У гэтым перакананы адзін з самых актыўных пратэстоўцаў Зміцер Бекалюк.„Гэта страшна, зыходзячы з таго, што кіраўнік дзяржавы сказаў, што ён на баку людзей”, — адзначыў грамадскі дзеяч:
– Берасцейцаў падманулі, завод працуе – гэта пацвярджаецца дакументамі самога „АйПаўэр”, што яны не спынялі сваю вытворча-будаўнічую дзейнасць у адпаведнасці з распараджэннем губернатара. Другое, гэта тое, што пачалі вывозіць адпады ад ажыццяўлення вытворчай дзейнасці. Хаця гэтых адпадаў, паводле лістоў, якія мы атрымлівалі на дату, калі было распараджэнне губернатара, іх увогуле ў гэтых лістах не было, то бок яны з’явіліся ўжо пазней. Завод функцыянуе, не паўнамаштабна, але фун... Болей...

У Берасці чарговы раз пратэставалі супраць АКБ | Камунікат.org

Чарговы раз у знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода ў Берасці вышлі на вуліцы горада звыш сотні чалавек. Яны прайшлі ад плошчы Леніна да кінатэатра Беларусь.Пратэстоўцы патлумачылі сваю пазіцыю і распавялі пра пытанні, якія іх найбольш турбуюць:
– Паводле нашага меркавання, завод працягвае працаваць. Думаем, што ён не спыніцца, будзе далей працягваць працаваць. Не ведаю, што рабіць, таму і выйшлі.
– У тым ліку і адпады, якія з’яўляюцца незразумела якім чынам на непрацуючым і не ўведзеным у эксплуатацыю заводзе. Турбуюць гэтыя пытанні, а таксама бяздзейнасць уладаў.
Пратэстоўцы ўпэўнены, што неабходна выходзіць на вуліцы да таго часу, пакуль завод не будзе закрыты. Яны гатовыя ладзіць такія акцыі, у тым ліку, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі.... Болей...

Які сярэдні заробак на Берасцейшчыне? | Камунікат.org

Да тысячы рублёў не можа дацягнуць сярэдні заробак на Берасцейшчыне.
Паводле апошніх дадзеных, якія агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, жыхары вобласці атрымліваюць за апошнія месяцы прыблізна каля 970 рублёў.Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей адзначыў, што такая сітуацыя звязана з шэрагам эканамічных фактараў:
– Ёсць збоі ў эканоміцы, колькасць прадпрыемстваў, напрыклад, можа быць адбываецца аптымізацыя. Колькасць людзей скарачаецца, цякучасць кадраў, працуюць некваліфікаваныя рабочыя, таму ім можна плаціць менш.Паводле Уладзіміра Малея, заробак не павышаецца яшчэ і таму, што працоўныя амаль нічога не патрабуюць ад свайго кіраўніцтва, а таксама не скардзяцца на ўзровень даходаў. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Людміла Нікіціна: Рэгіянальнае краязнаўства заўжды будзе актуальным | Камунікат.org

Заронава, якое мае статус аграгарадка, практычна нічым не адрозніваецца ад тыповай вёскі. Але тут ёсць унікальная ўстанова, якая зрабіла гэты населены пункт у 25-ці кіламетрах ад Віцебску вядомым на ўсю вобласць, а то і на ўсю Беларусь.Гэта гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя Заронаўскага краю”, якім кіруе краязнаўца Людміла Нікіціна – аўтарка некалькіх кніг пра тутэйшыя мясціны, нястомная вандроўніца па наваколлях, збіральніца фальклору і прыдумшчыца экспазіцыйных цікавостак.
Сёлета музею споўнілася 33 гады: ён быў створаны ў 1986 годзе і меў усяго адзін пакойчык у інтэрнаце для дзяцей з аддаленых вёсак. Апекавацца ім пачала маладая настаўніца беларускай мовы Людміла Нікіціна, а сёння побач з ёй ужо працуе сын Станіслаў. У музеі некалькі выставачных залаў, экспазіцыі... Болей...

Аксамітны сезон: выстава вернакулярнай фатаграфіі | Камунікат.org

У менскім Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура прайшла выстава вернакулярнай, што азначае – “местачковай”, “народнай”, фатаграфіі “Аксамітны сезон”.Кажа яе аўтар – збіральнік старых фотаздымкаў з Вільні Андрэй Антонаў:
– Гэта ўсё інтымнае, гэта ўсё альбомнае, яно не выходзіць далей за межы сямейнага нейкага паказу, нейкай такой інтымнай камунікацыі, якую мы апошнім часам трацім. У Беларусі не так моцна як у Літве, бо людзі тут менш схільныя да інтравертнасці, але гэтая культура сыходзіць. Сёння час інтравертаў, і гэтыя ўсе пасядзелкі, яны знікаюць.У экспазіцыю выставы ўвайшлі каля сямі дзясяткаў даваенных і паваенных фотаздымкаў невядомых аўтараў, якія зафіксавалі пляжны адпачынак у розных мясцінах СССР.Максім Каўняровіч, Беларуск... Болей...

Шляхам прыдарожных каплічак | Камунікат.org

У гміне Сухаволя іх каля ста дваццаці: прыдарожныя каплічкі прайшлі інвентарызацыю, а найцікавейшыя з іх можна пабачыць на фотавыставе.
У сухавольскім Цэнтры трох культур падсумавалі праект „Шляхам прыдарожных каплічак”.У час мерапрыемства можна было таксама паглядзець фільм, які неўзабаве з’явіцца на сайце Цэнтра. Праект перш за ўсё паказвае тоеснасць таго месца, падкрэсліў бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель:
– Гэты праект мае некалькі важных мэтаў. Па-першае, дакументаванне таго, што ёсць на тэрыторыі нашай гміны. А таксама паказаць – кім мы ёсць, адкуль паходзім. Якой важнай у нашым жыцці была рэлігія, малітва, на якую тады сапраўды разлічвалі.Праект „Шляхам прыдарожных каплічак” быў фінансаваны Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграм... Болей...

Пра культурную і моўную разнастайнасць размаўлялі ў Беластоку | Камунікат.org

Сярод нас жывуць людзі іншых нацыянальнасцяў. Пра гэта школьнікам у Беластоку на адмысловых сустрэчах распавядалі прадстаўнікі грамадскіх ініцыятываў.Ад беластоцкіх школьнікаў можна было пачуць, напрыклад, што да Беларусі трэба ехаць нават 1000 кіламетраў. Але цяпер, дзякуючы гэтаму праекту, яны ведаюць, што Беларусь вельмі блізка, больш таго, мы маем агульную культуру і падобную мову. А беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў жывуць побач з намі тут, у Беластоку. І для гэтага ладзіўся праект, кажуць яго ініцыятары.
Сярод якіх Альжбета Похуцкая з Беластока:
– Наш праект рэалізуецца ў рамках Падляшскага інкубатара сацыяльнай актыўнасці. Апекуном нашай групы нефармальнай, якая рэалізуе гэты праект, з’яўляецца Цэнтр падтрымкі пазаўрадавых арганізацый. Сустрэчы арыентаваныя... Болей...

Анхела Эспіноса Руіс: У літаратур Беларусі і Гішпаніі шмат агульнага | Камунікат.org

Гішпанская літаратуразнаўца Анхела Эспіноса Руіс працягвае свае даследаванні беларускай літаратуры. Гэтым разам яна зрабіла параўнаўчы аналіз літаратурных сітуацый у Гішпаніі і Беларусі напрыканцы ХХ стагоддзя.З гэтым дакладам яна выступіла на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Для параўнаўчага аналізу яна ўзяла творчасць паэтаў – лідара Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» Анатоля Сыса і лідара гішпанскай літаратурнай суполкі «Іншая пачуццёвасць» Луіса Гарсія Мантэра.
Кажа Анхела Эспіноса Руіс:
– Беларуская літаратура выбірае беларускае, нацыянальнае, сваё. Вяртаецца да мовы, да крыніцаў. Адмаўляецца ад эстэтыкі савецкага канону. Што датычна паэзіі, выразна адчуваецца прысутнасць Анатоля Сыса сярод «Тутэйшых». Алюзіі да Бацькаўшчыны ў лір... Болей...

Баранавіцкія аматары беларускай гісторыі наведалі Ляхавіччыну | Камунікат.org

Баранавіцкія аматары беларускай гісторыі пабывалі ў чарговай экскурсіі па родным краі, арганізаванай Таварыствам беларускай мовы.
На гэты раз удзельнікі экскурсіі паглядзелі гістарычныя мясціны Ляхавіцкага раёну. Экскурсію праводзіў культуролаг Антон Астаповіч.Кажа намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:
– Усе гэтыя населеныя пункты, якія мы праехалі, – Ляхавічы, Савейкі, Мядзведзічы ды іншыя, – кругом ліцвінская гісторыя. Гэта старадаўні абжыты край. Канешне, мала што выжыла ў часы савецкай сістэмы. Але ўсё ж такі нешта застаецца. Яшчэ ёсць што паглядзець. Цудоўную архітэктуру, храмы, пабудовы канца 19 стагоддзя, пачатку 20 стагоддзя.
Удзельнікі экскурсіі былі вельмі задаволены пачутым і пабачаным, хоць адзначаюць, што частка гістарычных будынкаў знаходзіцца ... Болей...

У Маладзечне зладзілі сустрэчу з жанчынай-кавалём і настаўнікам пачатковых класаў | Камунікат.org

Як працаваць у прафесіі, якую грамадства лічыць нетыповай для твайго гендару? Пра гэта 19 кастрычніка разважалі на сустрэчы, якая прайшла ў межах фэсту «Прышчэпка» ў Маладзечне.
На імпрэзе «Разбураем гендарныя стэрэатыпы», якую зладзіла Маладзечанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў, выступілі каваль Аксана Кірылюк і настаўнік пачатковых класаў Юры Сянкевіч.
– Так атрымалася, што я займаюся сваёй любімай справай, як ні дзіўна, ужо 29 гадоў. З рознай ступенню поспеху, можа, скажам так. Але, тым не менш, сёння я шчаслівы, што займаюся сваёй любімай справай, — расказаў Юры Сянкевіч.Юры Сянкевіч вучыць дзетак у Чысцінскай сярэдняй школе. У яго кар’еры былі розныя этапы. Пачатковыя класы, статус намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэкта... Болей...