October 20th, 2019

Раснічкі. Чаму ў турме мала святла? | Камунікат.org

Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы \\\"Вясны\\\" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе на вокнах установаў пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных стандартаў працягваюць выкарыстоўваць, гэтак званыя “металічных жалюзі” ці “раснічкі”. Як адзначаюць праваабаронцы, з-за такіх “раснічак” у камеру не трапляе натуральнае святло. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні на працягу многіх месяцаў немінуча прыводзіць да пагаршэння зроку арыштаваных. Чаму ў турмах паўзмрок і амаль няма натуральнага святла? Як змагаюцца з гэтым праваабаронцы? Глядзіце ў нашым відэарэпартажы.
ПЦ \\\"Вясна\\\" Болей...

Пра што вядзе відэаблог невідушчы хлопчык? | Камунікат.org

«Зрок ён страціў цягам некалькіх дзён, – дзеліцца Алена Петручук горкімі ўспамінамі пра хваробу сына Паўла. Па дарозе ў шпіталь, у ліфце, хлопчык спалохаўся: «Мама, я не бачу сваіх рук!»
Гэтак для мамы і сына пачалося новае жыццё, поўнае змагання і пераадолення. Падаецца, што такая хвароба можа зламіць кожнага, але Павал і ягоная мама застаюцца аптымістамі. Алена з усіх сілаў апякуецца сынам, вучыць, робіць з ім урокі. А хлопчык не апусціў рук і пачаў весці відэаблог.Павал здымае відэа і запісвае свой каментар да яго. Мама дапамагае выкладваць ролікі ў сацсеткі. Тэматыка відэа – праблемы школы. На сваім канале «Евро Экстрим» ён асвятляе спрэчныя пытанні. Напрыклад, у школьнай бібліятэцы Павел навобмацак вызначае, што дзверы да дарагіх кніжак, выд... Болей...

„Вандроўная Кнігарня” завітала ў Гародню | Камунікат.org

У дворык гарадзенскай „Цудоўні”, што ў самым цэнтры горада на Кірава 3, з Менску завітала „Вандроўная Кнігарня”, дзе можна было сустрэцца з літаратарамі, філосафамі, паўдзельнічаць у майстар-класе, а таксама набыць кнігі.Пра ініцыятыву „Вандроўная Кнігарня” распавядае яе арганізатарка Аляксандра Логвінава:
– Гэта праект з’яўляецца грамадскай кампаніяй, якая накіравана на тое, каб данесці беларускамоўныя кнігі ў тыя месцы, дзе іх папросту няма. Мы ведаем, што гэтыя кнігі можна набыць і пачытаць у бібліятэках у вялікіх гарадах, але ў маленькіх гарадах гэтага на жаль амаль няма. Праект пачаўся 5-га кастрычніка, наша першая паездка была ў Гальшаны.На думку кіраўніка гарадзенскай „Цудоўні” Андрэя Несцяровіча, праект „Вандроўная ... Болей...