October 17th, 2019

Лідар «Akute»: мае дзеці будуць размаўляць па-беларуску лепей за мяне | Камунікат.org

Лідар папулярнага ў Беларусі ды Украіне рок-гурту «Akute» Стас Мытнік распавядае, як нарадзіўся ў расейскамоўнай сям’і ды сам перайшоў на беларускую.Стас Мытнік нарадзіўся ў Магілёве ў расейскамоўнай сям’і. Але беларускую чуў з дзяцінства дзякуючы дзядулі. Найбольш запамінальнымі аказаліся небанальныя беларускія тосты кшталту «Няхай жыве і пасвіцца беларуская птушка бусел!».Паводле лідара «Akute», тое, што гурт выступае на роднай мове, уплывае на яе папулярнасць:«Людзі то пішуць, то кажуць, што раней беларускай мовай не цікавіліся. А пасля таго, як паслухалі нашыя песні, іх меркаванне змянілася. Я лічу, што гэта найлепшы спосаб зрабіць беларускую мову моднай. На мове не трэба ваяваць. На мове трэба любіць, ствараць, сябраваць».Ста... Болей...

Ірына Багдановіч: Мая любоў і мой клопат – вяртанне імя Габрыэлі Пузыні | Камунікат.org

Паэтка, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч вядомая сваімі цікавымі, адметнымі даследаваннямі беларускай літаратуры.
Бадай самая вядомая яе манаграфія, якая выйшла кнігай, – гэта «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння».Апошнім часам даследчыца занятая вяртаннем у беларускі культурны кантэкст польскамоўнай паэткі, пісьменніцы і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні. Кажа Ірына Багдановіч:
– Зараз сваю творчую задачу сапраўды бачу больш у тым, каб праз пераклад паказаць хараство той нашай недавыяўленнай спадчыны, якую мы маем, на якую мы багатыя, якую камусьці трэба прэзентаваць. Прынамсі, маю на ўвазе, што цяпер мая любоў і мой клопат – гэта вяртанне Габрыэлі Пузыні, яе імя, яе паэзіі, яе прозы, яе ўспамінаў сённяшняму беларускаму чыта... Болей...